ДУА "ГІМНАЗІЯ № 14 г. МІНСКА"
424 subscribers
6.73K photos
151 videos
13 files
225 links
Download Telegram
📍Дыпломам за арыгінальную ідэю і творчы падыход у акцыі "ПроЗависимость" гарадскога маладзёжнага марафону "Здароўе і маладосць" узнагароджана вучаніца 11 "А" класа гімназіі №14 г. Мінска Лізавета Пракаповіч.

#14гімназія
#здаровыладжыцця
📍 Прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці гімназіі 14 прынялі ўдзел у анлайн бацькоўскім сходзе.
Падчас гутаркі перад бацькамі выступілі спецыялісты аддзела наркакантролю РУУС. Размова адбылася сур'ёзная: праблема датычыцца ўсіх нас.

📍Толькі разам мы зможам зберагчы нашых дзяцей ад памылковых крокаў, якія могуць сапсаваць ім лёс.
Мы за #ЗдаровыЛадЖыцця!

#Заводскі
#гімназія14
#СупрацьНаркотыкаў!
КАНIКУЛЫ. ДЗЕНЬ ДЗЕВЯТЫ.
Весела i пазнавальна праходзяць канікулы ў гімназіі 14.

Для дзяўчынак 9-х класаў адбыўся круглы стол на тэму: "Хачу ўсё ведаць". Размаўлялі пра важныя пытанні захавання рэпрадуктыўнага здароўя і прафілактыку захворванняў. На мерапрыемстве прысутнічала медыцынская сястра УЗ "10 гарадская дзіцячая клінічная паліклініка" Дудорга Алена Аляксееўна. Гутарку правяла педагог сацыяльны Фамічова Таццяна Валер'еўна.

Вучні 5А класа прынялі ўдзел у чэмпіянаце па настольных гульнях.
Вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэллектуальных спаборніцтвах. Разгадвалі рэбусы, успаміналі назвы састаўных частак камп'ютэра, спаборнічалі ў эрудыцыі.

Мерапрыемствы па здароваму ладу жыцця і спаборніцтвы інтэллектуальнага напрамку - дазваляюць нам падтрымліваць высокі ўзровень пазнавальнай актыўнасці вучняў у час канікул. 😉👌🏻

#Заводскі
#гімназія14
#ЗдаровыЛадЖыцця
#ІнтэллектуальныяГульні
#ВясёлыяКанікулы
28.03.2023 для выхаванцаў 1, 2 атрада школьнага лагера была праведзена віктарына "Я выбіраю здаровы лад жыцця"💪
🔸Дзеці змаглі пашырыць свае веды і ўмацавацца ў матывацыі падтрымліваць здаровы лад жыцця.


#Заводскі
#гімназія14
#здаровыладжыцця
🍁КАНIКУЛЫ🍁

😺Выхаванцы лагера не сумуюць, весела танчаць, спяваюць і актыўна працуюць! 🎉
Аздараўленчы лагер СОНЕЙКА наведаў тэатралізаваную інтэрактыўную праграму "Фарбы восені" пад кіраўніцтвам тэатра ЗАЗЕРКАЛЬЕ. 🍂

👩‍🏫Настаўнікі гімназіі 29.10.2024 г. наведалі Лошніцкую гімназію, якая знаходзіцца ў аграгарадку Лошніца Барысаўскага раёна, дзе пазнаёміліся з сістэмай работы вядучай гімназіі раёна, праектнай дзейнасцю педагогаў, інавацыйнай дзейнасцю ў педагагічных класах. Педагогаў сталічнай гімназіі ўразіла сістэма праектнай дзейнасці і інфарматызацыя сельскай гімназіі. 🏫

👩Старшыня клуба ЮНЕСКА "Айрыс" гімназіі Шыкун Марыя прыняла ўдзел у маладзёжным форуме "Dance4Life - Падарожжа дзеля жыцця", які прайшоў на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Гэта праект, накіраваны на распаўсюджванне здаровага ладу жыцця сярод моладзі, на захаванне і ўмацаванне рэпрадуктыўнага здароўя, на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі. 🤝💪

#Гiмназiя14 #Сонейка #ЗдаровыЛадЖыцця #ЮНЕСКА