ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.92K photos
174 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🌐ПРАФІЛАКТЫЧНАЯ ГУТАРКА🚔

З мэтай прафілактыкі ўцягвання гімназістаў у дэструктыўную дзейнасць, фарміравання ў іх адмоўнага стаўлення да экстрэмізму і тэрарызму, у гімназіі прайшла інфармацыйная гадзіна з праглядам і наступным абмеркаваннем фільма-расследавання АНТ “Вірус нацызму” для вучняў 9-11-х класаў. 🎬

Дакументальная стужка падымае вельмі актуальныя пытанні:

- адкуль у падлеткаў узнікае цікавасць да нацысцкіх ідэй? 🤔
- да чаго можа прывесці захапленне, якое здаецца бяскрыўдным на першы погляд? ⚠️
- што бывае, калі зусім не дзіцячая гульня зайшла занадта далёка? 😟
- чаму так важна памятаць урокі гістарыі? 📚

Дадзены фільм-расследаванне дапамагае маладому пакаленню разумна ацэньваць сітуацыю і рабіць правільныя высновы. 💡

#Гімназiя14 #Прафілактыка #Моладзь
У гімназіі прайшло прафарыентацыйнае мерапрыемства на тэму парадку паступлення і навучання ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Беларусі з дэманстрацыяй відэаролікаў. 🎓📽️

Мерапрыемства праводзіў галоўны спецыяліст аддзела кансультацыйнага забеспячэння нарматыўна-тэхнічнай і наглядна-прафілактычнай дзейнасці ў галіне пажарнай бяспекі ўстановы “Рэспубліканскі цэнтр сертыфікацыі і экспертызы ліцэнзуемых відаў дзейнасці” Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Дземяшкевіч У.У. 👨‍🏫🔥

#Гімназiя14 #Прафарыентацыя #Паступленне #Пажарнаябяспека
ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ! 🎉

Спартландыя «Зімовыя забавы» сабрала актыўных навучэнцаў і іх бацькоў 7 снежня 2024 у гімназіі 14. Навучэнцы 2-х класаў праводзілі 2024 год і сустракалі 2925 год вясёлымі эстафетамі. 🏃‍♂️🏃‍♀️
У спрыце, трапнасці і шпаркасці спаборнічалі другаклашкі. Спартландыя «Зімовыя забавы» згуртавала навучэнцаў і стала для іх сапраўдным святам спорту і здароўя. 💪

Для вучняў 8-х класаў сёння ў бібліятэцы была праведзена гутарка "СНІД - чума 21 стагоддзя", а пасля адбыўся прагляд відэаролікаў на тэму "Важныя пытанні пра ВІЧ". 📚

Вучні 7-х класаў паўдзельнічалі ў квэсце "Мы-патрыеты". Удзельнікі паглыбілі свае веды аб нашай краіне. Пытанні закраналі як гісторыю, так і сучасную культуру, эканоміку, спорт. 🌍

Вучні 10 класаў паўдзельнічалі ў першынстве гімназіі па дапрызыўнай падрыхтоўцы, якія праходзілі ў два этапы. Першы: спартыўная зала. Другі ў басейне. 🏊‍♂️

#Гімназiя14 #ЗімовыяЗабавы #Спорт #СНІД #Патрыеты #ДапрызыўнаяПадрыхтоўка
🧩ЭКСКУРСІЯ Ў МУЗЕЙ! 😊

Вучні 6 “Б” і 6 “Г” класаў гімназіі наведалі Нацыянальны музей гісторыі і культуры РБ. 🏛️
Гімназісты апынуліся ў Полацкім княстве, даведаліся пра цікавыя падзеі і рэчы часоў Сярэднявечча. 🏰

Дзеці былі ўважлівыя, бо захапляльна расказваў экскурсавод. 👨‍🏫
Задавалі пытанні і гэта вельмі парадавала.

#Экскурсія #Музей #Гісторыя #Культура #Гімназiя14
🌞 Лагер “Сонейка”, профільны атрада “Эрудыты”! 🌞

Вучні гімназіі праводзяць незабаўляльны час у лагеры “Сонейка”! 🌟 У атрадзе актыўна праходзяць заняткі па матэматыцы, рускай і англійскай мовах. 📚

На ўроках матэматыкі разглядаюцца цікавыя задачы, а на рускай мове абмяркоўваюцца любімыя кнігі і пішуцца творчыя работы. ✍️ Англійская мова праходзіць у фармаце займальных гульняў і дыялогаў. 🎲

Не менш цікавыя заняткі праводзіць псіхолаг Сабалеўская М.У., якая дапамагае развіваць эмацыйны інтэлект і вучыць справіцца з узрушэннямі. 😊 Гэта вельмі важна для нашай каманднай работы і ўзаемаразумення! 🤝

Кожны дзень — гэта новыя веды і яркія эмоцыі. 🌈 Гімназісты дзеляцца адкрыццямі, сяброўствам і незабыўнымі момантамі! 💖

#Лагер #Сонейка #Эрудыты #Гімназiя14
ЗАНЯТКІ З ПСІХОЛАГАМ! 😊

Прайшло мерапрыемства для 11 класа гімназіі на тэму “Тайм-мэнэджмент: як усё паспець”. Педагог-псіхолаг падзялілася стратэгіямі кіравання часам, якія дапамогуць вучням эфектыўна планаваць свае задачы. 📅

На мерапрыемстве вучні даведаліся, што тайм-мэнэджмент - гэта не проста планаванне, а сістэма для дасягнення мэт, навучыліся карыстацца квадратам дэкарта і расстаўляць прыярытэты ў вучобе і асабістым жыцці. 📊

Удзельнікі прадставілі сябе носьбітамі розных прафесій і паспрабавалі на практыцы распрацаваць свае планы, што было вельмі цікава! 🌟

#Тайммэнэджмэнт #Планаванне #Гімназiя14
ВІНШАВАННІ ВЕТЭРАНУ! 🎉

Вучні паралелі 9-х класаў гімназіі павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ермаковіча Аркадзя Іванавіча з надыходзячым Новым годам і Калядамі. 🎄 Аркадзь Іванавіч падзяліўся з гімназістамі сваімі ўспамінамі аб ваенных і працоўных буднях. 🕊️

#Ветэран #Успамiны #Гімназiя14
👐ВІНШАВАННІ ВЕТЭРАНУ! 🎉

Павага да старэйшага пакалення, клопат аб блізкіх, цёплае стаўленне і ўвага да людзей сталага веку – усё гэта асабліва неабходна ў святочныя дні. 🎄 Кожны з нас можа акружыць увагай і падарыць радасць, каб ніхто не адчуваў сябе самотным. ❤️ З гэтай мэтай і праходзіць добрая і дабрачынная акцыя “Ад усёй душы” ў гімназіі, прысвечаная пажылым і адзінокім людзям, інвалідам, ветэранам працы і Вялікай Айчыннай вайны, а таксама доўгажыхарам. 🌟

У рамках дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” калектыў гімназіі павіншаваў Канчук Яваліну Васільеўну і Маскалевіч Вольгу Апанасаўна з надыходзячымі навагоднімі святамі. 🎁

У вачах чыталася радасць, на твары ззяла ўсмешка. 😊 У адрас ветэранаў былі выказаны словы падзякі, сказаны пажаданні аб моцным здароўі, душэўнай цеплыні. Таксама ім былі ўручаны навагоднія падарункі. 🎊

#Ветэран #Дабрачыннасць #Гімназiя14