ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.97K photos
175 videos
13 files
225 links
Download Telegram
МЕТАДЫЧНЫ ДЗЕНЬ👩‍🏫

На базе гімназіі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна, якое правяла настаўнік-метадыст Яцына І. Д. Настаўнікі працавалі над тэмай: “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка біялогіі па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня”.

🔸У метадычным дыялогу педагогі абмеркавалі і абмяняліся вопытам па выхаванні вучняў у розных напрамках: экалагічным, патрыятычным, фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Пасяджэнне ВМА настаўнікаў пачатковых класаў прайшло ў гімназіі, дзе былі акрэслены пытанні фарміравання кампетэнцый вучняў сродкамі сучасных педагагічных тэхналогій.

🔸Калегі дэманстравалі свой педагагічны вопыт, дзяліліся прыёмамі работы, абмяркоўвалі сучасныя пытанні методыкі выкладання прадметаў.



#Заводскі
#гімназія14
#ВМА
ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ

На базе аздараўленчага лагера “Сонейка” створаны профільны атрад, куды прыходзяць хлопчыкі і дзяўчынкі з высокай матывацыяй да вывучэння англійскай мовы.

Вучні 8-х класаў наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Я.Купалы. Адбылася цудоўная экскурсія, а пасля яны сталі ўдзельнікамі квэсту “У пошуках папараць- кветкі”.

Для вучняў 6-ых класаў прайшоў першы навучальны трэнінг па рэалізацыі праграмы БелАЮ “Трэнінгі з падлеткамі па тэмах ЗЛЖ і ПАР”.

Вучні 10-11-х класаў наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, з цікавасцю вывучалі экспанаты жывапісу, графікі, скульптуры, азнаёміліся з гісторыяй мастацтва краін Еўропы і Усходу.

Вучні 9-х класаў гімназіі правялі ўборку Мемарыяльнай дошкі М.М. Тухачэўскага ў рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#лагер
#музей
МЕТАДЫЧНЫ ДЗЕНЬ🧑🏼‍🏫

Семінар гарадскога рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” па тэме “Грамадзянска-патрыятычнае і маральна-эстэтычнае выхаванне вучняў сродкамі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” праведзены педагогамі гімназіі.

🔸На семінары акрэслены магчымасці выкарыстання сучасных адукацыйных метадаў і прыёмаў па грамадзянска-патрыятычным і маральна-эстэтычным выхаванні. Гурыновіч А.У., намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, пазнаёміла з дзейнасцю рэсурснага цэнтра па фарміраванні ў вучняў грамадзянскай свядомасці, настаўнікі Галубовіч Н.М. і Хмяльніцкая Н.В. дзяліліся з педагогамі горада вопытам нетрадыцыйных прыёмаў развіцця вуснага і пісьмовага маўлення на вучэбных занятках па беларускай мове.


#Заводскі
#гімназія14
#семінар
🌴ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🏛

👫Вучні 8-х класаў наведалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Эмоцый шквал, ніхто не застаўся абыякавым.

👫На базе гімназіі прайшоў урок па камунальнай пісьменнасці праз zoom, які наведалі вучні гімназіі №14, СШ №82, СШ №98 і САШ №18. Тэма ўрока была “Сартаванне смецця”.

👫Дайджэст другога дня ў рамках рэалізацыі праграмы БелАЮ ”Трэнінгі з падлеткамі па тэмах ЗЛЖ і ПАР”. Тэма трэнінгу “Супрацьдзеянне ўцягванню ў распаўсюджванне наркатычных рэчываў”.

👫Вучні 9-х класаў наведалі ЦІР у рамках Усебеларускай акцыі “80 дзён да Перамогі

👫Аздараўленчы лагер “СОНЕЙКА” наведаў тэатралізаваную праграму "Залатое кураня" пад кіраўніцтвам тэатра “ЗАЗЕРКАЛЬЕ”.

👫На базе аздараўленчага лагера "Сонейка" працягвае працу профільны атрад па фізіцы, вучні асвойваюць метады рашэння алімпіядных задач і не забываюць сябе праявіць, як творчыя і неардынарныя асобы.

#Заводскі
#гімназія14
#канікулы