Forwarded from ГУО "Гимназия № 39 г. Минска"
🎉День роднай мовы📖
0️⃣2️⃣.0️⃣9️⃣.2️⃣0️⃣2️⃣4️⃣ ў рамках святкавання Дня роднай мовы для дзевяцікласнікаў ДУА «Гімназія №39 г. Мінска» адбылася літаратурная сустрэча з навуковым супрацоўнікам музея Якуба Коласа Вольгай Яўгеньеўнай Наважылавай.
☝️Ужо з першай хвіліны свайго выступу яна завалодала шматлікай вучнёўскай аўдыторыяй. Знаўца творчасці Якуба Коласа захапіла ўсіх цікавай інфармацыяй пра пісьменніка, якая ўвесь час суправаджалася фотаздымкамі, звязанымі з жыццёвым і творчым шляхам нашага земляка.
✅Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікалі відэаматэрыялы. Падчас праграмы адбылася анлайн-прэзентацыя музея Якуба Коласа. Прысутныя з задавальненнем слухалі рэальныя гісторыі з жыцця пісьменніка і захапляліся талентам і самой асобай Якуба Коласа.
✅Вучні здзейснілі невялікая падарожжа ў чароўны свет музея. Сустрэча была накіравана на захаванне, вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
#гимназия39 #gymn39 #деньбелорусскойписьменности