ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💢 Цікава і пазнавальна! 💢

У госці да вучняў гімназіі 14 г. Мінска завіталі прадстаўнікі рэдкалегіі часопіса "Бярозка". Сярод іх адказны сакратар часопіса Аляксандр Кагановіч і рэдактар Аліна Пасавец. На сустрэчы прысутнічаў таксама і намеснік дырэктара РУП "Дом друку" Дзмітрый Варанюк.

Госці расказалі, што сярод знакамітых аўтараў у рэдакцыі часопіса ў розныя гады працавалі беларускія пісьменнікі: Кандрат Крапіва, Янка Маўр, Васіль Зуёнак, Максім Гарэцкі. Часопіс скора адзначыць сваё 100-годдзе! Сёння "Бярозка" - інтэлектуальны падлеткавы часопіс для тых, хто хоча арыентавацца ў сучаснай культурнай прасторы, ведаць мінулае Беларусі і актыўна ўдзельнічаць у сацыяльных і творчых праектах і сам ствараць іх.

Адбыўся вельмі цікавы дыялог, гімназісты задавалі пытанні і выказалі намер друкаваць свае творы і вынікі пошукавай работы ў часопісе. Сустрэча скончылася агульнымі пажаданнямі да супрацоўніцтва.

#Заводскі
#гімназія14
#часопіс_Бярозка
👫Вучні 2 “А” класа гімназіі сустрэліся з супрацоўнікамі дзіцячага часопіса “ВЯСЁЛКА” на базе 3-яй гарадской бібліятэкі г.Мінска. Тут дзяцей чакалі беларускія сучасныя пісьменніцы Тамара Бунта і Таццяна Каленік. Яны дзяліліся сваімі творамі, кнігамі, сюжэтамі павучальных гісторый. Гімназісты ў сваю чаргу парадавалі іх беларускімі вершамі. У атмасферы шчырасці і творчасці дзеці былі і перакладчыкамі, і мастакамі, і чытальнікамі, і актыўнымі суразмоўцамі на роднай мове.
🙏Дзякуй, што такія сустрэчы прыносяць дзецям цяпло і любоў да роднага слова, жаданне сябраваць з кнігай і дзяліцца з іншымі! У гонар сустрэчы супрацоўнікі “Вясёлкі” ўручылі кожнаму свой часопіс і памятныя падарункі. А пісьменніца Т. Бунта з асалодаю падаравала класу свой зборнік “ЧАРОЎНЫ КОШЫК”.


#Заводскі
#гімназія14
#часопіс