ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.91K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📍Дыпломам за арыгінальную ідэю і творчы падыход у акцыі "ПроЗависимость" гарадскога маладзёжнага марафону "Здароўе і маладосць" узнагароджана вучаніца 11 "А" класа гімназіі №14 г. Мінска Лізавета Пракаповіч.

#14гімназія
#здаровыладжыцця
📍 Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці гімназіі 14 прынялі ўдзел у анлайн бацькоўскім сходзе.
Падчас гутаркі перад бацькамі выступілі спецыялісты аддзела наркакантролю РУУС. Размова адбылася сур'ёзная: праблема датычыцца ўсіх нас.

📍Толькі разам мы зможам зберагчы нашых дзяцей ад памылковых крокаў, якія могуць сапсаваць ім лёс.
Мы за #ЗдаровыЛадЖыцця!

#Заводскі
#гімназія14
#СупрацьНаркотыкаў!
КАНIКУЛЫ. ДЗЕНЬ ДЗЕВЯТЫ.
Весела i пазнавальна праходзяць канікулы ў гімназіі 14.

Для дзяўчынак 9-х класаў адбыўся круглы стол на тэму: "Хачу ўсё ведаць". Размаўлялі пра важныя пытанні захавання рэпрадуктыўнага здароўя і прафілактыку захворванняў. На мерапрыемстве прысутнічала медыцынская сястра УЗ "10 гарадская дзіцячая клінічная паліклініка" Дудорга Алена Аляксееўна. Гутарку правяла педагог сацыяльны Фамічова Таццяна Валер'еўна.

Вучні 5А класа прынялі ўдзел у чэмпіянаце па настольных гульнях.
Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэллектуальных спаборніцтвах. Разгадвалі рэбусы, успаміналі назвы састаўных частак камп'ютэра, спаборнічалі ў эрудыцыі.

Мерапрыемствы па здароваму ладу жыцця і спаборніцтвы інтэллектуальнага напрамку - дазваляюць нам падтрымліваць высокі ўзровень пазнавальнай актыўнасці вучняў у час канікул. 😉👌🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ЗдаровыЛадЖыцця
#ІнтэллектуальныяГульні
#ВясёлыяКанікулы
28.03.2023 для выхаванцаў 1, 2 атрада школьнага лагера была праведзена віктарына "Я выбіраю здаровы лад жыцця"💪
🔸Дзеці змаглі пашырыць свае веды і ўмацавацца ў матывацыі падтрымліваць здаровы лад жыцця.


#Заводскі
#гімназія14
#здаровыладжыцця
🍁КАНIКУЛЫ🍁

😺Выхаванцы лагера не сумуюць, весела танчаць, спяваюць і актыўна працуюць! 🎉
Аздараўленчы лагер СОНЕЙКА наведаў тэатралізаваную інтэрактыўную праграму "Фарбы восені" пад кіраўніцтвам тэатра ЗАЗЕРКАЛЬЕ. 🍂

👩‍🏫Настаўнікі гімназіі 29.10.2024 г. наведалі Лошніцкую гімназію, якая знаходзіцца ў аграгарадку Лошніца Барысаўскага раёна, дзе пазнаёміліся з сістэмай работы вядучай гімназіі раёна, праектнай дзейнасцю педагогаў, інавацыйнай дзейнасцю ў педагагічных класах. Педагогаў сталічнай гімназіі ўразіла сістэма праектнай дзейнасці і інфарматызацыя сельскай гімназіі. 🏫

👩Старшыня клуба ЮНЕСКА "Айрыс" гімназіі Шыкун Марыя прыняла ўдзел у маладзёжным форуме "Dance4Life - Падарожжа дзеля жыцця", які прайшоў на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Гэта праект, накіраваны на распаўсюджванне здаровага ладу жыцця сярод моладзі, на захаванне і ўмацаванне рэпрадуктыўнага здароўя, на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі. 🤝💪

#Гiмназiя14 #Сонейка #ЗдаровыЛадЖыцця #ЮНЕСКА
У гімназіі прайшла займальная квіз-гульня “Шчасце - быць здаровым” сярод вучняў 7-х класаў. 🎉 Гульня прысвечана здароваму ладу жыцця і спорту. 🏃‍♂️ Гімназісты падзяліліся на каманды і з энтузіязмам адказвалі на пытанні, правяраючы свае веды аб здароўі і актыўным ладзе жыцця. 💪

Пасля аналізу вынікаў, мы рады паведаміць, што ўсе ўдзельнікі прадэманстравалі выдатныя веды і камандны дух! 🌟 Сертыфікаты ўдзелу будуць перададзены класным кіраўнікам, якія павіншуюць дзяцей на класнай гадзіне. 🎓

Дзякуй усім за актыўны ўдзел і за тое, што выбралі здароўе! ❤️

#Гiмназiя14 #ЗдаровыЛадЖыцця #КамандныДух
🧩ЗАЙМАЛЬНЫ КВЭСТ!✨️

У гімназіі прайшоў квэст для 5-х класаў “За здаровы лад жыцця: добры настрой!” 🎉 Вучні атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся даследаваць восем станцый, кожная з якіх дапамагала самастойна паляпшаць настрой.😊

На танцавальнай станцыі вучні радасна танчылі, зараджаючыся энергіяй.💃 На гусенічнай - утварылі вялікую гусеніцу і рухаліся разам як каманда. На карамельнай - выказвалі пазітыўныя думкі, атрымліваючы асалоду ад прысмакамі.🍬

Мячыказліўальная станцыя дала магчымасць дапамагчы адзін аднаму пабудаваць дарогі для мячыкаў. На музычнай гучалі вясёлыя песні, якія паднімалі настрой!🎶 На ўсмешлівай - ператвараліся ў адну вялікую ўсмешку!😄

На мэтанакіраванай запускалі самалёцікі да сваіх мэтаў, на эмацыйнай адгадвалi эмоцыі сваіх настаўнікаў, што спрыяла лепшаму разуменню адзін аднаго.👐

Квэст быў не толькі займальным, але і карысным.🌟 Гімназісты атрымалі зарад пазітыву і навучыліся важным навыкам! Чакаем новых прыгод наперадзе! 🚀

#Гiмназiя14 #Квэст #ДобрыНастрой #ЗдаровыЛадЖыцця #Пазітыў