⚡ Дубае (Пінскі раён)
📍52.091018, 25.771770
Дубае вядома яшчэ з XV стагоддзя: першая згадка пра паселішча ў летапісах адносіцца да 1498 года. З тых часоў мястэчкам валодалі мноства шляхетных сем'яў: Карпавічы, Вярэніч-Стахоўскія, нават Агінскія і Радзівілы. Калі Дубае належала забяспечанаму шляхцічу Яну Полазу, тут з'явіўся замак і быў разбіты раскошны парк. Пазней, калі гаспадаркай тут загадваў канцлер ВКЛ Альбрэхт Радзівіл, маёнтак перадалі мясцовым езуітам. Тыя прыстасавалі яго пад летнюю рэзідэнцыю. Калі ордэн езуітаў скасавалі, сядзіба перайшла да Кужанецкіх – тут пражылі некалькі пакаленняў роду.
Барочная капліца з'явілася ў Дубае на месцы драўлянага касцёла ў другой палове XVIII – пачатку XIX стагоддзя. У савецкі час у будынку капліцы размясцілі вузел сувязі.
***
📍 Што яшчэ паглядзець у ваколіцах Пінска? Тут знойдзеш цэлы маршрут: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/marshrut-pinsk
@gotobelarus #gotobelarus

❤14👍4❤🔥2😍2
⚡️ Лынтупы (55.048930, 26.310859)
Лынтупы – гарадскі пасёлак на мяжы з Літвой, недалёка ад Пастаў і Блакітных азёр. ольшую частку сваёй гісторыі Лынтупы знаходзіліся ў прыватных уладаннях розных родаў: Бучынскіх, Астроўскіх, Гільзенаў.
Апошнія ўладальнікі Лынтупаў, Бішэўскія, былі ўмелымі прадпрымальнікамі і аматарамі прыгажосці. Юзаф Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах неарэнесансны палац, разбіў пейзажны парк з рэдкімі відамі раслін, капліцай, сістэмай сажалак і гранітнай набярэжнай са скульптурамі.
У 1908–1914 той жа Бішэўскі пабудаваў у Лынтупах касцёл Святога Андрэя на месцы драўлянага, які згарэў.
⚡️ Што яшчэ паглядзець у Лынтупах і ваколіцах? Чытай тут:
https://34travel.me/gotobelarus/be/post/lyntupy-bel

❤13😍3👍2
⚡️ Палессе – ўнікальны рэгіён, які не надта пускае людзей да сабе. Пятро Цалка, палешук, этнограф і дырэктар турыстычнай кампаніі «Мора вандраванняў», расказаў пра міфы і легенды старажытнага беларуса, якія можна знайсці не ў кніжках, а ў сучасных палескіх вёсках.
– Акрэсліць дакладныя межы Палесся проста немагчыма, – кажа Пятро Цалка. – Я прыязжаю, напрыклад, да маці ў Сіманічы, гэта Лельчыцкі раён, і пытаю: «Мамо, а дзе Палессе? – Ото дзе твая баба Каця жыве, у бок Турава, то ўжо Палессе. У нас яшчэ не Палессе». Прыязжаю да бабы Каці (усяго кіламетраў дваццаць, а праз балота і пяць): «Бабо Каце, слухайце, а дзе Палессе? – Гэто дзе му па грыбу ходзім, праз балота, дзе маці твая жыве. Там Палессе, а у нас яшчэ не Палессе». То бок для мясцовых жыхароў гэта такі міф, Атландыда, пра якую ўсе ведаюць, але ніхто не можа сказаць: вось тут Палессе.
⚡️ Тут нават камяні жывыя. Этнограф – пра палескія традыцыі, якія захаваліся да нашых дзён

❤27👍8
⚡️ Касцёл кармелітаў у Бялынічах
Цяпер на месцы, дзе стаяў касцёл у Бялынічах, – звычайная плошча. Але калісьці ён быў цэнтрам прыцягнення паломнікаў з усёй Рэчы Паспалітай.
Гісторыя касцёла звязана з імем канцлера і вялікага гетмана ВКЛ – Льва Сапегі. Годам заснавання касцёла называюць 1624-ы.
Спачатку ўсе адбудавалі з дрэва, але пазней вырашылі ўмацаваць цэглай. Прыход дзейнічаў тут да 1832 года, а ў 1859 годзе на тэрыторыі здарыўся пажар – касцёл выратаваць не змаглі.
Яго перабудавалі і ў 1876 годзе перадалі праваслаўным. Гэта быў помнік эпохі позняга барока.
Пасля вайны будынак выкарыстоўвалі як кінатэатр і склад. У 1960-х наогул вырашылі ад яго пазбавіцца: былы касцёл узарвалі, а руіны цалкам разабралі.
Храм усё ж такі не знік бясследна. Беларускім мастакам-рэстаўратарам удалося знайсці і аднавіць яго фрэскі. Цяпер яны прадстаўлены ў мастацкім музеі ў Магілёве.
(Малюнак Напалеона Орды, 1877)
📍 Яшчэ некалькі помнікаў, якія мы страцілі, – тут.

❤18❤🔥3👍1
Выбралі дзевяць месцаў па ўсёй Беларусі, куды варта адправіцца тым, хто адчувае голад духоўны: тут пранізлівыя пейзажы, яскравыя маляванкі і нават манументальныя мазаікі беларускіх майстроў:
⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/art-museums-belarus-bel
@gotobelarus #gotobelarus
⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/art-museums-belarus-bel
@gotobelarus #gotobelarus
😍17👍8❤4🔥1
🍂 Як прайшоў Багач – галоўнае восеньскае свята беларусаў?
⠀
«Будзь багаты, як восень!» – зычылі нашыя продкі адно аднаму і шлі ўсей вёскай адзначаць Багач, то-бок сканчэнне працоўнага лета. У дзень восеньскага раўнадзенства аўтары праекта «Спячая спадчына» наведалі свята ў вёсцы Вязынка – і прывезлі з імпрэзы цэлы фотаальбом:
📸 https://34travel.me/gotobelarus/be/post/bahach
⠀
#gotobelarus

😍37👍8❤🔥3
Forwarded from 34travel
🏕Ці добра ты ведаеш Беларусь?
Нашы сябры з 34mag падрыхтавалі цікавую апытанку пра мясцовыя славутасці, іх геаграфію і гісторыю. Зможаш адказаць на ўсё?
Правярай: https://34mag.net/post/dzien-z-zyccia

34mag.net
Тэст: ці добра ты ведаеш беларускія славутасці?
10 выкрутлівых пытанняў для самых дапытлівых.
❤27👍8😍6
⚡️ З 25 мая па 28 верасня 2025 года ў сямі касцёлах Беларусі – у Пінску, Лагішыне, Ружанах, Мядзведзічах, Іванава, Навагрудку і Іўі – пройдзе фестываль акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi. Гэта выдатная магчымасць пачуць рэдкія гістарычныя інструменты і акунуцца ў атмасферу беларускіх касцёлаў. Уваход на ўсе канцэрты фестывалю будзе вольны.
⠀
У гэтым матэрыяле мы падзелімся гісторыяй арганаў, якія гучацьмуць на канцэртах фестывалю, і крыху раскажам пра арганную культуру Беларусі – як яна развівалася ў мінулым і як гучыць сёння.
⠀
⚡️ https://34travel.me/gotobelarus/be/post/arhany-belarusi
#34travel #gotobelarus

❤30👍6
⚡️ Лета 2025 будзе вельмі насычаным: практычна на кожныя выходныя запланаваныя фестывалі, канцэрты і пікнікі. Мы выбралі сем не самых раскручаных варыянтаў за межамі Менска (ёсць і такія, куды можна трапіць абсалютна бясплатна, калі не ўлічваць выдаткаў на дарогу). Ад рыцарскага фэсту да выступленняў народных гумарыстаў, ад памідорнага дартса да шаман-шоў. Даставай з антрэсоляў палатку, кідай у заплечнік санскрын, рыхтуй гатоўку для маршрутак – і паехалі!
https://34travel.me/gotobelarus/be/post/belarus-summer-festivals

👍11❤🔥6🔥5
📍 У новым выпуску «Месца тыдня» адпраўляемся даследаваць Гомельскую вобласць.
Стаіўшыся ў аддаленні ад ажыўленых трас, Чачэрск размясціўся на пагорках побач з Сожам. Горад можна абысці пешшу за гадзіну – праўда, за гэтую гадзіну ты ўбачыш мінімум пяць гістарычных лакацый і ўдосталь налюбуешся разьбянымі ліштвамі мясцовых дамоў.
⚡️ Чытаць: https://34travel.me/gotobelarus/be/post/chachersk

❤21🔥7👍5😍1