ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
436 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
👥 Адзіны ўрок, прысвечаны Дню сям👥

У гімназіі 14 прайшоў адзіны ўрок на тэму: "Лёс маёй сям'і ў гісторыі маёй краіны". У кожным класе была выбрана цікавая форма правядзення ўрока.
Вучні 5А з класным кіраўніком Літвіновіч Н.Ю. паўдзельнічалі ў гутарцы "Каштоўнасці сучаснай сям'і" і прэзентавалі сваі сем' і ў выглядзе калажаў.
Вучні 1Б з Собаль С.М. прынялі ўдзел ў гульні "Я і мае сваякі";
Вучні 1А класа правялі тэматычную гутарку і пазнаёміліся з традыцыямі сям'і кожнага вучня, расказалі больш пра сябе, намалявалі малюнкі і зрабілі фотагазеты...

У актавай зале сабралася цэлая паралель пачатковых класаў, для якіх вучні 3Г і класны кіраўнік Смаляк Т.М. чыталі вершы, прадстаўлялі даследаванні пра лёс прадзедаў у час Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі ўрока разам стваралі радаслоўную сям'і. На ўроку прысутнічалі прадстаўнікі БСЖ ад адміністрацыі гімназіі.

Усё пачынаецца з сям'і, таму ў лепшых традыцыях павагі да сваіх продкаў мы выхоўваем нашых гімназістаў.

#Заводскі
#гімназія14
#сям
💚ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ💚

У гімназіі з 14 па 22 кастрычніка праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, які закліканы падкрэсліць важнасць сям'і ў жыцці грамадства. ❤️

15 кастрычніка на святочнай імпрэзе ў гонар светлага свята - Дня маці - у актавай зале сабраліся сем'і вучняў 1-2-х класаў. 🎉 Дзеці падрыхтавалі кранальныя творчыя нумары і ўручылі матулям партрэты, якія старанна малявалі напярэдадні. 🖼️

Адбылося ўтульнае і цёплае свята, да якога вучні рыхтаваліся з асаблівай радасцю і задавальненнем, бо рабілі гэта для самых родных людзей - сваіх матуль! 💖

#Гiмназiя14 #ДзеньМаці #сям
У гімназіі прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная Дню таты. 👨‍👧‍👦

Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці:

Бацкалевіч Мікалай Анатольевіч, работнік Заводскага раённага аддзела следчага камітэта па асабліва важных справах, 🕵️‍♂️

Храмянкоў Андрэй Сяргеевіч, работнік установы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь", дацэнт кафедры радыёлакацыі, 🎓

а таксама другі сакратар пярвічнай арганізацыі Заводскага раёна Шапіра Аляксандр Алегавіч.🏛

Госці расказалі аб сваёй прафесіі, сям'і. 👨‍👩‍👦
Гімназісты задавалі пытанні гасцям, з якіх падкрэслілі для сябе найважнейшыя моманты. 💬🤔

#ДзеньТаты #Гімназія14 #Сям#Прафесія #Дыялог
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🌲

Дарагія сябры! 😊 З радасцю паведамляем, што ў нашай гімназіі стартаваў унікальны праект “Елка шчаслiвых iмгненняў”, накіраваны на ўзаемадзеянне з сям'ёй і стварэнне цёплай і сяброўскай атмасферы ў гімназіі! 🎄💖

Увесь месяц будзе напоўнены добрымі справамі. 🌟🎉 Кожны дзень мы будзем здымаць з елкi канверт з цікавым заданнем, выконваць яго i дзялiцца фотаздымкамi i вiдэа. 📸🤗 Гэта выдатная магчымасць не толькі праявіць сваю крэатыўнасць, але і зрабіць нешта добрае для навакольных. 🌈💪 Кожны дзень будзе напоўнены новымі выклікамі і пазітывам! 🎊

Далучайцеся да нас у гэтым займальным падарожжы, каб разам ствараць атмасферу цяпла і клопату ў нашай гімназіі! ❤️🌍 БУДЗЕМ РАЗАМ СТВАРАЦЬ СВЯТА! 🎇🎁

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Дабро #Сям#Творчасць #Свет #ЦёплаеСерца
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎄ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ🎄

❄️6 снежня❄️
Сёння пятніца, а гэта значыць, што прыйшоў час для сямейнай вячэрняй прагулкі☺️

Апранайцеся цяплей, купляйце смачную гарбату ці каву і атрымлівайце асалоду, гуляючы па вуліцах роднага горада!✨️

P.s.: класныя кіраўнікі чакаюць вашы фотаздымкі🖼

#ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Фота #РодныГорад #Сям
🌲ЕЛКА ШЧАСЛIВЫХ IМГНЕННЯЎ!🌲

Выканалі заданне праекта на выходныя! 🎉 Мы атрымалі выдатныя фатаздымкі, на якіх вы разам з сям'ёй і сябрамі атрымліваеце асалоду ад навагодніх фільмаў і мультфільмаў. 🎬

Дзякуй, што дзеліцеся з намі сваім святочным настроем! 🎄 Працягваем ствараць чароўную атмасферу разам!

#Гiмназiя14 #ЕлкаШчаслiвыхIмгненняў #Сям#Сябры