✍️ПЕДАГАГІЧНЫЯ КЛАСЫ👍
У гімназіі адбыліся дэбаты сярод вучняў 10 “А” і 11 педагагічных класаў на тэму “Сучасны настаўнік: прафесія або прызванне?” 🎓💬✨
Гімназісты былі падзелены на дзве каманды. Першая каманда выступала за тое, што настаўніцтва — гэта прафесія, якая патрабуе спецыяльных ведаў, навыкаў і пастаяннага развіцця. 💡📚 Яны падкрэслілі важнасць адукацыі, метадаў навучання і здольнасці працаваць з сучаснымі тэхналогіямі.
Другая каманда, якая абараняла ідэю, што настаўніцтва — гэта прызванне, акцэнтавала ўвагу на чалавечых якасцях настаўнікаў. ❤️👩🏫 Яны адзначылі, што сапраўдны настаўнік — гэта той, хто здольны натхняць і падтрымліваць сваіх вучняў, а не толькі перадаваць веды. Удзельнікі прыводзілі прыклады вядомых педагогаў, чыя работа з вучнямі змяняла іх лёсы.🌟
#Прызванне #Настаўнікі #Гiмназiя14