ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
462 subscribers
7.29K photos
203 videos
13 files
234 links
Download Telegram
ГАРАДСКАЯ СТУДЫЯ! 🌟

У гарадской студыі па беларускай мове і літаратуры гімназіі 14 працягваецца работа па падрыхтоўцы лепшых вучняў горада Мінска да конкурсаў і алімпіяд. 📚

Настаўнік рэсурснага цэнтра Тарасенка Вольга Феліксаўна правяла тэарытычны занятак “Атрыбуты нацыянальнага суверэнітэту. Нацыянальная самасвядомасць беларусаў”, дзе разглядаліся асаблівасці нацыянальнага характару, побыту, культуры беларусаў на прыкладзе твора У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”. 🌍

На практычным занятку разумнікі і разумніцы аналізавалі алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры. 📝

#ГарадскаяСтудыя #БеларускаяМова #Гiмназiя14
3
ГАРАДСКАЯ СТУДЫЯ! 😊

👧🧒Удзельнікі гарадской студыі па падрыхтоўцы вучняў да інтэлектуальных спаборніцтваў і конкурсаў па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Тарасенкай Вольгай Феліксаўнай👩‍🏫 працавалі сёння “З складанымі пытаннямі марфалогіі. Прыметнік” 🌟, а на практыкуме разбіралі і выконвалі алімпіядныя заданні і шукалі прыметнікі ў прыказках і прымаўках.

А пасля сталі ўдзельнікамі творчай лабараторыі ў Дзяржаўным нацыянальным мастацкім музеі. 🎨

#ГАРАДСКАЯСТУДЫЯ #БеларускаяМова #БеларускаяЛітаратура #Гiмназiя14
4🤗1