ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🌐🏛Рэсурсны цэнтр гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі, у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з філалагічным факультэтам БДУ, стаў ініцыятарам і актыўным удзельнікам семінара-практыкума "Навукова-даследчая работа вучняў: тэорыя і практыка" для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🎓

На пачатку семінара працавалі дзве інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе вучні і настаўнікі маглі рашыць рэбусы і, у акулярах віртуальнай прасторы, наведаць віртуальны кабінет філалагічнага факультэта. 🧩👓

Мадэратары Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і Ірына Міхайлаўна Саніковіч, кандыдаты педагагічных навук, працавалі на інтэрактыўнай лекцыі для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🗣️📚

Шмат карыснай інфармацыі, многа новых ідэй і праектаў! 🌟💡

#Гiмназiя14 #ІнтэрактыўныСемінар #Адукацыя #Інавацыі
💚ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ💚

У гімназіі з 14 па 22 кастрычніка праходзіць Тыдзень бацькоўскай любові, які закліканы падкрэсліць важнасць сям'і ў жыцці грамадства. ❤️

15 кастрычніка на святочнай імпрэзе ў гонар светлага свята - Дня маці - у актавай зале сабраліся сем'і вучняў 1-2-х класаў. 🎉 Дзеці падрыхтавалі кранальныя творчыя нумары і ўручылі матулям партрэты, якія старанна малявалі напярэдадні. 🖼️

Адбылося ўтульнае і цёплае свята, да якога вучні рыхтаваліся з асаблівай радасцю і задавальненнем, бо рабілі гэта для самых родных людзей - сваіх матуль! 💖

#Гiмназiя14 #ДзеньМаці #сям
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ 😊

Прыгожа і па-сямейнаму цёпла прайшла паэтычная гадзіна, прысвечаная Дню Маці ў паралелі 6-х класаў. 🌷

Дзеці чыталі вершы, прысвечаныя матулям. Шчыра, з хваляваннем. 💖

Гучалі радкі Петруся Броўкі, Веры Вярбы, Максіма Лужаніна, Міколы Ляшчуна. 📖

Кожны з нас добра ўсведамляе, што галоўны чалавек у нашым жыцці - гэта мама. Толькі мама любіць па-сапраўднаму нас за тое, што мы ёсць. 🌼

Мы шчаслівыя, бо ў нас ёсць МАМА! 🌟

#Гiмназiя14 #ДзеньМаці #ПаэтычнаяГадзіна
СОЛАДКА І СМАЧНА 🍦

Сёння пятніца, і самы СМАЧНЫ і САЛОДКІ дзень у вучняў 3-х класаў! 🎉 Ім пашчасціла пабываць у музеі марожанага і прысмак, дзе сапраўды здзяйсняліся цуды! 🏰

Вучні пазнаёміліся з тэхналогіяй і працэсам утварэння МАРОЖАНАГА, гісторыяй яго ўзнікнення і распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі. 📚🇧🇾 Не засталіся і без дэгустацыі розных сартоў гэтага прысмака. 🍨😋

А завяршылі сваё падарожжа на інтэрактыўнай праграме ЦІК-ТОК і ЛАЗЭРТАГ. 🎮🔫

#Гiмназiя14 #Дэгустацыя #ПрыемныяМгненні
ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ📆

У рамках прафарыентацыі вучні 11 класа наведалі пазнавальнае мерапрыемства ў Палацы дзяцей і моладзі “Золак” “Гатовы Радзіме служыць” 🌟, дзе была прадстаўлена цікавая і карысная інфармацыя аб правілах паступлення ў Беларускую ваенную акадэмію.

Перад аудыторыяй будучых выпускнікоў выступілі выкладчыкі і курсанты акадэміі і ваенных факультэтаў іншых вузаў г.Мінска 🎓. З захапленнем назіралі вучні за выступленнем кінолагаў, таксама азнаёміліся з правіламі вядзення рукапашнага бою.

На выставе ваеннай тэхнікі старшакласнікі паспрабавалі збіваць ваенныя цэлі на камп’ютары 💻, навучыліся аказваць першую дапамогу 🩹, патрымалі ў руках зброю розных відаў.

#Прафарыентацыя #Гiмназiя14 #ВаеннаяАкадэмія #Будучыня
⏰️УРАЧЫСТЫЯ ЛІНЕЙКІ⏰️

У гімназіі прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню 1 чвэрці 2024/2025 навучальнага года. 🎉 Кантрольныя і дыктанты ўсе напісаны, а наперадзе, няхай і маленькія, але такія доўгачаканыя асеннія канікулы. 🍂

Па традыцыі слова для віншавання і ўзнагароджання лепшых вучняў мела дырэктар гімназіі М.І.Гарахова. 👩‍🏫 Канікулы - гэта час для адпачынку і развіцця. 🌟 Вучням нагадалі аб тым, што гімназія і педагогі будуць рады бачыць іх у час канікул на розных мерапрыемствах, а таксама настойліва рэкамендавалі памятаць пра правілы бяспечных паводзін. ⚠️

УРА! КАНІКУЛЫ! 🎈

#Гiмназiя14 #Асеннiяканікулы #Адпачынак #Бяспека
🚴ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🍁

У 6-х класах прайшоў занятак з педагогам-псіхолагам на тэму канструктыўнага ўзаемадзеяння. Вучні вывучылі метады вырашэння канфліктаў і абмеркавалі прычыны іх узнікнення. 🤝

Вучні 8-х, 10-х і 11-х класаў правялі канікулы ў Віцебску, дзе наведалі сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва, пазнаёміўшыся з жыццём мастака і яго сям’і, а таксама агледзелі славутасці горада, уключаючы музей Марка Шагала. 🎨

Вучні 3"В" класа завіталі ў бібліятэку гімназіі на бібліятэчна-пазнаваўчую гадзіну: “Мае любімыя звяры”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы жывёл. 📚

Вучні 2"А" і 2"Б" класаў адправіліся на экалагічную вандроўку. Дзеці назіралі за чароўнымі фарбамі восені, за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе. 🍂

Вучні 7-х класаў адправіліся ў падарожжа па адкрытай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Навучэнцы даведалiся цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб яе гераічнай абароне летам 41-га, а таксама аб пасляваенным перыядзе. 🏰

#Гiмназiя14 #Экскурсіі #Адукацыя #АховаЖывёл #Восень
🍁КАНIКУЛЫ🍁

28 кастрычніка прыветліва сустрэў выхаванцаў восеньскіх канікул аздараўленчы лагер СОНЕЙКА! 🌞 Арганізацыйная лінейка, ранішняя гімнастыка бадзёра завялі нашых неўрымслівых пачаткоўцаў. Дзеці наведалі кінатэатр "Камсамолец", сустрэліся з псіхолагам на інтэрактыве "Выратавальнікі" і ўдзельнічалі ў віктарыне "У гасцях у казкі". Пажадаем ім актыўнага адпачынку, новых сяброў і вясёлага настрою! 🎉

Вучні 4-5 класаў паглядзелі спектакль "Джоні - правадыр чырвонаскурых" у ТЮГ, які навучыў іх дабру і адказнасці. 👏

Вучні 6 "Г" класа наведалі музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, дзе ўбачылі гістарычныя будынкі і традыцыйныя прадметы. Завіталі ў кавярню музея і пакаштавалі мясцовыя стравы. 🍽️

6-я класы ўдзельнічалі ў акцыі "Чыста. Утульна. Прыгожа", навёўшы парадак у кабінеце і на прышкольнай тэрыторыі. 🍂

Сёння гiмназiя 14 прыняла ўдзел у акцыi "Мы запрашаем вас у музей", якую праводзіць Мінскі дзяржаўны турыстычна-экалагічны цэнтр дзяцей і моладзі. 🏛️

#Гiмназiя14 #Канікулы #АктыўныАдпачынак
Працягваецца гарадская акцыя "Мы запрашаем вас у музей". 😊
Займальная экскурсія прайшла сёння ў музеі "Беларуская хатка". 🏛️
Да яе далучыліся нашы госці - вучні СШ 5 г.Мінска. 👩‍🎓👨‍🎓

Экскурсія прысвечана традыцыйнаму сялянскаму побыту як ідэальна арганізаванаму і гарманічнаму свету, дзе перамагае строгі парадак і ў кожнай рэчы ёсць пэўнае месца і прызначэнне. 🌾
Гэты свет не можа не здзіўляць сваёй прыгажосцю. 🌻

#МыЗапрашаемУМузей #Экскурсiя #Гiмназiя14
🍁КАНIКУЛЫ🍁

😺Выхаванцы лагера не сумуюць, весела танчаць, спяваюць і актыўна працуюць! 🎉
Аздараўленчы лагер СОНЕЙКА наведаў тэатралізаваную інтэрактыўную праграму "Фарбы восені" пад кіраўніцтвам тэатра ЗАЗЕРКАЛЬЕ. 🍂

👩‍🏫Настаўнікі гімназіі 29.10.2024 г. наведалі Лошніцкую гімназію, якая знаходзіцца ў аграгарадку Лошніца Барысаўскага раёна, дзе пазнаёміліся з сістэмай работы вядучай гімназіі раёна, праектнай дзейнасцю педагогаў, інавацыйнай дзейнасцю ў педагагічных класах. Педагогаў сталічнай гімназіі ўразіла сістэма праектнай дзейнасці і інфарматызацыя сельскай гімназіі. 🏫

👩Старшыня клуба ЮНЕСКА "Айрыс" гімназіі Шыкун Марыя прыняла ўдзел у маладзёжным форуме "Dance4Life - Падарожжа дзеля жыцця", які прайшоў на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Гэта праект, накіраваны на распаўсюджванне здаровага ладу жыцця сярод моладзі, на захаванне і ўмацаванне рэпрадуктыўнага здароўя, на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі. 🤝💪

#Гiмназiя14 #Сонейка #ЗдаровыЛадЖыцця #ЮНЕСКА