ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
🍏Займальная гульню - падарожжа "Краіна здаровага харчавання"🍎

🥕14 студзеня вучні 4 класаў разам з класнымі кіраўнікамі Шчэрба А.І і Лойка С.Г. правялі займальную гульню - падарожжа
"Краіна здаровага харчавання".🍊

🏙Дзеці апынуліся ў горадзе Здаровага харчавання, дзе наведалі вуліцу Ведаў, вуліцу Вітамінію, прайшліся па вуліцы Карысных парад. Дзеці з задавальненнем разгадвалі загадкі, рэбусы, гулялі ў рухомыя гульні і частаваліся смачнай садавінай, паспыталі на смак журавіны.🏙

Напрыканцы падарожжа вучні зрабілі вывад:"Каб быць здаровым, разумным і прыгожым, трэба есці больш вітамінаў."

#Заводскі
#гімназія14
#Краіна_здаровага_харчавання
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ✨️

🌱"Мая краіна" - вiртуальнае падарожжа, па якім адправіліся вучні 10 класаў. Перамагла ў гульні каманда «Рамонкі»! Усе каманды ўзнагароджаны прызамі і дыпломамі.
🌱Настаўнікі гісторыі Блешчава Т.В. і Літвіновіч Н.Ю. прынялі ўдзел у раённым этапе міжнародных краязнаўчых чытанняў "Шлях да Вялікай Перамогі ў памяці пакаленняў". Падзяліліся вопытам работы з інтэрактыўнымi метадамi навучання ў краязнаўчай дзейнасці. Работа была высока ацэнена журы і прапанавана да выступлення на гарадскім этапе конкурсу.
🌱Навучэнцы 9"Б" класа наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства ў Мінскім дзяржаўным педагагічным каледжы. Гімназісты пазнаёміліся з умовамі навучання і перспектывамі атрымання педагагічнай прафесіі.
🌱Вучні 4 класаў адправіліся на віртуальную экскурсію "Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс". Падчас экскурсіi пабывалі ў памятных і знамянальных месцах дзвюх краін.
🌱Вучні 2 класаў на мерапрыемстве "Прававая гадзіна. Дзяржаўныя сімвалы-гонар краіны".

#Гiмназiя14 #Краіна #Вопыт #Права
5👍1