ГАДЗІНА ГІСТАРЫЧНАЙ ПАМЯЦІ!📖
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У памяць аб загінуўшых і тых, хто выжыў у гітлераўскіх засценках з вучнямі 5-10 класаў гімназіі была праведзена гадзіна гістарычнай памяці, прысвечаная дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў “Вязні канцлагераў. Людскі боль”. 🎥
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі паглядзелі фільм пра вязняў канцлагераў, паслухалі выступленне Блешчавай Т.В, настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства пра падзеі тых жудасных гадоў, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання. 🕊️
Мерапрыемства закранула сэрца кожнага, прымусіла задумацца, які страшны фашызм, і пра тое, што нельга дапусціць, каб гэты жах паўтарыўся. 💔
#ГадзінаГістарычнайПамяці #Вызваленне #Памяць #Гiмназiя14

👍5🕊1