ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🔥 Урок Памяці 🔥

У 7А класе гімназіі 14 класны кіраўнік Яцына І.Д. правяла урок Памяці на тэму «Героі Вялікай Айчыннай вайны побач з намі назаўжды». Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па вуліцах горада-героя Мінска, якія названы ў гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Кожны падрыхтаваў паведамленне пра героя. Вуліцы - гэта не толькі лініі на карце горада, але і памяць і традыцыі і подзвіг.
Кожны сапраўдны мінчанін павінен ведаць герояў, іх біяграфію, іх гісторыю жыцця і подзвігаў.

🇧🇾 Шануем гісторыю, помнім і ганарымся нашымі славутымі землякамі! 🔥

#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці
🔥Урокі памяці🔥

Для вучняў пачатковай школы гімназіі 14 класныя кіраўнікі напярэдадні святкавання дня Перамогі арганізуюць правядзенне заняткаў на базе музея Партызанскай славы.

Музейны занятак "Мы памятаем!" для вучняў 2А правялі класны кіраўнік Корабава А.М. і лектары музея. Было арганізавана віртуальнае падарожжа па месцах жахлівага мінулага лагеру смерці Трасцянец. 🔥

Для вучняў 3Г класа класны кіраўнік Смаляк Т.М. і лектары музея правялі занятак аб дзейнасці Партызанскай брыгады імя Сталіна. 🔥

Фотаздымкі, дакументы ваенных часоў, асабістыя рэчы партызан, якія перададзены ў наш музей дапамагаюць нам паказваць праўдзівыя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці
🔥Урокі Памяці 🔥

Для вучняў 8-х класаў гімназіі 14 прайшоў Урок Памяці ў рамках акцыі "30 дзён да Перамогі".

Гімназісты з цікавасцю слухалі гісторыі аб лёсах родных сваіх аднакласнікаў. Многія правялі доўгі час за зборам інфармацыі пра сваіх прабабуляў і прадзядуляў. 📝 Напрыклад, Лазоўскі Назар расказаў і паказаў відэа пра сваю 99-гадовую прабабулю Пашкоўскую Ніну Георгіеўну, якая была связной партызанскага атрада.

🔻Былі расказы і аб тых, чый лёс быў апынуцца ў Германіі ў якасці прыслугі, працаваць на ворага там, пакуль не скончылася вайна.

🔻Матэрыялы вучняў сабрала для "Электроннай кнігі памяці-2022" класны кіраўнік 8Б Андрушка А.М., якая таксама паведала гісторыю сваёй сям'і. 🔻

🔻Сёння мы можам сабраць і помніць іх гісторыі. Пакуль мы помнім - яны жывыя. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці
🔻Урокі памяці🔻

🔻 Актыўная пазіцыя класных кіраўнікоў гімназіі 14, якія вучаць гімназістаў прапускаць інфармацыю праз сябе, фарміруюць светапогляд і выхоўваюць павагу і гонар за краіну, дазваляе нам весці пошукавую дзейнасць і прапаноўваць вучням удзельнічаць у цікавых праектах. 🔻

🔻Адным з такіх класных кіраўнікоў з'яўляецца Таццяна Міхайлаўна Смаляк. Яе вучні- актыўныя ўдзельнікі ўсіх мерапрыемстваў гімназіі. Таццяна Міхайлаўна вельмі творчы педагог: яна і малюе, і спявае, і піша цікавыя сцэнарыі. Вучні 3Г класа прынялі актыўны ўдзел у праекце "Вялікая Айчынная вайна і лёс маёй сям'і". Матэрыялы вучняў папоўнілі скарбонку музея Партызанскай славы.

🔻 Гістарычная памяць - той цэмент, які ўмацоўвае сувязь розных пакаленняў. З кожным годам цікавасць да гістарычных падзей і трагічных старонак нашай гісторыі толькі расце. Задача старэйшага пакалення - перадаць моладзі нашы каштоўнасці, веды і назапашаны вопыт. 🔻

#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці
🔥11 красавіка для вучняў гімназіі 14 былі праведзены Урокі Памяці, прысвечаныя Дню вызвалення вязняў канцлагераў.🔥
🔸Лектарская група 8 “Б” класа пад кіраўніцтвам настаўнікаў гісторыі правяла экскурсіі ў музеі Партызанскай Славы для вучняў 6-7-х класаў па тэме "Генацыд: галасы мінулага". А лектары з 10 “А” класа арганізавалі экскурсію для вучняў 9-х класаў. Напрыканцы кожнай экскурсіі вучні ўшанавалі памяць ахвяраў генацыду хвілінай маўчання.
НЕЛЬГА ЗАБЫЦЬ... НІКОЛІ ЗНОЎ...🙏



#Заводскі
#гімназія14
#урокі_памяці