ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
446 subscribers
7.03K photos
177 videos
13 files
225 links
Download Telegram
😄😃🤣 1 чэрвеня - дзень абароны дзяцей 😇🙃😘

Цёплым і насычаным на цікавыя падзеі аказаўся першы дзень лета!
У гімназіі 14 г. Мінска адкрыўся аздараўленчы лагер "Сонейка", які аб'яднаў 102 вучні 1-8 класаў. У нашым лагеры тэматычная змена: " Мінулых год святая памяць" у рамках Года гістарычнай памяці.

Настаўнікі гімназіі на чале з начальнікам лагера Корабавай А.М. запланавалі шэраг мерапрыемстваў краязнаўчага, экалагічнага і патрыятычнага накірункаў дзейнасці.

Сёння выхаванцы лагера пабывалі на святочных мерапрыемствах у Палацы дзяцей і моладзі, у парку 900-годдзя Мінска на раённым свяце "Тэрыторыя дзяцінства", у дзяржаўным цырку. Выхаванцы лагера прынялі ўдзел у відэааглядзе "Дзень абароны дзяцей у розных краінах свету", гутарцы "Правы дзіцяці", пабывалі ў бібліятэцы №13, паўдзельнічалі у віктарыне "Вясёлы свет казкі" і цудоўна закончылі першы святочны дзень лагернай змены малюнкамі на асфальце "Яскравы свет дзяцінства".🌈

☝🏻Шмат цікавага яшчэ наперадзе!

#Заводскі
#гімназія14
#1чэрвеня
#лагер