ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.89K photos
171 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Праведзены святочныя лінейкі на пачатак другой чвэрці! 🎊

У гімназіі адбыліся ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку другой чвэрці. Гэта падзея стала выдатнай нагодай падвесці вынікі першых месяцаў вучобы і настроіцца на новыя дасягненні. 📖

Прагучалі цёплыя словы віншаванняў і пажаданняў, якія натхнілі ўсіх прысутных. 💖

Пэўная ўвага была нададзена планам на другую чвэрць, абмеркаваны новыя мерапрыемствы, конкурсы і праекты, якія дапамогуць развіваць таленты і здольнасці гімназістаў. 🌟📅 Настрой на поспех і жаданне вучыцца сталі галоўнымі тэмамі сустрэчы.

Давайце разам зробім гэтую чвэрць яркай і прадуктыўнай! 🚀 Поспехаў усім у вучобе і новых здзяйсненняў! 💪

#Гiмназiя14 #НовыяДасягненні #Вучоба #Поспех
НАВІНЫ ГІМНАЗІІ! 🎉

Вучні гімназіі Вайнеловіч Павел (4"А" клас) і Звягінцаў Альгерд (4"Б" клас) прынялі ўдзел у раённым этапе гарадскога Фестывалю навукова-практычных работ "Пазнанне і творчасць". 🤓🔍

Вучні 8-х класаў гімназіі прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Што?Дзе?Калі?" ад Палаца дзяцей і моладзі «Золак». Спаборнічалі 21, 25 і 14 гімназіі. Пытанні былі складаныя і цікавыя. Але, дзякуючы ведам у многіх галінах, дзеці выйгралі 1-месца і праходзяць у 2 тур. Віншуем удзельнікаў і жадаем поспеху ў наступным туры! 🏆

Юнакі 14 гімназіі наведалі прафарыентацыйнае мерапрыемства, падрыхтаванае Следчым камітэтам. 🚔💼

#Гiмназiя14 #Фестываль #ШтоДзеКалi #Поспех
Для вучаніцы 3 “А” класа гімназіі Ганчарэнка Сафііі сённяшні дзень быў асабліва адказным.

Яна прыняла ўдзел у раённым конкурсе "Маленькая Фея" на базе ПДЗМ "Золак". 🌟

Пажадаем ёй поспехаў і здзяйснення мар на шляху да перамогі! 🌈

#Гiмназiя14 #МаленькаяФея #Поспех
У гімназіі адбыўся агляд-конкурс лідараў “Я - Лідар – 2024”, які ажыццяўляе грамадскую і сацыяльна-значную дзейнасць у адукацыйным працэсе. 🎉

Калектыў гімназіі №14 віншуе пераможцаў:
1 месца - Кальчынская Ульяна, вучаніца 9 “В” класа, - глыбіня і змястоўнасць, 🥇
2 месца - Бурая Карына, вучаніца 10 “А”, - лідар-арганізатар і творчасць, 🥈
3 месца - Шрубок Яраслава, вучаніца 10 “Б” класа, - творчасць і настойлівасць. 🥉

Жадаем лідарам далейшых поспехаў у грамадскім жыцці гімназіі, горада і акругі! 🌟

#Гiмназiя14 #Лiдар #Конкурс #Поспех