ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🍁ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ💫

🌼 У суботні дзень вучні 1-х і 2-х класаў правялі вельмі цікавы ўрок краязнаўства ў гімназічным музеі "Беларуская хатка". Дзеці пазнаёміліся з побытам, традыцыямі, рамёствамі беларусаў, пагулялі ў беларускія народныя гульні, паразгадвалі загадкі. Напрыканцы занятку вучні падзяліліся на мастакоў і ганчароў. У выніку сумеснай працы атрымаліся вырабы посуду і эскізы беларускіх ручнікоў. 🎨👩‍🎨

Для вучняў 6"А" і 6"Б" класаў было праведзена мерапрыемства "Матэматыка для кемлівых".

🏃‍♂️ Вучні 3-х і 4-х класаў прынялі ўдзел у квэсце "Па слядах згубленага здароўя". 💚
Дзеці заўзята праходзілі кожнае выпрабаванне, прыдумвалі правілы і парады для таго, каб зберагчы здароўе.🙂

⚖️ Вучні 9-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у прававым турніры “Сіла закона”.
Інтэлектуальнае спаборніцтва спрыяла пашырэнню ведаў вучняў пра законы нашай незалежнай краіны, у першую чаргу, асноўнага закона - Канстытуцыі Беларусі.📚

#Гiмназiя14 #Краязнаўства #Матэматыка #Здароўе #Права
🌟 12 лістапада ў Мінскім гарадскім Палацы дзяцей і моладзі прайшло ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу па краязнаўстве "Мой родны кут…" для вучняў 6-х класаў. 🌍

🏅 Сярод пераможцаў нашай гімназіі вучні 6 "А" класа: Буяльскі Мікіта, Саванец Дзмітрый; 6 “Б” класа: Дземідовіч Ульяна, Дудкевіч Арцём, Канавалаў Станіслаў, Зуеў Андрэй, якія атрымалі дыплом 1 ступені. 🏆 Малайцы!

🎉 Віншуем гімназістаў і настаўніка геаграфіі Градовіч Ларысу Васільеўну. Жадаем поспехаў у дасягненні пастаўленых мэт. 💪

#Гiмназiя14 #Конкурс #Краязнаўства #Пераможцы