ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📍БЕЛАРУСЬ ПОМНІЦЬ!

💥Унікальны  музей на калёсах "Цягнік Перамогі" наведалі педагогі
гімназіі № 14 г. Мінска
29 чэрвеня.

🇧🇾Дадзены праект уяўляе сабой унікальную інтэрактыўную экспазіцыю, заснаваную на "эфекце прысутнасці", якая    прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

📍Склад "Цягніка Перамогі" ўключае 12 вагонаў, 9 з якіх - экспазіцыйныя.

#Заводскі
#14гімназія
#Беларусь_помніць
🙋 "Абмяркоўваем разам!" дыялогавыя пляцоўкі ў гімназіі 14.

🇧🇾 Дыялогавыя пляцоўкі "Абмяркоўваем разам!" прайшлі па пытаннях дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Для вучняў 9, 10 класаў пляцоўку правёў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчук Андрэй Вячаслававіч, для вучняў 11 класа - класныя кіраўнікі - Болбас Ганна Станіславаўна і Блешчава Таццяна Віктараўна. Вучні задавалі пытанні і атрымалі дасканалыя адказы.

🇧🇾💫Не заставацца абыякавымі да жыцця сваёй краіны - доўг кожнага маладога чалавека. Будучыня за нашымі дзецьмі! 💫

#Заводскі
#гімназія14
#ДыялогаваяПляцоўка
#Беларусь #Канстытуцыя
#Будучыня
📍Флешмоб "Беларусь супраць наркотыкаў"📍

🔻Сёння ў гімназіі 14 прайшоў флешмоб "Беларусь супраць наркотыкаў!" 🔻З раніцы на экранах тэлевізараў для вучняў дэманстраваліся сацыяльныя відэаролікі па прафілактыцы наркаманіі. Сацыяльны педагог Фамічова Т.В. яшчэ раз нагадала гімназістам аб адказнасці за ўдзел у распаўсюджванні наркатычных сродкаў і важнасці разумення каштоўнасці свайго здароўя.🔻

☝️😃 "Займайся спортам, а не губі сваё жыццё!" - дэвіз сённяшняга дня ў гімназіі 14!

#Заводскі
#гімназія14
#флешмоб
#Беларусь_супраць_наркотыкаў
2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. 🇧🇾 🇷🇺

У рамках Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў гімназіі 14 былі запланаваны святочныя мерапрыемствы. У бібліятэцы гімназіі аформлена выстава "Дзве сястры - Беларусь і Расія", для школьнага лагера былі паказаны відэаролікі пра гісторыю свята.

💢 Вучні 8, 9 класаў з класнымі кіраўнікамі Кмітой Г.М., Андрушка А.М., Долбік А.А. прынялі ўдзел у пазнавальнай праграме "Дзве Русі - дзве сястры", дзе даведаліся пра гісторыю яднання нашых краін і прынялі ўдзел у віктарыне "Мая краіна Беларусь". Пытанні былі цяжкія, але гімназісты справіліся на выдатна! У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі прызы і разам наведалі выставу ў бібліятэцы.

Праграму падрыхтавалі педагог-арганізатар Мірошнік Ю.Г. і кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчук А.В..

#Заводскі
#гімназія14
#Беларусь_Расія
#Дзень_яднання
❤️💚 СПЯВАЕМ ГІМН РАЗАМ!
Словы М.Клімковіча, У.Карызны
Музыка Н.Сакалоўскага

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

#сімвалы_краіны❤️💚
#Беларусь🇧🇾❤️💚
🇧🇾Беларусь-Карэя🇰🇷

У гімназіі 14 г.Мінска даўно ідзе цеснае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі пасольства Рэспублікі Карэя. Падчас цеснага ўзаемадзеяння напісаны гуманітарны праект, працуе гурток "Уводзіны ў карэйскую мову". 🇰🇷

26.09.22 адбыўся візіт Трэцяга сакратара пасольства Рэспублікі Карэя, спадара Чжонг Хан Гё ў гімназію 14. Дырэктар гімназіі М.І.Гарохава і прадстаўнікі адміністрацыі пазнаёмілі з працай гімназіі па вывучэнню карэйскай мовы і культуры, наведалі кабінет карэйскай культуры ў гімназіі. Госці з задавальненнем пабачылі экспанаты музеяў музычных інструментаў і беларускай хаткі. Адбылося абмеркаванне плана работы на гэты навучальны год.

Шмат творчых ідэй і задумак. Праект па ўзаемадзеянні з Карэяй працягнецца. 🇰🇷🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
#Карэя
#Беларусь
🇰🇷Нашы вучні ў Карэі🇰🇷

🇧🇾🇰🇷Вучаніца 10 “А” класа Абрамовіч Міла, якая ў рамках конкурсу, аб'яўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Карэя і Пасольствам Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь удзельнічае ў праграме " Вывучэнне карэйскай мовы для замежных студэнтаў 2022" прыбыла ў Сеул.🇰🇷🇧🇾

📚Заняткі пачаліся.📚

#Заводскі
#гімназія14
#супрацоўніцтва
#Карэя
#Беларусь
🎉🇧🇾Настаўнікі гімназіі 14 прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі - падзеі, якая дала магчымасць развівацца Беларусі як свабоднай і самастойнай дзяржаве.💪📚🌟

#ДзеньКастрычніцкайРэвалюцыі #Гiмназiя14 #Беларусь #Гісторыя
📚Вучні паралелі 9 - х класаў гімназіі наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, дзе была праведзена экскурсія "Старажытнабеларускае мастацтва" 🌟🎨 і ўрок "Рускае мастацтва 19 стагоддзе. Творчасць мастакоў - перадвіжнікаў" 🖼️.

#Гiмназiя14 #Мастацтва #Экскурсія #Культура #Беларусь
😄МУЗЕЙНАЯ ЭКСКУРСІЯ💫

Вучні 8-х класаў гімназіі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. 🎨

Была праведзена экскурсія “Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца 20 ст.”. 📜

У вучняў адбылося цікавае змястоўнае гістарычнае падарожжа па старонках беларускага мінулага. 🌍

#Гісторыя #Беларусь #Музей #Гiмназiя14