ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ! 📚

У актавай зале гімназіі для вучняў 1-2 класаў адбылася чарговая сустрэча з цудоўнымі пісьменнікамі выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” Дзмітрыем Кашаварам і Элінай Сапожнікавай.

З вялікім захапленнем юныя гімназісты познаёміліся з новымі кнігамі з дадатковай рэальнасцю з серыі “Мир путешествий” і “Планета животных”, а потым прынялі ўдзел у цікавай віктарыне і атрымалі шмат прызоў. 🎁

#Літаратура #Гімназія14 #Чытанне #Кнігі
👍4
Вучні 6Г і 10Б класа наведалі ХХХІІ Міжнародную Кніжную выставу-ярмарку ў дзень яе адкрыцця. Нас чакалі цікавыя сустрэчы з прадстаўнікамі выдавецтваў "Звязда" і "Мастацкая літаратура". 😊

Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая распавяла пра новыя свае кнігі, якія дзеці набылі з аўтографам, пра цікавыя выданні паведаміла паэтка Аксана Спрынчан. Нам пашчасціла паўнаеміцца з паэтам Віктарам Шніпам, сфатаграфавацца з ім. 📸

Шмат разнастайнай літаратуры было прадстаўлена на стэндах выдавецтваў - пазнавальнай, навуковай, гістарычнай, фантастычнай. 📚

#Гiмназiя14 #КніжнаяВыстава #Літаратура #Сустрэчы #Чытанне
👍2