ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🇧🇾Гісторыя і традыцыі маёй краіны🇧🇾

👥Гімназісты - даследчыкі Музыка Дар'я, Коваль Мілана, Яфімчык Ксенія разам з настаўнікам гісторыі Блешчавай Т.В. прынялі актыўны ўдзел у канферэнцыі "Гісторыя і традыцыі маёй краіны" з міжнародным удзелам на базе ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі "філіял "Мінскі радыётэхнічны каледж".👥

📝Мэта канферэнцыі - стварэнне дзелавых кантактаў сярод навучальных устаноў і развіццё творчай актыўнасці навучэнцаў.
Дзяўчаты паспяхова выступілі і запрасілі гасцей канферэнцыі наведаць гімназічны Музей Партызанскай Славы.📝

Мы рады супрацоўніцтву і абмену вопытам сваіх даследаванняў!

#Заводскі
#гімназія14
#Гісторыя_традыцыі_маёй_краіны
#вэбінары
Закончылася першая палова аздараўленчага лагера "Сонейка".

20 лютага былі расчынены дзверы для вучняў першых і другіх класаў у аздараўленчы лагер "Сонейка". Знаёмства атрадаў было праведзена ў цікавай форме "Чарадзейны клубок нітак". 🧶☀️

21 лютага - дзень роднай мовы.
У гэты дзень дзеці адгадвалі загадкі Уладзіміра Мазго ў бібліятэцы.
Вучні з вялікай цікавасцю чыталі вершы на беларускай мове і паведамілі пра ветлівыя словы, якія яны ведаюць.
Таксама навучэнцы наведалі Новы тэатр, дзе паглядзелі спектакль "Зачараваная прынцэса".
З валанцёрскай праграмай завіталі ў атрады вучні 10-га педагагічнага класа.
Дзень прайшоў цікава, пазнавальна і весела.☀️

22 лютага атрады наведалі 13 бібліятэку г.Мінска з інтэрактыўнай праграмай "Як звяры Вясну шукалі". Паўдзельнічалі пачаткоўцы ў конкурсе малюнкаў на тэму "Я і спорт".☀️

#Заводскі
#гімназія14
#лагер
🥩Свята мяса🍖

👫Вучні 8-х класаў гімназіі 14 наведалі Інстытут мяса-малочнай прамысловасці і прынялі ўдзел у “Свяце мяса”.👫

🔬Вучні ад навукоўцаў даведаліся, як правільна харчавацца і чаму гэта асабліва важна ў іх узросце. Паглядзелі, як робяць мясныя вырабы. Сталі дэгустатарамі вегетарыянскай каўбасы.🧫

Самае цікавае і дзіўнае-на 3D прынтары рыхтавалі мясныя пірожныя!

#Заводскі
#гімназія14
#Свята_мяса
🇧🇾🎖️Дзень Абаронцы Айчыны🎖️🇧🇾

👥Педагогі гімназіі 14 - члены БСЖ разам з вучнямі ў Дзень Абаронцы Айчыны наведалі базу аховы і абслугоўвання №361.👥

🪖Камадзіру часці ўручылі салодкія пачастункі для салдатаў, пажадалі моцнага здароўя, святочнага настрою і міру. З цікавасцю прынялі ўдзел у мерапрыемствах: паглядзелі фільм, плац-парад ваенаслужачых, са смакам пачаставаліся салдацкай кашай.🪖

Усім нам міру!!!

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
#23_лютага
🎖️🇧🇾Дзень Абаронцы Айчыны🇧🇾🎖️

🪖23 лютага ў дзень Абаронцы Айчыны хлопчыкі 8-х класаў наведалі воінскую часць 35703, дзе павіншавалі салдат са святам, прынялі ўдзел у віктарыне, паглядзелі паказальнае выступленне батальёна аховы і паспрабавалі смачную салдацкую кашу.🪖

🪖Сёння ў Дзень Абаронца Айчыны да вучняў 3-х класаў завітаў падпалкоўнік, дацэнт кафедры радыёлакацыі Ваеннай Акадэміі Рэспублікі Беларусь Храмянкоў Андрэй Сяргеевіч, бацька адной з вучаніц 3 "Б"класа. Вельмі цікава расказаў аб гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, правёў інтэрактыўныя гульні.🪖
📜Вучні пашырылі веды аб знакамітых бітвах з удзелам беларусаў, прыгадалі трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.📜

Дзеці ўсвядомілі, што галоўнае ў жыцці - мір і дабрыня.

#Заводскі
#гімназія14
#23_лютага
🎖️Ускладненне кветак да шыльды М.М. Тухачэўскага🎖️

👥💐Піянеры 5 в класа і акцябраты 2 - іх класаў гімназіі 14 усклалі кветкі да шыльды героя грамадзянскай вайны, выдатнага палкаводца, маршала Савецкага Саюза М.М. Тухачэўскага.💐👥

Ніхто з герояў не забыты.

#Заводскі
#гімназія14
#БРПА
🪖🇧🇾Хутка арміі роднай будзе папаўненне🇧🇾🪖

👫🪖Вучні 9-х класаў гімназіі 14 прынялі ўдзел у ваенна-патрыятычнай акцыі «Хутка арміі роднай будзе папаўненне». У ходзе акцыі наведалі выставу ваеннай зброі, паслухалі ўспаміны воінаў-афганцаў, пазнаёміліся з правіламі паступлення ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь, паглядзелі прафесіянальнае выступленне спецназа.🪖👫

#Заводскі
#гімназія14
#сустрэчы