ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💐 МАТУЛІН ДЗЕНЬ

💥 Цэлы тыдзень ў гімназіі №14 г. Мінска праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Свята адзначаецца сёння, 14 кастрычніка.

👩‍🎓👨‍🎓У гімназіі праходзяць тэматычныя інфармацыйныя і класныя гадзіны, пазакласныя мерапрыемствы.

⚘⚘⚘ Вучні  падрыхтавалі  сваім любімым матулям падарункі і відэавіншаванні.

🎊 На працягу тыдня працуе выстава творчых работ мам вучняў гімназіі  "Умелыя рукі матулі".

💐 Дарагія нашы мамы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём маці!

🏵🏵 Жадаем усім мамам нашай гімназіі  дабра, душэўнага спакою, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

#Заводскі
#гімназія14
#ДзеньМаці
🌟Святам для матуль "Цяпло мамінай душы" пачаўся тыдзень бацькоўскай любові ў гімназіі 14 г.Мінска. 🌟

💐Маці, матуля, мамачка💐
🌹Такія знаёмыя і такія пяшчотныя словы! І не толькі ў святочныя дні мы звяртаемся да іх.
👫Вучні 2 “А” класа, натхнёныя сваімі пачуццямі і ўражаннямі, спяшаюцца парадаваць сваіх матуль, рыхтуючы пісьмо-водгук, КВЕТКУ ПЯШЧОТЫ, ДРЭВА ПАЧУЦЦЯЎ у адрас самых дарагіх матуль.
🌸Дзякуй ім за турботы🙏

💐У рамках рэспубліканскай акцыі "Павіншуем маму разам!" прайшло свята, на якое запрасілі мам і бабуль.💐
👫Вучні другіх класаў павіншавалі сваіх любых матуль з днем Маці святочным канцэртам🎉
Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы, паказвалі сцэнкі, спявалі песні, якія краналі сэрцы гледачоў ❤️
🌟Мамы з захапленеем назіралі за юнымі артыстамі і, канечне, ганарыліся сваімі дзецьмі🌟

#Заводскі
#гімназія14
#дзеньмаці
💚ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ💚

У гімназіі з 14 па 22 кастрычніка праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, які закліканы падкрэсліць важнасць сям'і ў жыцці грамадства. ❤️

15 кастрычніка на святочнай імпрэзе ў гонар светлага свята - Дня маці - у актавай зале сабраліся сем'і вучняў 1-2-х класаў. 🎉 Дзеці падрыхтавалі кранальныя творчыя нумары і ўручылі матулям партрэты, якія старанна малявалі напярэдадні. 🖼️

Адбылося ўтульнае і цёплае свята, да якога вучні рыхтаваліся з асаблівай радасцю і задавальненнем, бо рабілі гэта для самых родных людзей - сваіх матуль! 💖

#Гiмназiя14 #ДзеньМаці #сям
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ 😊

Прыгожа і па-сямейнаму цёпла прайшла паэтычная гадзіна, прысвечаная Дню Маці ў паралелі 6-х класаў. 🌷

Дзеці чыталі вершы, прысвечаныя матулям. Шчыра, з хваляваннем. 💖

Гучалі радкі Петруся Броўкі, Веры Вярбы, Максіма Лужаніна, Міколы Ляшчуна. 📖

Кожны з нас добра ўсведамляе, што галоўны чалавек у нашым жыцці - гэта мама. Толькі мама любіць па-сапраўднаму нас за тое, што мы ёсць. 🌼

Мы шчаслівыя, бо ў нас ёсць МАМА! 🌟

#Гiмназiя14 #ДзеньМаці #ПаэтычнаяГадзіна