ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.98K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🎉ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🎉
💫У палацы дзяцей і моладзі “Арыён” адбылося ўзнагароджанне пераможцаў раённага конкурсу малых інфармацыйных жанраў “Школьны фармат”. Сярод пераможцаў вучань 9 “В” класа Мосін Мікіта. Яго артыкул “Навагоднія традыцыі маёй сям'і” быў не толькі высока ацэнены журы, але і апублікаваны ў раённай газеце “Морс”.
💫Віншуем Мосіна Мікіту і яго настаўніка Кміту Галіну Мікалаеўну і жадаем ім далейшых творчых поспехаў.
Каманда вучняў 9 класа занялі ганаровае 3 месца ў раённым конкурсе “Інтэлектуальнае мнагабор'е “Кубак Золака” і гімназістаў узнагародзілі дыпломам у намінацыі “Выява”.


#Заводскі
#гімназія14
#дасягненні
👐СВЯТОЧНЫЯ ЛІНЕЙКІ!🎉

У гімназіі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку трэцяй чвэрці 2024/2025 навучальнага года. Новы год прыносіць новае ў жыццё кожнага чалавека, у школьнае жыццё і ў жыццё грамадства. 🌟 У ходзе лінеек былі вызначаны задачы на бягучую чвэрць, значныя мерапрыемствы і падзеі. Вучням 1 і 4-х класаў былі ўручаны граматы і дыпломы за перамогі ў конкурсах. 🏆 Дырэктар гімназіі Гарохава Марыя Іванаўна пажадала рабятам паспяховай вучобы і новых дасягненняў. 📚

Чвэрць самая доўгая і таму неабходна набрацца сіл і скончыць яе з найлепшымі вынікамі! 💪

#Гiмназiя14 #ПачатакЧвэрці #Дасягненні
Ва ўсёй паралелі 2 класаў прайшоў першы занятак з серыі "Адзнака прыходзіць у госці". 😊 Дзеці даведаліся, што адзнакі ставяць за веды, і яны не ўплываюць на сяброўства, а толькі адлюстроўваюць поспехі ў вучобе. 📚

Таксама абмеркавалі, як важна ганарыцца сваімі дасягненнямі і поспехамі родных, але пры гэтым памятаць пра сціпласць і не выхваляцца. 🌟 Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў занятках і дзяліліся сваімі думкамі. 💬

Гэты занятак стаў выдатным пачаткам для фарміравання здаровага стаўлення да ацэнак і поспехаў! 🎉

#Гiмназiя14 #Адзнака #Вучоба #Дасягненні