ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🏛️Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы🏛️

📚16.02. У гасцях у вучняў 1-4 класаў гімназіі 14 быў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.📚
Падчас экскурсіі азнаёміліся з біяграфічнымі звесткамі аб песняру, з цікавымі міфалагічнымі звычаямі і традыцыямі беларускага народа, папоўнілі веды аб жыцці нашых продкаў, паслухалі цудоўныя вершы Янкі Купалы.


#Заводскі
#гімназія14
#музей_Янкі_Купалы
#сустрэчы
🏛️Юны экскурсавод🏛️

🥉Лектары Музея Партызанскай Славы гімназіі 14 Пыка Міхаіл і Малік Васіль разам з кіраўніком музея Літвіновіч Н.Ю. прынялі ўдзел у раённым этапе конкурса відэаролікаў "Юны экскурсавод" і занялі 3 месца.🥉

🎉Жадаем поспехаў на гарадскім этапе і віншуем пераможцаў!🎉

#Заводскі
#гімназія14
#музей
#Юны_экскурсавод
🔥28.03.2023 вучні 7-х класаў наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 🔥
🔸Дзеці агледзелі экспазіцыю музея, паглыбілі веды пра жудасны перыяд у гісторыі нашага народа, пра ахвярнасць усіх, хто набліжаў перамогу: воінаў, партызан, падпольшчыкаў...
🔸Асаблівую цікавасць выклікала экспазіцыя тэхнікі ваеннага часу, а таксама інфармацыя пра ўдзельнікаў вайны, чыімі імёнамі названы вуліцы, размешчаныя ў раёне нашай гімназіі: Тухачэўскага, Іскаліева, Ракасоўскага.

#Заводскі
#гімназія14
#музей
🔸29.03.2023 вучні 9, 10 и 11 класаў наведалі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 🔥
🔸Вучні з цікавасцю агледзелі экспазіцыю музея, уважліва слухалі экскурсавода, былі вельмі ўражаны пачутым, хоць многія факты з гісторыі ім добра вядомыя.


#Заводскі
#гімназія14
#музей
🏛️Вучні 8-х класаў гімназіі 14 наведалі музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
🔸Пастаянная экспазіцыя знаёміць з палітычным ладам, сацыяльна-эканамічным развіццём, навуковымі дасягненнямі, культурай і спортам сучаснай Беларусі.
🔸Інфармацыя карысная для ўзбагачэння ведаў па гісторыі і для выхавання пачуцця гонару за нашу незалежную краіну!


#Заводскі
#гімназія14
#музей
🌟Вучні 6 “А” і 6 “Б” класаў гімназіі 14 наведалі пераносную выставу Літаратурнага музея П. Броўкі "П. Броўка. Маё ХХ стагоддзе"
🔥У Дзень вызвалення вязняў з канцлагера вучні аддалі даніну памяці маці П. Броўкі, якая загінула ў Асвенцыме, і ўшанавалі хвілінай маўчання ўсіх ахвяр.

#Заводскі
#гімназія14
#музей
Цікава і нечакана вучні 10-х класаў правялі занятак у музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.🇧🇾
🔸 Уразіла ўсё: ад будынка Адміністрацыі Прэзідэнта да цікавых экспанатаў, якія нельга ўбачыць больш ні ў адным музеі, ад макетаў славутых нашых гістарычных месцаў да сувеніраў з розных дзяржаў, якія дораць іх кіраўнікі.


#Заводскі
#гімназія14
#музей
🇧🇾Вучні 9-х класаў гімназіі 14 наведалі Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
🔸Гімназісты даведаліся пра асаблівасці палітычнага, эканамічнага, навуковага, культурнага і спартыўнага жыцця краіны за перыяд яе сучаснай гісторыі.
🔸З вялікай цікавасцю разглядалі макеты архітэктурных помнікаў, дакументы і відэаматэрыялы, дзяржаўныя сімвалы, банкноты і манеты, дзяржаўныя ўзнагароды.



#Заводскі
#гімназія14
#музей
11 мая вучні 4 класаў наведалі музей Партызанскай Славы гімназіі 14.
🔸Лектарская група пад кіраўніцтвам Н.Ю.Літвіновіч правяла для вучняў цікавую экскурсію.



#Заводскі
#гімназія14
#музей
18.05 у музеі Партызанскай Славы гімназіі 14 адбыліся адразу дзве экскурсіі для вучняў гімназіі.
🔸Вучні 6 "А" класа праслухалі экскурсіі "Баявы шлях" і "Генацыд. Галасы Мінулага...".
🔸 Вучні 4 - х класаў завіталі на самую папулярную экскурсію нашага музея - "Пяць цудаў". Юныя гімназісты задавалі шмат пытанняў, з цікаўнасцю разглядалі экспанаты.



#Заводскі
#гімназія14
#музей
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🍪Вучні 4"А" класа гімназіі 14 наведалі музей "Дом Перніка" і прынялі ўдзел у творчым майстар-класе"Шэдэўр уласнымі рукамі".
🔸Калектыў вучняў гімназіі прадэманстраваў трывалыя веды ў розных накірунках практычнай дзейнасці.
Было пазнавальна, весела і цікава падчас экскурсіі.



#гімназія14
#Заводскі
#музей
🏛️Музейная педагогіка!📚
👫Вучні 5 "А" і "Г" класаў наведалі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, дзе прынялі ўдзел у спаборніцтвах на музейна-педагагічным занятку "Нізка беларускіх казак".
💥Дзеці вельмі стараліся, дапамагалі адзін аднаму, радаваліся правільным адказам і засмучаліся, калі памыляліся.
💪Кожная каманда хацела перамагчы, але фартуна ўсміхнулася "жоўтым".
Віншуем пераможцаў!🎉


#Заводскі
#гімназія14
#музей
👫Вучні 2 “А” класа наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, дзе пабывалі на тэматычным інтэрактыўным занятку “БАГАЧ” - свята жыцця і багацця.
🌾Пазнаёміліся з паходжаннем і гісторыяй свята, прынялі актыўны ўдзел у інтэрактыве, атрымалі ў падарунак "багачыкі".


#Заводскі
#гімназія14
#музей
#багач
🚎Вучні 7 «А» наведалі прафарыентацыйны занятак у філіяле Мінсктранса "Энергагаспадарка", а таксама пабывалі ў "Музеі транспарту", дзе пазнаёміліся з гісторыяй грамадскага транспарту ў Беларусі і зладзілі фотасесію з найстарэйшымі экспанатамі музея


#Заводскі
#гімназія14
#музей
📝29 снежня музей Максіма Багдановіча ветліва расчыніў дзверы перад 5,10 і 11 класамі гімназіі. Вучні пачулі пра нешчаслівы жыццёвы лёс паэта, пра яго цікавую творчую спадчыну: пра першы верш, пра адзіны зборнік яго твораў, а таксама пра дзяцінства і вучобу ў гімназіі нашага Песняра.
👫Вучні атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра Максіма Багдановіча як гісторыка літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. З захапленнем слухалі ўрыўкі з паэтычных твораў класіка.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#музей
💫У рамках раённага конкурсу экскурсаводаў школьных музеяў гімназія 14 прадстаўляла дзвюх канкурсанткаў. Работу музея Партызанскай Славы прадставіла Бурая Карына, музычных інструментаў - Горбач Сафія.
🔥Дзяўчаты цікава расказалі аб экспазіцыях музеяў, паказалі ўнікальныя экспанаты. Члены журы мелі магчымасць не толькі ацаніць майстэрства экскурсаводаў, але і паслухаць гучанне музычных інструментаў і нават на іх самім паіграць.
🙏Гісторыя і традыцыі беларускага народа слаўныя, гераічныя, багатыя, непаўторныя. Захаваем іх разам!


#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
#музей
👫Вучні 8-х класаў гімназіі ў рамках пілотнага праекта пабывалі на экскурсіі ў Доме-музеі І з'езду РСДРП. Гісторыя нашай краіны, навукова-тэхнічны прагрэс і быт мінчан у пачатку ХХ стагоддзя - асноўныя тэмы экскурсіі.
👫Вучні 4 "Б" класа наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Падчас экскурсіі гімназісты замацавалі свае веды аб відах і жанрах мастацтва, засвоілі адрозненні паміж імі, шмат новага даведаліся пра беларускіх мастакоў і іх карціны, палюбаваліся цудоўнымі творамі мастацтва.
💫Экскурсія атрымалася вельмі насычанай,пазнавальнай і цікавай!


#Заводскі
#гімназія14
#музей
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

На базе аздараўленчага лагера “Сонейка” створаны профільны атрад, куды прыходзяць хлопчыкі і дзяўчынкі з высокай матывацыяй да вывучэння англійскай мовы.

Вучні 8-х класаў наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Я.Купалы. Адбылася цудоўная экскурсія, а пасля яны сталі ўдзельнікамі квэсту “У пошуках папараць- кветкі”.

Для вучняў 6-ых класаў прайшоў першы навучальны трэнінг па рэалізацыі праграмы БелАЮ “Трэнінгі з падлеткамі па тэмах ЗЛЖ і ПАР”.

Вучні 10-11-х класаў наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, з цікавасцю вывучалі экспанаты жывапісу, графікі, скульптуры, азнаёміліся з гісторыяй мастацтва краін Еўропы і Усходу.

Вучні 9-х класаў гімназіі правялі ўборку Мемарыяльнай дошкі М.М. Тухачэўскага ў рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
#музей