ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.91K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
👥 Гарадскі бацькоўскі ўніверсітэт👆

📝 Сёння прадстаўнікі адміністрацыі і бацькоўскай грамадскасці гімназіі 14 прынялі актыўны ўдзел у гарадскім бацькоўскім сходзе "Канстытуцыя. Беларусь. Будучыня".

👥 Спікерамі выступілі:
🔺Думбадзе Т.Ш., дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі;
🔺Захожая Н.М., начальнік цэнтра ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы МГІРА.

🔺Мадэратарам сходу выступіла Карпушава Н.М., начальнік упраўлення ідэалагічнай, выхаваўчай і сацыяльнай работы МГІРА.

👥 Адбылася цікавая размова, гаварылі аб падтрымцы таленавітай моладзі, аб ролі гісторыі ў станаўленні грамадзяніна краіны. Разам абмяркоўваем праект Канстытуцыі Беларусі.

#Заводскі
#гімназія14
#канстытуцыя
#БацькоўскіУніверсітэт
🙋 "Абмяркоўваем разам!" дыялогавыя пляцоўкі ў гімназіі 14.

🇧🇾 Дыялогавыя пляцоўкі "Абмяркоўваем разам!" прайшлі па пытаннях дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Для вучняў 9, 10 класаў пляцоўку правёў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчук Андрэй Вячаслававіч, для вучняў 11 класа - класныя кіраўнікі - Болбас Ганна Станіславаўна і Блешчава Таццяна Віктараўна. Вучні задавалі пытанні і атрымалі дасканалыя адказы.

🇧🇾💫Не заставацца абыякавымі да жыцця сваёй краіны - доўг кожнага маладога чалавека. Будучыня за нашымі дзецьмі! 💫

#Заводскі
#гімназія14
#ДыялогаваяПляцоўка
#Беларусь #Канстытуцыя
#Будучыня
🇧🇾 Абмяркоўваем разам📝

🔻Дыялогавая пляцоўка "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як аснова адзінства нацыі і захавання гістарычнай памяці народа" адбылася сёння ў гімназіі 1️⃣4️⃣. 🔻

🇧🇾 Змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь абмяркоўвалі разам з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марынай Аляксандраўнай Шкроб. 🇧🇾

Адбылася змястоўная гутарка аб неабходнасці замацавання ў Канстытуцыі палажэнняў аб захаванні нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту Беларусі. Галоўная функцыя Канстытуцыі - акрэсліць арыенціры будучага краіны, стымуляваць яе развіццё.🔻

☝️😉 Удзельнікі пляцоўкі задавалі пытанні і атрымалі дасканалыя адказы.

#Заводскі
#гімназія14
#ДыялогаваяПляцоўка
#Канстытуцыя