ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
418 subscribers
6.63K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
Акцыя пярвічкі "Беларускі саюз жанчын"

Сёння актыў пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын гімназіі 14 на чале з кіраўніком пярвічкі - Гарохавай Марыяй Іванаўнай разам з пярвічнай арганізацыяй БСЖ школы 92 правялі акцыю "Матулін пірог" 🥮 і падрыхтавалі смачныя пірагі, варэнне, 🍯🍬 цукеркі для віншавання служачых 361-ай базы аховы і абслугоўвання цэнтральных органаў ваеннага кіравання, в/ч 35703.

Салодкае свята атрымалася ў салдат! 😉

#Заводскі
#гімназія14
#школа92
#БСЖ
#акцыя_Матулін_пірог
🔻Акцыя БСЖ "Чужой бяды не бывае"🔻

🔻Актывісты пярвічнай арганізацыі "Беларускага саюза жанчын" гімназіі 14 далучыліся да акцыі па збору рэчаў для бежанцаў з Украіны. Усе сабраныя рэчы перададзены ў офіс гарадской арганізацыі БСЖ. 🔻

🔻Чужой бяды не бывае!🔻

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
🎉 Віншуем са святам Перамогі! 🔻

🔻Актывісты пярвічнай арганізацыі "Беларускі Саюз Жанчын" гімназіі 14 Гарохава М.І. і Язінская Н.В. напярэдадні Дня Перамогі павіншавалі старшыню Заводскай раённай арганізацыі ГА "Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму" Кулага Інэсу Георгіеўну. 🔻

🔻За кубачкам кавы Інэса Георгіеўна ўспамінала гады апаленага вайной дзяцінства, паведаміла, як жыла і працавала пасля вайны. Ад верша "Дзеці вайны" шчымліва забалела ў грудзях:
Дай Бог вам, моладзь наша залатая,
Ніколі гэткага ў жыцці каб не спазнаць,
Няхай сцяг міру над зямлёй лунае,
Каб дзеці ўсе маглі спакойна спаць...🔥

🔻Жадаем міра і спакою ўсім славянам! Са святам Перамогі! 🎉 🇧🇾

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
🎨🖌️Акцыя "Збяры партфель першакласніку" 🍁

🍁Актывісты пярвічнай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" гімназіі 14 г.Мінска на чале з дырэктарам М.І.Гарохавай прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі "Збяры партфель першакласніку". Усе сабраныя рэчы знойдуць сваіх уладальнікаў. 🍁

🍁 Віншуем усіх першакласнікаў з іх першым Днём Ведаў і жадаем цікавага школьнага жыцця! 🍁

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
#акцыя
🌹 Святкуем Дзень маці! 🎉

У гімназіі 14 г.Мінска ярка святкавалі Дзень маці. 🎉💐
У холе гімназіі арганізавана выстава творчых работ з прыроднага матэрыялу "Букет для матулі" ад 1,2 класаў, выстава малюнкаў "Вось яна якая, матулечка мая!" ад 3,4 класаў. Вучні 5,6,7 рыхтавалі відэавіншаванні. Прайшлі майстар-класы "Падарункі для любімай матулі". Колькі душы і таленту у кожнай творчай рабоце!

Літаратурна-музычная кампазіцыя "Я хачу, каб ты жыла заўсёды!" сабрала ў актавай зале вучняў і матуль з мнагадзетных сем'яў. Праграму падрыхтавалі Ладуцька Т.Б., Кміта Г.М. і Андрушка А.М.. Для гледачоў выступілі: фальклорны ансамбль "Дударыкі", квартэт скрыпачоў, юны таленавіты піяніст, выхаванцы студыі "Сігма", вучні 9-х класаў з вершамі пра маці, спявалі вучні 4-х класаў.

Пярвічная арганізацыя "БСЖ" на чале з дырэктарам гімназіі М.І.Гарохавай арганізавалі віншаванне для матуль педагагічнага калектыву гімназіі.
Цудоўны настрой захаваем да вечара! Са святам! 🎉

#Заводскі
#гімназія14
#Дзень_маці
#БСЖ
👥Жанчыны Беларусі - дзецям, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў👥

⚕Члены БСЖ гімназіі 14 г.Мінска прынялі ўдзел у акцыі "Жанчыны Беларусі - дзецям, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў". Дзецям сабраны і перададзены сродкі асабістай гігіены і невялікія сувеніры.⚕

💛Рабіць дабро проста!💛

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
💙Пасяджэнне старшынь пярвічных арганізацый БСЖ Заводскага раена💙

🙎‍♀13.01 на базе гімназіі 14 адбылося пасяджэнне старшынь пярвічных арганізацый БСЖ Заводскага раена, на якім падводзіліся вынікі работы ў 2022 годзе. З дакладам выступіла старшыня ПА ГА "БСЖ" Зелянко А.П. і кіраўнік маладзежнага крыла.Актывістаў узнагародзілі, сярод іх- дырэктар гімназіі Гарохава.М.І.🙍‍♀

🎺Удзельнікаў вітаў фальклорны ансамбль "Дударыкі", жадаў поспехаў на новы год.🎻

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
💙Збор гуманітарнай дапамогі для дастаўкі ў пацярпелыя ад землятрусаў раёны Турцыі і Сірыі💙

🇧🇾🇹🇷🇾🇪Педагагічны калектыў, работнікі і адміністрацыя гімназіі14 г.Мінска, члены прафсаюза і "Беларускага саюза жанчын" на чале з М.І.Гарохавай далучыліся да збору гуманітарнай дапамогі для дастаўкі ў пацярпелыя ад землятрусаў раёны Турцыі і Сірыі. 🇹🇷🇾🇪🇧🇾

Чужой бяды не бывае.


#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
🇧🇾🎖️Дзень Абаронцы Айчыны🎖️🇧🇾

👥Педагогі гімназіі 14 - члены БСЖ разам з вучнямі ў Дзень Абаронцы Айчыны наведалі базу аховы і абслугоўвання №361.👥

🪖Камадзіру часці ўручылі салодкія пачастункі для салдатаў, пажадалі моцнага здароўя, святочнага настрою і міру. З цікавасцю прынялі ўдзел у мерапрыемствах: паглядзелі фільм, плац-парад ваенаслужачых, са смакам пачаставаліся салдацкай кашай.🪖

Усім нам міру!!!

#Заводскі
#гімназія14
#БСЖ
#23_лютага
Дзякуем актывісткам гімназіі 14, якія сёння сумесна са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі ГА «БСЖ» Вольгай Мікалаеўнай Чамаданавай, актывісткамі МДА ГА «БСЖ», прадстаўнікамі ўрада Ніжагародскай вобласці перадалі канцылярскія прылады ў дабрачынны Фонд А.Талая для дзяцей Данбаса

🔸Арганізатар мерапрыемства – Мінская гарадская арганізацыя «БСЖ»
🙏Вялікі дзякуй за дапамогу!


#Заводскі
#гімназія14
#бсж