ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🇧🇾🇷🇺Трэці дзень візіту гімназіі 80 г.Ніжняга Ноўгарада ў гімназіі 14 зноў напоўнены яркімі фарбамі і падзеямі і тэматычна звязаны з гістарычнымі і спартыўнымі падзеямі Рэспублікі Беларусь.
💫На пачатку дня госці знаёміліся з Мінскім метрапалітэнам, яго гісторыяй і траекторыяй развіцця, былі ўражаны ўтульнымі невялічкімі станцыямі першай галіны і многімі сучаснымі станцыямі.
Цягнік метро даставіў гімназістаў да наступнага пункта прызначэння: Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Экскурсія вельмі спадабалася і запомніцца вучням надоўга, бо дзейнасць музея скіравана ў першую чаргу на захаванне гістарычнай памяці беларусаў.
💫Пасля смачнага абеду і адпачынку госці былі запрошаны на свята “Новы год на вадзе”, дзе ўсіх чакала не толькі зімовая казка са Снягуркай, Дзедам Марозам і Вадзянікам, але і сапраўднае спартыўнае спаборніцтва з каманднымі эстафетамі.
💪Гімназіі 80 і 14 за здаровы лад жыцця, таму перамагла дружба!


#Заводскі
#гімназія14
💫У гімназіі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню другой чвэрці 2023/2024 навучальнага года. Традыцыйна, яны пачаліся з вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
💫На лінейках намеснікамі дырэктара па вучэбнай рабоце былі ўручаны граматы вучням, якія паказалі высокія вынікі ў раённых і гарадскіх конкурсах.
На лінейку завіталі Дзед Мароз, Снягурачка і маленькі Цмок, якія правялі з вучнямі гульні па правілах бяспечных паводзін у час зімовых канікул.


#Заводскі
#гімназія14
#лінейка
💫У актавай зале гімназіі 14 прайшло святочнае мерапрыемства “Свет Каляднай зоркі”.
👫Дзеці з бацькамі гулялі ў беларускія народныя гульні, спявалі разам і танчылі, стварылі святочны настрой.


#Заводскі
#гімназія14
#Дударыкі
#Дударочкі
💫Гімназія 14 і гімназія 80 г.Ніжняга Ноўгарада працягваюць выконваць праграму запланаваных мерапрыемстваў. Сёння ў бібліятэцы гімназіі сумесна з нашымі гасцямі адбылося пасяджэнне гімназічнай літаратурнай супольнасці “Натхненне”. Яно прайшло ў межах літаратурнай гасцеўні “Чытаем вершы пра Радзіму”, на сустрэчы прысутнічаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў.
Далей гімназісты наведалі мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Экскурсія па Хатыні нават праз 80 гадоў пасля трагедыі выклікае вельмі моцныя пачуцці ў душы кожнага чалавека. Менавіта мемарыяльны комплекс “Хатынь” служыць маўклівым напамінам, перасцярогай жывым і будучым пакаленням, што падобнае не павінна паўтарыцца. Госці з Ніжняга Ноўгарада былі ўражаны комплексам і далучыліся да спачування беларускаму народу хатынскай трагедыі.


#Заводскі
#гімназія14