ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
423 subscribers
6.76K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
💫Старшыня раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна Яцына І.Д., настаўнік-метадыст, правяла на базе ДУА “Сярэдняя школа №200 г.Мінска” пасяджэнне па тэме “Крэатыўныя метады работы з вучнямі з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі”.
🗒️Настаўнікі абмяняліся вопытам па выкарыстанні розных крэатыўных прыёмаў і метадаў працы з высокаматываванымі, нізкаматываванымі і вучнямі з асаблівасцямі развіцця.
З вялікай цікавасцю педагогі слухалі рэкамендацыі педагога-псіхолага гімназіі Сабалеўскую М. У., якая прапанавала шэраг прыёмаў па рабоце з навучэнцамі з рознымі адукацыйнымі патрэбамі.
🗒️Удзельнікі семінара распрацавалі метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні прыёмаў педагагічных тэхналогій для арганізацыі работы на вучэбных занятках.


#Заводскі
#гімназія14
#ВМА
МЕТАДЫЧНЫ ДЗЕНЬ👩‍🏫

На базе гімназіі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў біялогіі Заводскага раёна, якое правяла настаўнік-метадыст Яцына І. Д. Настаўнікі працавалі над тэмай: “Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка біялогіі па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучня”.

🔸У метадычным дыялогу педагогі абмеркавалі і абмяняліся вопытам па выхаванні вучняў у розных напрамках: экалагічным, патрыятычным, фарміраванні здаровага ладу жыцця.

Пасяджэнне ВМА настаўнікаў пачатковых класаў прайшло ў гімназіі, дзе былі акрэслены пытанні фарміравання кампетэнцый вучняў сродкамі сучасных педагагічных тэхналогій.

🔸Калегі дэманстравалі свой педагагічны вопыт, дзяліліся прыёмамі работы, абмяркоўвалі сучасныя пытанні методыкі выкладання прадметаў.



#Заводскі
#гімназія14
#ВМА