ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫Педагогі гарадскога рэсурснага цэнтра гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” гімназіі №14 правялі семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада па тэме “ЦЭ: праблемныя пытанні ў падрыхтоўцы”, які складаўся з тэарытычнай і практычнай частак.
🗒️У першай быў зроблены аналіз тыповых памылак мінулага года, а творчая лабараторыя “Прэч, памылкі” акрэсліла магчымасці выкарыстання сучасных адукацыйных прыёмаў пры падрыхтоўцы вучняў да здачы ЦЭ па беларускай мове.



#Заводскі
#гімназія14
💫Настаўнікі-метадысты гімназіі 14 Долбік А.А і Яцына І.Д. прынялі актыўны ўдзел у рабоце XIII Рэспубліканскага каляднага фестывалю педагагічнага майстэрства “Выхаванне і развіццё праз навучанне”.
🗒️Педагогі прэзентавалі прафесійнай аўдыторыі метадычны прадукт у выглядзе квэст-экскурсій, эка-трэйлераў і відэаролікаў, атрымалі падзяку за новыя ідэі ў працэсе адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.



#Заводскі
#гімназія14
📝29 снежня музей Максіма Багдановіча ветліва расчыніў дзверы перад 5,10 і 11 класамі гімназіі. Вучні пачулі пра нешчаслівы жыццёвы лёс паэта, пра яго цікавую творчую спадчыну: пра першы верш, пра адзіны зборнік яго твораў, а таксама пра дзяцінства і вучобу ў гімназіі нашага Песняра.
👫Вучні атрымалі шмат цікавай інфармацыі пра Максіма Багдановіча як гісторыка літаратуры, публіцыста, літаратурнага крытыка і перакладчыка. З захапленнем слухалі ўрыўкі з паэтычных твораў класіка.


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы
#музей
💫У Гродне адбыўся рэспубліканскі маладзёжны форум «Зімовы ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА-2023», у якім прынялі ўдзел члены клуба «Айрыс» гімназіі 14.
➡️Двухдзённая праграма ўключала ў сябе шмат цікавых мерапрыемстваў, сярод якіх прэзентацыя насценных газет клубаў, экскурсія па гістарычным цэнтры Гродна з наведваннем Старога Замка, распрацоўка валанцёрскіх праектаў па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Мэта мерапрыемства - папулярызацыя сярод моладзі гістарычных і культурных традыцый беларускага народа, развіццё валанцёрскага руху.


#Заводскі
#гімназія14
🎄ГІМНАЗІЧНЫЯ КАНІКУЛЫ🎄
💫Піянеры 6 "В" класа і вучні паралелі 8-х класаў гімназіі ў рамках Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ермаловіча Аркадзя Іванавіча, павіншавалі з Новым годам і ўручылі падарункі.
📔Падчас гутаркі ветэран падзяліўся ўспамінамі пра цяжкія выпрабаванні ваенных гадоў, пра працу ў мірны час на Мінскім аўтамабільным заводзе.
💫Вучні аздараўленчага лагера “Сонейка” наведалі музей Янкі Купалы, дзе даведаліся пра традыцыі і абрады свята “Каляды”. Назва гэтага свята - Каляды - паганскае. Існуе меркаванне, што само слова "Каляда" ўзнікла ад слова "Кола" - Сонца. Гімназісты з песнямі, танцамі і розыгрышамі ўдзельнічалі ў гэтым імправізаваным свяце!


#Заводскі
#гімназія14
#канікулы