СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚
На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩🏫👨🏫
Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚✨ Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈
На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩🎓
Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟
#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі

✍️ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ👍
У гімназіі адбыліся дэбаты сярод вучняў 10 “А” і 11 педагагічных класаў на тэму “Сучасны настаўнік: прафесія або прызванне?” 🎓💬✨
Гімназісты былі падзелены на дзве каманды. Першая каманда выступала за тое, што настаўніцтва — гэта прафесія, якая патрабуе спецыяльных ведаў, навыкаў і пастаяннага развіцця. 💡📚 Яны падкрэслілі важнасць адукацыі, метадаў навучання і здольнасці працаваць з сучаснымі тэхналогіямі.
Другая каманда, якая абараняла ідэю, што настаўніцтва — гэта прызванне, акцэнтавала ўвагу на чалавечых якасцях настаўнікаў. ❤️👩🏫 Яны адзначылі, што сапраўдны настаўнік — гэта той, хто здольны натхняць і падтрымліваць сваіх вучняў, а не толькі перадаваць веды. Удзельнікі прыводзілі прыклады вядомых педагогаў, чыя работа з вучнямі змяняла іх лёсы.🌟
#Прызванне #Настаўнікі #Гiмназiя14