ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
444 subscribers
6.99K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫Вучні 9-11-х класаў гімназіі наведалі філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе прынылі актыўны ўдзел у свяце “Каля Каляд”.
На мерапрыемстве прысутнічаў дэкан філалагічнага факультэта, а таксама вучні 10 класаў ліцэя БДУ і абласного ліцэя. Удзельнікам нагадалі традыцыі святкавання Калядаў, накрылі калядны стол, правялі майстар-клас па беларускім народным песням і танцам.
Калядная зорка і калядоўшчыкі акунулі ўсіх гасцей свята ў сапрадны калядны цуд!


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 1 “А” і 2 “А” класаў прынялі ўдзел у акцыі "Чырвоная рукавічка", далучыўшыся да Рэспубліканскай акцыі" Нашы дзеці".
🌲На елачку дзеці павесілі чырвоную рукавічу як сімвал акцыі. Для дзетак з прытулку і дзяцей- інвалідаў паклалі падарункі ў скрыню. Спяшайся рабіць дабро.


#Заводскі
#гімназія14
#акцыя
🇷🇺🇧🇾Сёння ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве гімназія 14 гасцінна адчыніла дзверы для дэлегацыі вучняў і педагогаў Муніцыпальнай аўтаномнай адукацыйнай установы "Гімназія №80" г.Ніжняга Ноўгарада.
💫Першы дзень выдаўся насычаным. У Мінск дэлегацыя прыбыла рана, на чыгуначным вакзале гасцей сустракала дырэктар гімназіі М.І.Гарохава з прадстаўнікамі бацькоўскага камітэту. Пасля знаёмства і смачнага снедання члены дэлегацыі былі размешчаны ў сем'ях гімназістаў.
💫У рамках праграмы сустрэчы адбыўся круглы стол "Давайце пазнаёмімся", на якім вучні двух гімназій расказвалі пра свае ўстановы адукацыі, пра родныя гарады, пра цікавыя і прыгожыя мясціны, пра традыцыі. Далей адбылася экскурсія па гімназіі, пад час якой госці наведалі музеі Партызанскай Славы, Беларуская хатка, пабылі на ўроку "Смак беларускай мовы". Вечарам дэлегацыя накіравалася ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь.



#Заводскі
#гімназія14
🇷🇺🇧🇾Працягваецца візіт гімназіі 80 г.Ніжняга Ноўгарада ў гімназіі 14.
💫Сёння для гасцей арганізаваны вучэбны дзень: выбраўшы колер маршрутнага ліста, яны змаглі наведаць вучэбныя заняткі па грамадазнаўстве, рускай літаратуры, матэматыцы, хіміі, біялогіі, геаграфіі, інфарматыцы, англійскай мове і адчуць сябе сапраўднымі вучнямі гімназіі 14. 👫З задавальненнем уключыліся ў работу урока-падарожжа, форкшопа, экалагічнага квэста, дзелавой гульні, урока-праекта, які праводзілі вучні педагагічнай групы гімназіі, урока-даследвання, урока-віктарыны. Інтэлектуальныя батлы і сумесныя фізкультхвілінкі ўсё больш умацоўваць сяброўства дзвюх гімназій.
💫Пасля ўрокаў госці адправіліся ў Дзяржаўны мастацкі музей і пешую экскурсію па цэнтры горада: Няміга, гарадская ратуша, Палац спорту.
⚽️Вечарам дэлегацыю чакае таварыскі матч па валейболу і басейн.


#Заводскі
#гімназія14