«Открыть себя-открыться миру!» ГУО «Гимназия 75 г. Минска имени Масленикова П.В.»
135 subscribers
4.03K photos
84 videos
2 files
182 links
Download Telegram
🥞 МАСЛЕНІЦА

Кожнаму дню Масленіцы адпавядае сваё абрадавае значэнне.

Панядзелак – «Сустрэча»
Адкрываюцца кірмашы, рыхтуюцца месцы гулянняў, робіцца пудзіла Масленіцы.

Аўторак – «Зайгрыш»
З гэтага дня пачынаюць хадзіць адно да аднаго ў госці і катаюцца з горак. Незамужнія дзяўчаты варожаць.

Серада – «Ласунак»
Зяці ідуць да цешчы на бліны.

Чацвер – «Шырокі чацвер»
Пачынаецца шырокая Масленіца: пякуць і ядуць шмат бліноў, танчаць, весяляцца, удзельнічаюць у кулачных баях.

Пятніца – «Цешчыны вечары»
Маладыя запрашаюць бацькоў нявесты. Зяць абавязаны асабіста паклікаць цешчу.

Субота – «Залоўкіны вячоркі»
Маладыя ятроўкі запрашаюць да сябе родных мужа і адорваюць іх падарункамі.

Нядзеля – «Праводзіны»
Пудзіла Масленіцы водзяць па вёсцы і з заходам сонца спальваюць на вялікім вогнішчы. У гэты дзень прынята прасіць прабачэння адно ў аднаго.

#традиции
3