ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Віншуем!
👫Вучаніца 11 класа гімназіі Яфімчык Ксенія паспяхова выступіла на XVII Міжнароднай маладзёжнай навукова-практычнай канферэнцыі "Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. у гістарычнай памяці народа", дзе была ўзнагароджана Дыпломам 3 ступені ў секцыі "Генацыд беларускага народа".

🎉Віншуем нашу выпускніцу і кіраўніка настаўніка гісторыі Блешчаву Таццяну Віктараўну!

#Заводскі
#гімназія14
#канферэнцыя
🔥Напярэдадні Дня Перамогі гімназісты прынялі ўдзел у міжнароднай акцыі "Спяваем "Кацюшу" разам".

🔸У акцыі прынялі ўдзел 273 установы адукацыі з Расіі, Беларусі, Таджыкістана, Егіпта, Туркменістана і іншых краін. "Кацюша" гучала ў гонар перамогі і міру ва ўсім свеце! Разам мы помнім, ганарымся, разам будуем будучыню!!!

🙏Са святам Вялікай Перамогі!!!!


#Заводскі
#гімназія14
#кацюша
Адзіны ўрок, прысвечаны Дню Перамогі, прайшоў у гімназіі па класных кабінетах, у актавай зале, музеі Партызанскай Славы.

🙏З усіх куточкаў ляцяць сёння словы падзякі ветэранам, якія абаранілі нашу зямлю ад захопнікаў, словы гонару за нашу краіну і яе гісторыю.

👫Вучні 6-х класаў павіншавалі Кулага Інэсу Георгіеўну, малалетняга вязня фашызму, сведку жудасных падзей ваеннага ліхалецця з Днём Перамогі!

🔥Сустрэча дзевяцікласнікаў з ветэранам вайны Кандзюрынай Галінай Андрэеўнай чарговы раз прымусіла ўсвядоміць, якое шчасце жыць у мірны час!


#Заводскі
#гімназія14
🇧🇾У гімназіі адбылося ўрачыстае ўступленне ў рады ГА "БРПА".

🔸Акцябраты і піянеры, уступаючы ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, перад сваімі таварышамі ўрачыста паабяцалі: любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды прытрымлівацца Статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

🇧🇾 8 мая адбылося ўрачыстае ўступленне ў рады ГА "БРПА" (піянеры), прымеркаванае да Дня Перамогі з удзелам адміністрацыі Заводскага раёна.

🔸Акцябраты ўступалі ў піянеры каля архітэктурна-скульптурнага знака "Беларусь партызанская". Вучні ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання, усклалі кветкі і далі клятву: любіць і абараняць сваю Радзіму.

#Заводскі
#гімназія14
🔥З мэтай фарміравання і развіцця сістэмы патрыятычнага выхавання, падтрымкі цікавасці да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы, ушанавання гістарычнай і культурнай спадчыны, у рамках акцыі " 30 дзён да Перамогі" для вучняў 8-х класаў было арганізавана і праведзена падарожжа ў г.Брэст .

👫Вучні наведалі археалагічны музей" Бярэсце", музей выратаваных мастацкіх каштоўнасцей, правялі незабыўную экскурсію па крэпасці- героі Брэст.

Вучні атрымалі вельмі карысны незабыўны вопыт.

#Заводскі
#гімназія14
#музей
МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ СЯМ’І
Вучні 6 “А” класа гімназіі да Дня Сям’і стварылі калаж вялікай дружнай сям’і класа.

🔸Кожная сям’я прыдумала свой непаўторны і арыгінальны дэвіз.

🙏Здароўя, міру, шчасця і дабрабыту ўсім сем’ям гімназіі.

З ДНЁМ СЯМ’І!!!


#Заводскі
#гімназія14
🏫ГІМНАЗІЧНАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ ГАСЦЁЎНЯ📖

🔶 Вучні 8-ых класаў гімназіі сустрэліся з маладой беларускай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам шматлікіх літаратурных конкурсаў Таццянай Купрыянец. Творчая сустрэча прайшла ў вельмі дабразычлівай атмасферы.

🔷 Гімназісты слухалі пранікнёныя вершы аўтаркі пра боль і смутак вайны, а вучаніца 9 “А”класа прадэкламавала верш Таццяны Купрыянец “Рамонкі”, чым вельмі ўразіла аўтара.



#Заводскі
#гімназія14
🎉ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!🏆

Падведзены вынікі ўсіх трох этапаў інтэрнэт-праекта “Інтэлектуальны марафон па матэматыцы “Школа геніяў” для вучняў V-VII класаў з дапамогай Мінскай гарадской платформы дыстанцыйнага навучання.

👨‍🎓Гімназісты Канавалаў Станіслаў, 5 “Б” клас – узнагароджаны Дыпломам 🥇 ступені, Шэйка Міхаіл, 5 “А” клас - Дыпломам 🥇 ступені, Саванец Дзмітрый - Дыпломам 🥈 ступені.

Віншуем нашых вучняў і іх настаўніка Знак Наталлю Аляксееўну.🎉


#Заводскі
#гімназія14
🏕Выхаванцы лагера 'Сонейка' з карысцю праводзяць час.☀️

🏞На гэтым тыдні дзеці наведалі заапарк, дзе пазнаёміліся з рознымі відамі жывёл, даведаліся, як правільна і чым можна карміць некаторых жывёл, вывучылі асаблівасці ўзаемадзеяння з імі. У канцы падарожжа іх чакаў прыемны сюрпрыз у выглядзе займальнай дзіцячай пляцоўкі і фотазоны.

🏛На iншы дзень выхаванцы дакрануліся да гісторыі нашай роднай краіны, якая перажыла вельмі цяжкі перыяд свайго існавання, наведаўшы музей Вялікай Айчыннай вайны. Хлопцы i дзяўчаты ўбачылі ўмовы жыцця людзей у ваенны перыяд, фрагменты баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, а напрыканцы наведалі залу Перамогі.


#Заводскі
#гімназія14
👫Вучні 6 класаў разам з настаўнікамі наведалі свята 1 верасня каля Нацыянальнай бібліятэкі. Святочны настрой пачатку вучобы атрыманы!

У добры шлях і цікавага падарожжа па краіне ведаў!!!🎉

#заводскі
#гімназія14