ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.91K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
МЕТАДЫЧНЫ ДЗЕНЬ👩🏻‍🏫

Настаўнікі-метадысты гімназіі Долбік А.А., Яцына І.Д. выступілі на семінары “Акадэмічная гасцёўня” ў Нацыянальнай Акадэміі Навук РБ.

🔸Педагогі падзяліліся сваім вопытам па рэалізацыі экалагічнага выхаваўчага патэнцыялу на ўроках біялогіі і хіміі і ў пазакласнай працы.

🔸У ходзе выступлення вучоных Акадэміі Навук і работнікаў ДУ “Беллесабарона” настаўнікі атрымалі шэраг цікавых ідэй у рамках работы над экалагічным праектам.


#Заводскі
#гімназія14
#семінар
МЕТАДЫЧНЫ ДЗЕНЬ👩‍🏫

У гімназіі прайшло пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў па тэме “Экалагічнае выхаванне вучняў у сістэме выхаваўчай работы гімназіі ".

🔸Пасяджэнне было арганізавана ў форме практыкума "Пошук эфектыўных метадаў экалагічнага выхавання". Класныя кіраўнікі дзяліліся распрацоўкамі класных гадзін, пазакласнай працы.

🔸Было вырашана працягваць дзейнічаць у рамках экалагічнага праекта і пашыраць удзел бацькоў і вучняў гімназіі ў яго рэалізацыі.

#Заводскі
#гімназія14
📚ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🌞

На базе аздараўленчага лагера “Сонейка” працягваюць сваю працу профільныя атрады. 🔸Заняткі па беларускай мове і літаратуры сёння прысвечаны тэме “Лексіка і фразеалогія”.
Канікулы для атрымання новых ведаў: падрыхтоўка да алімпіяды ў профільным атрадзе.

Вучні 5-х класаў наведалі літаратурны музей Янкі Купалы. Акрамя цікавага расповеду экскурсавода, паўдзельнічалі ў квэсце, прысвечаным творчасці Песняра.


#Заводскі
#гімназія14
Пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання па інфарматызацыі для педагагічных работнікаў устаноў адукацыі Заводскага раёна прайшло плённа 29.03.2024 г.

🔸Педагогі раёна дасягнулі пастаўленых мэт, выпрацавалі рашэнне і выказалі прапановы па планаванні дзейнасці на наступны навучальны год.


#Заводскі
#гімназія14
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ
👫Увечары 29 сакавіка на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы перад вучнямі 7-х і 9-х класаў гімназіі 14 разгарнулася трагічная гісторыя пяці дзяўчын-зенітчыц на чале са старшыной Васковым у спектаклі Д.Акімава "А зоры тут ціхія" па аднайменнай аповесці Б.Васільева.

👫 Вучні 5-г класа сення глядзяць кранальную гісторыю двух чацвералапых сяброў. "Гісторыя двух сабак" - назва спектакля, які паказвае тэатр РТБД.
Вучымі былі ўдзячнымі, таму прыйшлі да акцераў з цукеркамі.

👫 Вось і прыйшла пара развітацца са школьным лагерам. Крыху сумна, але наперадзе сонечныя дзянькі вясны! А там глядзіш і зноў КАНІКУЛЫ!
Завяршылі сённяшні дзень выхаванцы вясёлай спартландыяй, праглядам анімацыйнай стужкіі МІГРАЦЫЯ.

👫 Каманда "САКАЛЯТы" на чале са сваім кіраўніком Яцына І. Д. атрымала дыплом 3 ступені на раённым конкурсе "Мудры Філін". Удзельнічаючы ў інтэлектуальных спаборніцтвах, вучні праявілі стараннасць, кемлівасць, а таксама вывучылі новых птушак нашай краіны.
#Заводскі
#гімназія14