Образование. Фрунзенского района
1.81K subscribers
108K photos
4.3K videos
19 files
2.93K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Фрунзенского района г.Минска
Download Telegram
21 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа № 140 г. Мінска” адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
У гэты дзень вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, колькі ў свеце існуе моў, якія мовы на сённяшні дзень знаходзяцца пад пагрозай знікнення, праніклі ў таямніцы роднай мовы.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню пазітыўнага стаўлення да вывучэння роднай мовы ў вучняў, далучэнню падрастаючага пакалення да сваёй нацыянальнай культуры, нацыянальнага мастацтва і выхавання павагі да культуры і традыцый розных нацыянальнасцей.
Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю! #дзеньроднаймовы #гаварынароднаймове #свята #роднаямова
"З любоўю да роднага слова!"
Пад такім дэвізам 21 лютага распачаўся Міжнародны дзень роднай мовы ў ДУА "Сярэдняя школа N140 г. Мінска". Вучні з радасцю прынялі ўдзел у акцыі "Гавары са мной па-беларуску", віктарыне "Пазнай Беларусь", удзельнічалі ў майстар-класе
"Беларуская лялька" і "Беларуская выцінанка".

#школагдекаждыйуспешен #школа140 #дзеньроднаймовы
З вучнямі IV - V класаў адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам Уладзімірам Іванавічам Ягоўдзікам. Уладзімір Іванавіч правёў конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных роднай мове.

#школа140 #школагдекаждыйуспешен #дзеньроднаймовы
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў бібліятэцы арганізавана кніжная выстава "Родная мова-душа народа", вучні старэйшых класаў падрыхтавалі буклеты, прысвечаныя творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2025 года.
У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы вучні нашай школы прынялі ўдзел у 18-ым Агульнанацыянальным дыктанце

#школагдекаждыйуспешен #школа140 #дзеньроднаймовы
Мiжнародны дзень роднай мовы вучнямі 11- х класаў быў адзначаны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

#дзеньроднаймовы #школа140 #школагдекаждыйуспешен