ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
468 subscribers
7.24K photos
201 videos
13 files
229 links
Download Telegram
Вучаніца 9" Б" класа Шагава Аліна прадставіла 14 гімназію ў фінальным этапе раённага літаратурнага конкурса "Радкі, абпаленыя вайной", які праводзіцца ў рамка святкавання 78 гадавіны Перамогі савецкага народа над фашысцкімі захопнікамі.🙏



#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
Да свята Дзяржаўных сімвалаў.
🔸Вучаніца 5 «А» класа Штыбіна Яўгенія ,педагог Гегечкоры А.А. (матэрыял
пластылін, тэхніка лепка). Работа на Рэпубліканскі конкурс Белай Русі "Сімволіка маёй краіны".

#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
26.05 каманда вучняў "Грынцім" гімназіі 14 заняла 1 месца ў раённым конкурсе "Знатакі роднага краю".
👫 Гімназісты з лёгкасцю справіліся з усімі заданнямі і першымі прыйшлі да фіналу квэста.
Шчыра віншуем пераможцаў.
🔸5. 06 гімназісты будуць прадстаўляць Заводскі раён на гарадскім этапе конкурса.



#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
29.05 у Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі прайшло ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурсу "Мінск памятае: у імя жыцця і міру". Відэаролік вучняў гімназіі №14 Малік Васіля і Пыка Міхаіла "Скарбонка памяці" атрымаў пахвальны водгук, а самі аўтары атрымалі сертыфікат удзельніка і памятныя падарункі.
Шчыра віншуем удзельнікаў конкурсу!🎉



#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
🎉Віншуем вучаніцу 11 “А” класа Музыку Дар’ю і настаўніка рускай мовы Кміту Галіну Мікалаеўну з перамогай у гарадскім этапе рэспубліканскага конкурсу "Памятаць. Шанаваць. Не дапусціць", арганізатарам якога з'яўляецца Пракуратура Рэспублікі Беларусь.
💫Работа Дар’і была высока ацэнена ў намінацыі “Лепшае эсэ”.
Дыплом і памятны прыз быў уручаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама В.М.Чамаданавай.
👫Вучні гімназіі падтрымалі Дар’ю на ўрачыстай цырымоніі ў мінскім Палацы дзяцей і моладзі.


#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
💭НАВІНЫ ГІМНАЗІІ
6 снежня адбыўся гарадскі этап конкурсу даследчых работ "Пазнанне і творчасць". Блешчаў Аляксей, вучань 4 "В", настаўнік Фундарэнка В.М., дастойна прадставіў свой праект "Аперацыя "Баграціён" на маёй малой Радзіме". Так трымаць!
💫Гімназію наведаў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Эдуард Сямёнавіч Ханок у рамках Асацыяцыі школ Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.
Эдуард Сямёнавіч распавёў пра сакрэты свайго поспеху, падзяліўся парадамі з гімназістамі, адказаў на пытанні і нават выканаў свае самыя папулярныя кампазіцыі («Зіма», «Самурай», «Песенька жаб», «Малінаўка» і інш.) для ўдзячных слухачоў.
🎉Калектыў настаўнікаў і гімназістаў пажадаў далейшых творчых поспехаў Эдуарду Сямёнавічу


#Заводскі
#гімназія14
#навіныгімназіі
#ханок
#конкурс
💫У рамках раённага конкурсу экскурсаводаў школьных музеяў гімназія 14 прадстаўляла дзвюх канкурсанткаў. Работу музея Партызанскай Славы прадставіла Бурая Карына, музычных інструментаў - Горбач Сафія.
🔥Дзяўчаты цікава расказалі аб экспазіцыях музеяў, паказалі ўнікальныя экспанаты. Члены журы мелі магчымасць не толькі ацаніць майстэрства экскурсаводаў, але і паслухаць гучанне музычных інструментаў і нават на іх самім паіграць.
🙏Гісторыя і традыцыі беларускага народа слаўныя, гераічныя, багатыя, непаўторныя. Захаваем іх разам!


#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
#музей
🥳 ВІНШУЕМ 🎊

🔥19 красавіка вучаніца 4 “Б” класа гімназіі Сенічава Маргарыта прыняла ўдзел у міжнародным конкурсе чытальнікаў вершаў “Мы о войне стихами говорим”, які праводзіўся Асацыяцыяй школ Беларусі і Расіі.

🎉Падведзены вынікі конкурсу і мы віншуем Маргарыту і яе настаўніцу Муманенка Алену Анатольеўну з упэўненай і яркай перамогай, атрыманнем ГРАН-ПРЫ

#Заводскі
#гімназія14
#конкурс
🌟 12 лістапада ў Мінскім гарадскім Палацы дзяцей і моладзі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу па краязнаўстве "Мой родны кут…" для вучняў 6-х класаў. 🌍

🏅 Сярод пераможцаў нашай гімназіі вучні 6 "А" класа: Буяльскі Мікіта, Саванец Дзмітрый; 6 “Б” класа: Дземідовіч Ульяна, Дудкевіч Арцём, Канавалаў Станіслаў, Зуеў Андрэй, якія атрымалі дыплом 1 ступені. 🏆 Малайцы!

🎉 Віншуем гімназістаў і настаўніка геаграфіі Градовіч Ларысу Васільеўну. Жадаем поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт. 💪

#Гiмназiя14 #Конкурс #Краязнаўства #Пераможцы
У гімназіі адбыўся агляд-конкурс лідараў “Я - Лідар – 2024”, які ажыццяўляе грамадскую і сацыяльна-значную дзейнасць у адукацыйным працэсе. 🎉

Калектыў гімназіі №14 віншуе пераможцаў:
1 месца - Кальчынская Ульяна, вучаніца 9 “В” класа, - глыбіня і змястоўнасць, 🥇
2 месца - Бурая Карына, вучаніца 10 “А”, - лідар-арганізатар і творчасць, 🥈
3 месца - Шрубок Яраслава, вучаніца 10 “Б” класа, - творчасць і настойлівасць. 🥉

Жадаем лідарам далейшых поспехаў у грамадскім жыцці гімназіі, горада і акругі! 🌟

#Гiмназiя14 #Лiдар #Конкурс #Поспех
🎉 18 лютага 2025 года ў УА "Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі" адбыўся конкурс па геаграфіі "Зямля мая-лёс мой" для вучняў 9-10-х класаў. 🌍

🏆Віншуем з перамогай вучняў 9"В" класа: Пыко Міхаіла, Тужыка Івана, Крупко Вераніку, Міралюбава Клеменція, Маліка Васіля і Галаенка Савелія, вучня 8"А" класа з дыпломам 1 ступені. Узнагароджанне адбудзецца 10 красавіка 2025 года. 🥳

#Гiмназiя14 #Конкурс #Геаграфія #Перамога
🏆ВЫДАТНАЯ СУБОТА!☀️

☀️Сёння для вучняў 3 і 4 класаў была праведзена масленічная гульнёва праграма з цікавымі і забаўляльнымі конкурсамі🪅 Вясну сустракалі карагодамі, песнямі і танцамі💃🕺 Наеўшыся смачных бліноў, печыва і цукерак, дзеці шчаслівыя пайшлі дадому😊
☀️Вучні 6"В" і 6"Г" класаў сення на музейным занятку "Беларуская кафля" ў музеі В.Ваньковіча. Дзеці даведаліся пра прафесію археолага, змаглі сваімі рукамі дакрануцца да гісторыі - убачыць і патрымаць у руках кавалачкі цэглы, кафлі 18-19 стагоддзяў, знойдзеныя ў працэсе раскопак. 🏺 Занятак быў даволі пазнавальны і цікавы!
☀️Каманда гімназіі прыняла ўдзел у раённым этапе гарадскога конкурсу "Жыві годна!", мэтай якога з'яўляецца фарміраванне прававой культуры вучняў і прафілактыка правапарушэнняў. ⚖️ Конкурс праходзіў у фармаце інтэлектуальнага турніру.

#Гiмназiя14 #Масленіца #Гісторыя #Права #Конкурс
КОНКУРС ДЗІЦЯЧАЙ ЖУРНАЛІСТЫКІ! 🎉

Вучні гімназіі Мосін Мікіта, 10 “Б” клас, і Бараненкава Мілена, 7 “В” клас, паспяхова прынялі ўдзел у IV Раённым конкурсе дзіцячай журналістыкі “Медыястарт 2025”. 🏆

Віншуем Мікіту Мосіна і яго настаўніка Кміта Галіну Мікалаеўну з абсалютнай перамогай і Мілену Баранянкову з Дыпломам II ступені! 🌟

Работы гімназістаў размешчаны ў раённай газеце “Морс”. 📰

#Медыястарт2025 #Конкурс #Газета #Гiмназiя14
🌟 УСМІХНІСЯ ЗОРАЧКА! 😊

У “ДДіМ “Золак” г.Мінска прайшоў традыцыйны конкурс таленавітых дзяцей “Усміхніся, Зорачка!”. 🎉 Вучні гімназіі прымалі актыўны ўдзел у намінацыях “Вакальная творчасць”, “Тэатральная творчасць” і “Харэаграфічная творчасць”. 🌟 Па выніках конкурсу:

Дыплом 1 ступені ў намінацыі “Вакальная творчасць” - Лявонава Дар'я, 8 “Б” клас.🥇
Дыплом 2 ступені ў намінацыі “Тэатральная творчасць” - Мосін Мікіта, 10 “Б” клас.🥈
Дыплом 3 ступені ў намінацыі “Харэаграфічная творчасць” - клуб “Сігма”.🥉
Дыплом фіналіста ў намінацыі “Вакальная творчасць” - Крайнюк Мікалай, 10 “Б” клас.🏆

Віншуем нашых таленавітых гімназістаў і жадаем далейшых перамог і дасягненняў! 🎊

#Гiмназiя14 #УсміхнісяЗорачка #Таленты #Конкурс
КОНКУРС ВАЕННА-ПАТРЫЯТЫЧНЫХ ВЕРШАЎ! ✨️

У ДДіМ “Арыён” прайшоў раённы літаратурны конкурс ваенна-патрыятычных вершаў “Радкі, абпаленыя вайной”. У конкурсе прынялі ўдзел 4 вучні гімназіі, якія сур'ёзна рыхтаваліся да конкурсу, падбіраючы творы, хваляваліся, чытаючы на памяць любімыя вершы пра вайну. 📖

У іх выступах адчувалася старанная і працяглая падрыхтоўка. У выбраных творах вучні імкнуліся перадаць сваё разуменне тэксту, стаўленне да тых грозных падзей, выказаць свае пачуцці.❤️

Па выніках конкурсу Дыплом 2 ступені - Пілуй Амалія, 7“А” клас. 🏆 Дыплом удзельнікаў - Шрубок Яраслава, 10“Б” клас, Чудук Марыя 7”А” клас, Буры Арцём, 10”Б” клас. Віншуем удзельнікаў з заслужанай перамогай! 🎊

#Конкурс #Вершы #Гімназія14
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎊

Вучні паралелі 8-ых класаў і 7 “А” класа гімназіі ў рамках акцыі “30 дзён да Перамогі” прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу школьных тэатраў. 🎭

Гімназісты паказалі спектакль па творы А.Твардоўскага “Васіль Цёркін”. 🌟

#Перамога #Конкурс #Гімназія14
30 ДЗЁН ДА ПЕРАМОГІ! 🎉
КОНКУРС ІНСЦЭНІРАВАНАЙ ПЕСНІ “ДАПАМАГАЛА ПЕСНЯ ВЕРЫЦЬ У ПЕРАМОГУ” 🎶

80-годдзе Вялікай Перамогі - знамянальная дата, якая патрабуе асаблівай увагі і памяці. У гімназіі, каб ушанаваць памяць герояў і перадаць падрастаючаму пакаленню важнасць гэтай падзеі, быў праведзены конкурс інсцэніраванай патрыятычнай песні сярод вучняў 5-7 класаў. 🌟

Конкурс сабраў таленавітых артыстаў, якія з велізарным энтузіязмам падрыхтаваліся да выступленняў. Выкарыстанне касцюмаў, рэквізіту і сцэнічнага руху дадалі выступленням відовішчнасці. Кожная песня была прадумана да дробязяў. 🎤

Мерапрыемства прайшло ярка і эмацыйна.

#Перамога #Конкурс #Гімназія14