ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
440 subscribers
6.99K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Настаўнікі і вучні 3-х класаў гімназіі сумесна са студэнтамі БДПУ імя М.Танка правялі літаратурны ўрок у рамках праекта па супрацоўніцтву “Ад культуры чытання - да культуры асобы”.
📚На ўроку прысутнічала беларуская пісьменніца Фралова Іна Мікалаеўна, аўтар лірычных вершаў і апавяданняў для дзяцей.
Разам правялі літаратурны пошук у інтэрнэт- сетках, узгадалі вясковыя вакацыі. Удакладнілі, што геймер - гэта небяспечна, а сябар у інтэрнэце - праўда ці фэйк.
💫Падарожжа было цікавым і пазнавальным як для вучняў, так і для студэнтаў.
Рэалізацыя задач педагагічных класаў праз першыя сумесныя крокі ў педагагічную прафесію ў дзеянні!

#Заводскі
#гімназія14
💫У актавай зале гімназіі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае закрыццю ТЫДНЯ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ пад назваю ПРАСТОРА ІДЭЙ І ТВОРЧАСЦІ.
🇧🇾Вучні разам з настаўнікамі выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з вынікамі правядзення мерапрыемстваў згодна зацверджанага плана.
Самыя актыўныя і заахвочаныя атрымалі ДЫПЛОМЫ, шчырыя словы падзякі і гучныя апладысменты зала.
Наперад да новых ідэй і талентаў!
🎭Не менш доўгачаканым і пазнавальным было наведванне тэатральнага прадстаўлення МАЛЕНЬКАЯ РЫБКА для вучняў 1-4-х класаў, якое прапанавалі акцёры тэатра "Зазеркалье".
👫Вучні 3"В" класа наведалі гімназічны музей Партызанскай Славы. Уважліва разгледзелі экспазіцыі музея, даведаліся аб пачатку партызанскага руху на тэрыторыі нашай краіны, аб дзеяннях партызан на акупіраванай тэрыторыі, паразмаўлялі пра Міжнародны Дзень памяці ахвяр генацыду.


#Заводскі
#гімназія14
💫 Вучні 6-х класаў наведалі ўрачыстае адкрыццё раённай акцыі “Нашы дзеці” ў Палацы дзяцей і моладзі “Золак” з удзелам кіраўніка раёна С.М.Масляка.
💭Мерапрыемства пачалося з віктарыны на веданне роднага раёна з салодкімі прызамі, пасля праграму працягнуў навагодні канцэрт з творчымі нумарамі ад калектываў “Золака”.
💫Вучні 2 “А” класа наведалі Літаратурны музей Янкі Купалы з навагодняй інтэрактыўнай праграмай “КАЛЯДЫ”, падчас якой пазнаёміліся з традыцыямі ўшанавання і святкавання на Беларусі гэтага надзвычай прыгожага свята.
👫Вучні былі ўражаны звычаямі беларусаў, іх традыцыямі, многім незнаёмымі стравамі святочнага стала. Супрацоўнікі музея прадставілі дзецям інсцэніроўку святкавання Каляд, міні-спектакль “НАВАГОДНІЯ ПРЫГОДЫ БАБЫ ЯГІ”, сустрэчу з Дзедам Марозам і Снягуркай.
🎁Не абыйшлося і без падарункаў!


#Заводскі
#гімназія14