Образование. Фрунзенского района
1.2K subscribers
80K photos
2.91K videos
16 files
2.59K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Фрунзенского района г.Минска
Download Telegram
21 лютага ў ДУА “Сярэдняя школа № 140 г. Мінска” адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы — няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.
У гэты дзень вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся, колькі ў свеце існуе моў, якія мовы на сённяшні дзень знаходзяцца пад пагрозай знікнення, праніклі ў таямніцы роднай мовы.
Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі фарміраванню пазітыўнага стаўлення да вывучэння роднай мовы ў вучняў, далучэнню падрастаючага пакалення да сваёй нацыянальнай культуры, нацыянальнага мастацтва і выхавання павагі да культуры і традыцый розных нацыянальнасцей.
Нашы продкі — бацькі, дзяды і прадзеды — нямала зрабілі для таго, каб наша беларуская мова была прызнана роўнай сярод іншых моў свету. Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа, умейце дасканала валодаць ёю! #дзеньроднаймовы #гаварынароднаймове #свята #роднаямова
☀️Сёння ў гімназіі 4 адбылося цудоўнае свята "Пасвячэнне ў першакласнікі"! Першакласнікі паказалі, што яны ўжо ведаюць літары, цудоўна лічаць да 10, умеюць спяваць і танчыць, а яшчэ з поспехам робяць першыя крокі ў цудоўны свет роднай мовы! І нават казачная Шапакляк не змагла сапсаваць цудоўны настрой! Яркае, вясёлае, прыгожае свята надоўга запомніцца першакласнікам і іх бацькам! У добры шлях па краіне ведаў, нашы самыя маленькія гімназісты!
#першакласнікі #свята
💫Настаўнік - ПРАФЕСІЯ ДАЛЬНЯГА ДЗЕЯННЯ, ГАЛОЎНАЯ НА ЗЯМЛІ!

💐Сардэчныя віншаванні з Днём настаўніка, цёплыя словы і пажаданні гучалі ў канцэртнай праграме гімназіі 4...

🎶🎻💃Музычныя нумары, вершы, жартоўныя сцэнкі - усё ў гэты дзень для Настаўніка і дзеля яго!

📜 Ва ўрачыстай абстаноўцы дырэктар Андрэй Міхайлавіч Гоцман шчырымі словамі павіншаваў педагагічны калектыў і з нагоды Дня настаўніка ўзнагародзіў граматамі лепшых педагогаў за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення.

🎉Са святам! Міру, дабра, натхнення, дабрабыту!

#Фрунзенскі
#гімназія4
#дзеньнастаўніка
#свята
💫Сёння ў гімназіі 4 ладзілася традыцыйнае народнае свята БАГАЧ.🌾 Навучэнцы другіх класаў даведаліся пра традыцыі святкавання і народныя звычаі, гулялі і вадзілі карагоды, спявалі і танчылі, разгадвалі загадкі, узгадвалі прыказкі і прымаўкі, і нават варажылі! І бацькі не змаглі усядзець у зале, весела і з задавальненнем падтрымлівалі нашых артыстаў на сцэне. Сардэчна і шчыра віталі гасцей гаспадар і гаспадыня, частавалі смачнымі стравамі. Ну і якое ж свята без нашага традыцыйнага танца ,,Ойра"! Наш беларускі БАГАЧ - сімвал добрага ўраджаю і свету - застаўся ў гімназіі, а значыць усё ў нашым доме будзе добра!
#Гімназія4
#Багач
#свята
Народныя святы і традыцыі - невычэрпная крыніца дабрыні, спагады і мудрасці. Цудоўна, што да яе далучаюцца нашы гімназісты. Але ж мы ствараем нацыянальна-культурнае асяроддзе і за межамі гімназіі!  Сёння навучэнцы 2-х класаў гімназіі 4 правялі ў актавай зале свята БАГАЧ для выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў № 510, 534, 535, 12. Было цікава і весела! Нашы госці (спадзяемся, будучыя гімназісты) даведаліся пра гісторыю і традыцыі свята, разгадвалі загадкі, спявалі і нават танцавалі разам з артыстамі. БАГАЧА на пачэсны кут адпраўляем, а вам шчасця, здароўя, дастатку жадаем. Дык няхай жа вам будзе чыста ў полі! Багата ў хаце! Даўгалецця і згоды! Век гора не знаці!

#гімназія4
#свята