🌾АДПАЧЫВАЕМ РАЗАМ!🌾
💥У нядзелю кожная сям'я праводзіць свой вольны час па-рознаму: хтосьці глядзіць тэлевізар, хтосьці гуляе па горадзе.
💥А вучні 3Г класа гімназіі
3⃣0⃣ г.Минска разам з бацькамі і класным кіраўніком Н.М.Макарэвіч вывучаюць культуру нашай краіны.
💥Сёння яны сталі ўдзельнікамі 🍁восеньскага фэста традыцыйнай культуры «БАГАЧ»🌾, арганізаванага Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы разам са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам.
🌾Рэканструкцыя свята праходзіла ў мемарыяльным запаведніку «Вязынка».
🌾Асноўнай дзеяй свята было ссыпанне агульнага Багача, таму нашы гімназісты і іх бацькі захапілі з сабой па жменьцы зерня, каб адчуць сябе ўдзельнікамі свята, а не проста гледачамі.
У час свята хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў:
🌾урачыстым абрадзе ссыпання зерня і запальвання агню;
🌾дажынкавых і восеньскіх спевах;
🌾майстар-класах па рамёствах;
🌾традыцыйных танцах.
Свята ў Вязынцы стала выдатным сямейным адпачынкам!
#гимназия30
#советскийрайон
#адпачываемразам