ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
🌱СУПРАЦОЎНІЦТВА З БДУ!😊

Вучні гімназіі прымалі ўдзел у праекце “Беларускія народныя казкі: спадчына, завешчаная нашчадкам” вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта і сёння былі запрошаны на прэзентацыю батлейкі “Казачны куфар”. 🎨

Гімназісты атрымалі асалоду ад знаёмства з плённай працай навуковай лабараторыі філалагічнага факультэта БДУ, паўдзельнічалі ў стварэнні ілюстрацый да зборніка казак. Лепшыя мастакі былі ўзнагарожданы падарункамі і падзякай. 🌟
ЗБЕРАЖОМ СПАДЧЫНУ РАЗАМ! 💪

#Гiмназiя14 #Фальклор #Казкі #БДУ #Культура
4👍1🫡1
ГУКАННЕ ВЯСНЫ! 🌼

☀️На падставе запрашэння вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта вучні 8-х класаў гімназіі наведалі традыцыйнае свята “Гуканне вясны”, якое атрымалася цікавым і захапляльным! 🎉

🌱Гімназісты вадзілі карагоды, выбіралі пару дзяўчынцы-вяснянцы, гулялі ў старадаўнія беларускія гульні, спявалі, гукалі вясну! 🌷

#ГуканнеВясны #Свята #Фальклор #Гiмназiя14
👍211