ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
425 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📖 Адукацыя 2022/2023 📚

🔸Дырэктар гімназіі 14 г.Мінска М.І. Гарохава прыняла ўдзел у Мінскім гарадскім адукацыйным форуме "Кропкі роста - стратэгія развіцця".🔸

🔸 Мэта форума - аналіз работы сталічнай сістэмы адукацыі і вызначэнне прыярытэтных накірункаў удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, вызначэнне задач на новы навучальны год. 🔸

🔸У форуме прынялі ўдзел кіраўнікі устаноў адукацыі горада, прадстаўнікі прафсаюзаў, кіраўнікі адміністрацый раёнаў і начальнікі упраўленняў па адукацыі. Дыстанцыйна былі падключаны калектывы 288 устаноў адукацыі. Перад прысутнымі выступіў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь А. І. Іванец.🔸

#Заводскі
#гімназія14
#адукацыя
#ПедагагічныФорум
🌐🏛Рэсурсны цэнтр гуманітарнага накірунку па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" гімназіі, у рамках дамовы аб супрацоўніцтве з філалагічным факультэтам БДУ, стаў ініцыятарам і актыўным удзельнікам семінара-практыкума "Навукова-даследчая работа вучняў: тэорыя і практыка" для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🎓

На пачатку семінара працавалі дзве інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе вучні і настаўнікі маглі рашыць рэбусы і, у акулярах віртуальнай прасторы, наведаць віртуальны кабінет філалагічнага факультэта. 🧩👓

Мадэратары Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч і Ірына Міхайлаўна Саніковіч, кандыдаты педагагічных навук, працавалі на інтэрактыўнай лекцыі для педагогаў і вучняў горада Мінска. 🗣️📚

Шмат карыснай інфармацыі, многа новых ідэй і праектаў! 🌟💡

#Гiмназiя14 #ІнтэрактыўныСемінар #Адукацыя #Інавацыі
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАЙ ЛЮБОВІ ❤️

Да тыдня бацькоўскай любові да вучняў 4-х класаў гімназіі завітала Маліноўская Наталля Сяргееўна. Яна працуе аперацыйнай медыцынскай сястрой у цэнтры кардыёхірургіі. 💉

Наталля Сяргееўна расказала пра сваю працу, што трэба ведаць, каб атрымаць такую прафесію, дзе яе можна атрымаць. 📚 Гімназісты з цікавасцю паслухалі матулю, і адна дзяўчынка сказала, што стараецца вучыцца на выдатна, каб стаць доктарам. 🌟

#гімназія14 #бацькоўскаялюбоў #медыцынскаясястра #будучыядоктары #адукацыя
🚴ШОСТЫ ШКОЛЬНЫ ДЗЕНЬ🍁

У 6-х класах прайшоў занятак з педагогам-псіхолагам на тэму канструктыўнага ўзаемадзеяння. Вучні вывучылі метады вырашэння канфліктаў і абмеркавалі прычыны іх узнікнення. 🤝

Вучні 8-х, 10-х і 11-х класаў правялі канікулы ў Віцебску, дзе наведалі сядзібу Ільі Рэпіна ў Здраўнёва, пазнаёміўшыся з жыццём мастака і яго сям’і, а таксама агледзелі славутасці горада, уключаючы музей Марка Шагала. 🎨

Вучні 3"В" класа завіталі ў бібліятэку гімназіі на бібліятэчна-пазнаваўчую гадзіну: “Мае любімыя звяры”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы жывёл. 📚

Вучні 2"А" і 2"Б" класаў адправіліся на экалагічную вандроўку. Дзеці назіралі за чароўнымі фарбамі восені, за зменамі, якія адбываюцца ў прыродзе. 🍂

Вучні 7-х класаў адправіліся ў падарожжа па адкрытай тэрыторыі Брэсцкай крэпасці. Навучэнцы даведалiся цікавыя факты з даваеннай гісторыі крэпасці, аб яе гераічнай абароне летам 41-га, а таксама аб пасляваенным перыядзе. 🏰

#Гiмназiя14 #Экскурсіі #Адукацыя #АховаЖывёл #Восень
СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ РЭСУРСНАГА ЦЭНТРА 📚

На базе рэсурснага цэнтра гімназіі прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры горада Мінска. 😊📖 Удзельнікі семінара абмеркавалі мэты, ідэі, праблемы сучаснага ўрока, ролю настаўніка і вучняў пры арганізацыі і правядзенні вучэбных заняткаў. 👩‍🏫👨‍🏫

Ключавым пытаннем семінара было фарміраванне функцыянальнай адукаванасці вучняў. 📚 Настаўнікі рэсурснага цэнтра падзяліліся вопытам у выкарыстанні прыёмаў фарміравання функцыянальнай адукаванасці (Хмяльніцкая Н.В.), а таксама ў прымяненні метаду асацыяцый на ўроках беларускай мовы і літаратуры (Тарасенка В.Ф.). 🌈

На семінары прысутнічала метадыст Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Козел Алена Яўгенаўна. 👩‍🎓

Напрыканцы пасяджэння педагогам-псіхолагам гімназіі Чачыашвілі Кацярынай была праведзена рэфлексія, дзе педагогі горада вывелі ФОРМУЛУ ПОСПЕХУ СУЧАСНАГА НАСТАЎНІКА. 🌟

#Гімназія14 #Семінар #Адукацыя #ФункцыянальнаяАдукаванасць #Настаўнікі
Працягам акцыі "Мы запрашаем вас у музей" стала паседжанне метадычнага аб'яднання музейных кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Заводскага раёна, якое праходзіла на базе гімназіі №14. 🎉

На паседжанні былі разгледжаны пытанні ўжывання інтэрактыўных сродкаў для стварэння сучасных школьных музеяў. 💡

#Гiмназiя14 #Музей #Інтэрактыўнасць #Заводскі #Адукацыя
🏫БАЦЬКОЎСКІЯ СХОДЫ 👨‍🦰👩‍🦰

У гімназіі 14 адбыўся бацькоўскі сход для вучняў 1-4 класаў. 😊

Дырэктар гімназіі Гарохава М.І. выступіла з пытаннем аб арганізацыі добразычлівых узаемадзеянняў паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу. Расказала пра лічбавую гігіену пры карыстанні тэлефонамі. 📱

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Куневіч С.В. расказала пра работу па прафілактыцы жорсткіх адносінаў у сям'і да непаўналетніх, выяўленні фактараў рызыкі. 💬

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Доўнар І. П. пазнаёміла бацькоў з вучэбным планам на другую чвэрць. 📚

#Гімназія14 #БацькоўскiСход #Адукацыя