ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎄Самая сапраўдная чароўная падзея адбылася ў гімназіі 14: у госці да выхаванцаў дзіцячага аздараўленчага лагера “Сонейка” на зімовых канікулах завіталі Дзядуля Мароз і Снягурачка са сваімі дарадцамі.
💫Вельмі карысна, весела і цікава бавілі час выхаванцы. Шмат добрых песень прагучала.
Шчыры дзіцячы смех так і вітаў па зале. Шыкоўныя інтэлектуальныя конкурсы былі праведзены, у якіх выхаванцы былі зорачкамі бездакорных адказаў. Карагоды, песні, танцы, чытанні вершаў, дабрыня і святочны настрой панавалі на сённяшнім ранішніку-свяце.


#Заводскі
#гімназія14
#лагер
👫🎭Вучні 5 “Г” класа здзейснілі культпаход у Тэатр лялек.
Цім Талер і яго сябры запрашаюць у тэатр, дзе ажываюць лялькі, а потым распавядаюць неверагодную гісторыю пра спадара Троча, пра беднасць і багацце, пра марскія падарожжы і прыгоды прададзенага смеху.
Ці ўсе можна набыць за грошы? Колькі каштуе шчасце?
Пра гэта вучні даведаліся, завітаўшы ў госці да Ціма Талера.
💫Гімназістам вельмі пашанцавала ўбачыць цікавы і змястоўны спектакль, а яшчэ сфатаграфавацца разам з акцёрамі!


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#тэатр
💫Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна Яцына І.Д., настаўнік-метадыст, правяла на базе ДУА “Сярэдняя школа №200 г.Мінска” пасяджэнне па тэме “Крэатыўныя метады работы з вучнямі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі”.
🗒️Настаўнікі абмяняліся вопытам па выкарыстанні розных крэатыўных прыёмаў і метадаў працы з высокаматываванымі, нізкаматываванымі і вучнямі з асаблівасцямі развіцця.
З вялікай цікавасцю педагогі слухалі рэкамендацыі педагога-псіхолага гімназіі Сабалеўскую М. У., якая прапанавала шэраг прыёмаў па рабоце з навучэнцамі з рознымі адукацыйнымі патрэбамі.
🗒️Удзельнікі семінара распрацавалі метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні прыёмаў педагагічных тэхналогій для арганізацыі работы на вучэбных занятках.


#Заводскі
#гімназія14
#ВМА
🎄Як сустракаюць Новы год у розных краінах? Якія цікавыя гісторыі здараюцца пад Новы год? Якія падарункі чакаюць ад Дзеда Мароза дзеці?
Пра ўсё гэта распавялі вучні 5-х класаў на навагоднім ранішніку “Навагоднія гісторыі ў гасцях". Конкурсы, танцы, жарты, песні зацікавілі самых актыўных пяцікласікаў.
🎄Новы год абяцае быць цікавым і вясёлым!


#Заводскі
#гімназія14