ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
438 subscribers
6.9K photos
173 videos
13 files
225 links
Download Telegram
🙋 "Абмяркоўваем разам!" дыялогавыя пляцоўкі ў гімназіі 14.

🇧🇾 Дыялогавыя пляцоўкі "Абмяркоўваем разам!" прайшлі па пытаннях дапаўненняў і змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Для вучняў 9, 10 класаў пляцоўку правёў кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню Герасімчук Андрэй Вячаслававіч, для вучняў 11 класа - класныя кіраўнікі - Болбас Ганна Станіславаўна і Блешчава Таццяна Віктараўна. Вучні задавалі пытанні і атрымалі дасканалыя адказы.

🇧🇾💫Не заставацца абыякавымі да жыцця сваёй краіны - доўг кожнага маладога чалавека. Будучыня за нашымі дзецьмі! 💫

#Заводскі
#гімназія14
#ДыялогаваяПляцоўка
#Беларусь #Канстытуцыя
#Будучыня
ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ📆

У рамках прафарыентацыі вучні 11 класа наведалі пазнавальнае мерапрыемства ў Палацы дзяцей і моладзі “Золак” “Гатовы Радзіме служыць” 🌟, дзе была прадстаўлена цікавая і карысная інфармацыя аб правілах паступлення ў Беларускую ваенную акадэмію.

Перад аудыторыяй будучых выпускнікоў выступілі выкладчыкі і курсанты акадэміі і ваенных факультэтаў іншых вузаў г.Мінска 🎓. З захапленнем назіралі вучні за выступленнем кінолагаў, таксама азнаёміліся з правіламі вядзення рукапашнага бою.

На выставе ваеннай тэхнікі старшакласнікі паспрабавалі збіваць ваенныя цэлі на камп’ютары 💻, навучыліся аказваць першую дапамогу 🩹, патрымалі ў руках зброю розных відаў.

#Прафарыентацыя #Гiмназiя14 #ВаеннаяАкадэмія #Будучыня
💫 ЗНАЁМСТВА СА СВЕТАМ ЭНЕРГЕТЫКІ! 😊

Вучні 6 "А" класа гімназіі прынялі ўдзел у экскурсіі на "Мінскую ЦЭЦ-3" РУП "Мінскэнерга". Гэтае мерапрыемства стала выдатнай магчымасцю для дзяцей пагрузіцца ў свет прафесіі энергетыка і даведацца аб важнасці гэтай работы. ⚡️

У ходзе экскурсіі работнікі філіяла падрабязна расказалі аб працэсе вытворчасці электраэнергіі і цяпла, а таксама аб багатай гісторыі развіцця прадпрыемства. 🏭 Гімназісты ўбачылі, як функцыянуюць розныя сістэмы і абсталяванне, што дазволіла ім лепш зразумець, якія намаганні прыкладаюцца для забеспячэння жыццядзейнасці горада. 🌆

Экскурсія выклікала вялікую цікавасць і пакінула незабыўныя ўражанні ў дзяцей, дазволіўшы ім усвядоміць каштоўнасць працы энергетыкаў і іх значнасць для грамадства. 🙌 Вялізныя словы падзякі ў арганізацыі экскурсіі Юхневіч Алёне Генадзьеўне - маме Юхневіч Ульяны. 💖

#Гiмназiя14 #Энергетыка #Экскурсія #Мінск #Навука #Будучыня