ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🔥 Памяць жыве 🔥

🔻Вясною кожнага года беларусы ўсё часцей звяртаюцца да гісторыі і ўспамінаюць далёкую ўжо для нас Вялікую Айчынную вайну. Тыя, хто не дажыў на нашых дзён, хто так і не ўбачыў салют Перамогі - засталіся ў памяці, у надпісах на помніках і мемарыялах. Яны жывыя, пакуль мы помнім! 🔻

🔻Сёння важна не толькі расказваць аб падзеях вайны, але і гаварыць з падлеткамі пра выхаванне чалавечых якасцей, такіх як патрыятызм, гераізм, самаадданасць.🔻

🔻Класны кіраўнік 7В класа гімназіі 14 Долбік А.А. правяла тэматычную класную гадзіну з выкарыстаннем матэрыялаў пра генацыд беларускага народа ў гады вайны і праглядам фільма пра лагер Трасцянец, а потым з вучнямі 7В наведалі мемарыяльны комплекс. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#Трасцянец
#памяць_жыве
🔥 Акцыя "30 дзён да Перамогі"🔥

🔻Вучні 9А, 9Б і 10 класаў гімназіі 14 разам з класнымі кіраўнікамі ў рамках акцыі "30 дзён да Перамогі" наведалі мемарыяльны комплекс Трасцянец. Узгадалі гісторыю і падзеі ваенных гадоў з экскурсаводам, усклалі кветкі, ушанавалі памяць загінулых.🔻

🔻Памяць аб тым, якою цаною здабыта Перамога, ў сэрцы кожнага беларуса! 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#памяць_жыве
🎬🎤 Ўдзел у тэлепраекце СТВ 🎬

💫 Вучні гімназіі 14 працягнулі ўдзел у тэлепраекце СТВ "Героі маёй сям’і". Праект вядзе вядучая канала Кацярына Забенько. 💫

💫 Удзельнікамі праекта сталі: Осіпаў Мірон 1А, Музыка Саша 3Г, Калода Саша 6А, Лазоўскі Назар 8Б, Яфімчык Ксенія 9Б. Гімназісты патрацілі шмат часу, каб знайсці звесткі пра жыццё і подзвігі сваіх родных падчас Вялікай Айчыннай вайны. Іх расказы леглі ў аснову сюжэтаў. 💫

💫Праект будзе цікавы ўсім нам, тым хто шануе памяць аб подзвігу людзей, на долю якіх выпала выпрабаванне вайной. Кіраўнік пошукавай працы гімназістаў - настаўнік гісторыі Блешчава Т.В.. Усе матэрыялы пошукавай працы вучняў знаходзяцца ў музеі Партызанскай славы гімназіі 14 💫

#Заводскі
#гімназія14
#памяць_жыве
🔻Ведаць, каб жыць! 🔻

🔻У рамках пілотнага праекта для вучняў старэйшых класаў па наведванні экскурсійных аб'ектаў па знакавых месцах Рэспублікі Беларусь пры вывучэнні вучэбных прадметаў вучні 11 класа гімназіі 14 г.Мінска наведалі мемарыяльны комплекс "Трасцянец". 🔻

🔻Вялікая Айчынная вайна пакінула шмат шрамаў на беларускай зямлі. Незагойнай ранай застаецца месца, дзе ў перыяд акупацыі размяшчаўся канцэнтрацыйны лагер "Трасцянец".🔻

🔻 Гісторыя аддае гэтаму лагеру чацвёртае месца па велічыні і колькасці ахвяр. Больш за 200 тысяч загінулых - такая сумная статыстыка.🔻

🔻Памяць народа будзе вечнай! Каб ніколі не паўтарылася такое - нам трэба памятаць! 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#памяць_жыве