Еўрарадыё | Еврорадио
9.93K subscribers
39.1K photos
7.76K videos
14 files
28.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Мастака Алеся Пушкіна збіраюцца перавесці на турэмны рэжым. Узмацненне пакарання палітзняволенаму мастаку ініцыявала адміністрацыя калоніі “Воўчыя норы”, дзе ён адбывае пяцігадовае пакаранне. Пра гэта піша @viasna96.

Суд аб замене рэжыма адбудзецца 11 лістапада ў судзе Івацэвіцкага раёна. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Кірыловіч. Ён нядаўна ўзмацніў пакаранне палітвязню Сцяпану Латыпаву.
Па тэме вызвалення палітвязняў Аб’яднаны пераходны кабінет мае тры кірункі працы. Што за яны, у эфіры @euroradio распавёў Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай.

Чытайце тут (з Беларусі – праз VPN): https://euroradio.fm/yak-perakhodny-kabinet-dapamagae-palitvyaznyam-perakazvaem-try-kirunki-pracy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Аператар А1 з 8 лістапада дае ўсім абанентам тыдзень бясплатнага мабільнага інтэрнэту. Такім чынам кампанія хоча правесці тэставанне сеткі 4G.

Атрымаць бясплатны інтэрнэт на тыдзень зможа карыстальнік з любым тарыфным планам. Для гэтага трэба актывізаваць акцыйны пакет "Спампуй увесь інтэрнэт!" праз дадатак "Мой А1".

Падрабязней чытайце тут (з Беларусі — праз VPN): https://euroradio.fm/aperatar-a1-dae-usim-abanentam-tydzen-byasplatnaga-mabilnaga-internetu

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Улады вырашылі прайсціся ідэалагічным катком па беларускай адукацыі. Ва ўніверсітэтах, як у часы СССР, выкладаюць бескарысную палітэканомію дый яшчэ праводзяць паралелі паміж пасадай Прэзідэнта Беларусі і манархіяй.

Чаму гэта пакідае беларусаў без крытычнага мыслення і пазбаўляе шанцу на паспяховую будучыню? @euroradio даведалася ў эксперта, кандыдата гістарычных навук, дацэнта, экс-выкладчыка Факультэта міжнародных адносін БДУ Розы Турарбекавай.

Чытайце тут (з Беларусі – праз VPN): https://euroradio.fm/chytayuc-pra-prezidenta-manarkha-i-ilzhenavukovae-tryznenne-katastrofa-adukacyi-be

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Памежны камітэт забараніў перасякаць мяжу Беларусі на самакатах. Гэта звязана са зменамі ў Правілах дарожнага руху, якія набылі моц 27 кастрычніка.

Згодна з ПДР, электрасамакаты, гіраскутары і сегвеі не з'яўляюцца транспартнымі сродкамі. Таму іх уладальнікі прыраўноўваюцца да пешаходаў і не могуць выязджаць на іх з Беларусі праз аўтамабільныя пункты пропуску ў краіны ЕС.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін не святкуе Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Па яго словах, хоць дзень 7 лістапада абвешчаны святочным, але "не ўсё так адназначна".

"Дзень, які абвешчаны святам, але ён паклаў пачатак змене хады гісторыі расійскай дзяржавы, і ўсё гэта паўплывала на гісторыю Беларусі. Не ўсё так адназначна. Я не святкую гэты дзень, але мы ўзносім малітву, каб не паўтарыліся працэсы, якія адбываліся ў нашым грамадстве ў тыя дні, напрыклад, грамадзянская вайна. Мы молімся, каб запанавалі мір і згода", — кажа кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы.
У ЗША цяпер праходзяць прамежкавыя выбары. Для нашага вуха тэрмін "прамежкавыя выбары" гучыць незразумела: што за яны, чаму праводзяцца?

Што менавіта залежыць ад прамежкавых выбараў і чым яны могуць скончыцца — даведайцеся ў разборы @euroradio.

Чытайце тут (з Беларусі – праз VPN): https://euroradio.fm/midterm-2022-usa

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі аўторка, 8 лістапада, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:06 Дэбаты ў ААН і Ціханоўская ў Стасбургу — падрабязнасці ад Франака Вячоркі

11:58 Навіны спорту

13:52 Ці будуць ЗША і Кіеў прапаноўваць Расіі перамовы? Варыянты новага "мірнага плана"

26:05 Навіны шоу-бізу

28:50 Беларус Віталь Алексяёнак стаў дырыжорам Нямецкай оперы на Рэйне і рыхтуе канцэрт, прысвечаны Беларусі і Украіне
8 лістапада памёр заснавальнік рок-гурта Nazareth Дэн Маккаферці. Яму было 76 гадоў.

Прычыны смерці не называюцца. У 2013 годзе спявак абвясціў, што спыняе рэгулярныя выступы праз праблемы са здароўем. У Маккаферці былі хранічная абструктыўная хвароба лёгкіх і язва страўніка. Пры гэтым спявак працягваў запісваць музыку. З яго ўдзелам выпушчаны альбом Nazareth 2014 года "Rock'n'Roll Telephone".

Маккаферці быў адным з заснавальнікаў Nazareth у 1968 годзе. Ён быў суаўтарам самых папулярных кампазіцый рок-гурта, у тым ліку "Broken Down Angel" і "Bad Bad Boy".
Disney закрывае свой офіс у Маскве. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.

Многіх супрацоўнікаў з яго ўжо звольнілі. Зараз кампанія выбудоўвае камунікацыю з контрагентамі з краін СНД праз галоўны офіс у ЗША.
Прапаганда сцвярджае, што пяцярых беларусаў затрымалі за рэгістрацыю ў чат-боце палка Каліноўскага. Гэта 25-гадовы Аляксандр Беляеўскі з Магілёўскай вобласці, мінчук Юрый Палітыка, 29-гадовы Аляксей Калібаба, Уладзіслаў Даўетас і жодзінец Яўген Уладзіміраў.

Намеснік начальніка следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак паведаміў, што цяпер усіх затрыманых правяраюць на супрацу з замежнымі спецслужбамі.

Полк Каліноўскага аб'ядноўвае беларусаў, якія ваююць на баку Украіны супраць Расіі. Напрыканцы верасня МУС Беларусі прызнала полк "экстрэмісцкім фармаваннем".
У самалёце “Белавія” падчас палёта парэпалася шкло ў кабіне. 9 лістапада Boeing 737-800 выляцеў з Мінска ў Шарджу. Пілот быў вымушаны экстрана пасадзіць борт у Мінску.

“У адпаведнасці з дзеючымі інструкцыямі камандзір паветранага судна прыняў рашэнне аб вымушаным вяртанні ў базавы аэрапорт "Мінск". Самалёт здзейсніў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 07.24. На борце знаходзілася 158 пасажыраў, іх здароўю і бяспецы нічога не пагражала. Для выканання рэйсаў B2 727/728 Мінск-Шарджа-Мінск прадастаўлена іншае паветранае судна", — распавялі ў прэс-службе “Белавія”.

У кампаніі таксама дадалі, што парэпанне покрыўнага пласта лабавога шкла кабіны пілотаў не ўплывае на бяспеку палёту, калі не пашкоджаныя сілавыя элементы.
🗣 Каго сёння глядзець (і слухаць) на @euroradio. Анонс эфіраў:

13:00 – палітолаг Павел Усаў

Спасылка на YouTube з'явіцца перад пачаткам стрыму.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мінгарвыканкам не дазволіў вернікам Чырвонага касцёла маліцца ў ім і нават каля яго. Гэта напісана ў афіцыйным адказе за подпісам першага намесніка старшыні гарвыкнакама Д. Мікулёнка на просьбу каталікоў збірацца ў храме. Яны хацелі праводзіць служэнні ў той частцы Чырвонага касцёла, дзе не было пажару — у зашклёнай галерэі ўнутры ці ва ўнутраным дворыку на вуліцы.

Чыноўнік адказаў, што ў касцёле збірацца нельга, бо там ідуць "неабходныя мерапрыемствы", звязаныя з пажарам. А збор людзей на вуліцы, па яго словах, будзе расцэньвацца як масавае мерапрыемства, што ў Беларусі без дазволу забаронена.

Пажар у касцёле здарыўся напрыканцы верасня. На пачатку кастрычніка стала вядома, што ўлады забіраюць будынак, які быў у арэндзе ў парафіі.
Калі вас заўсёды цікавіла, чаму на карціне "Тайная вячэра" усе сядзяць пад адзін бок стала, дык разгадка знойдзеная!

Хто ведае — той разумее ))
У кастрычніку ў Беларусі зафіксавалі дэфляцыю. Чыноўнікі лічаць, што гэта поспех. Але нагадаем, што ў пачатку кастрычніка гандлю цалкам забаранілі падымаць цэны на тавары. А 19 кастрычніка ўвялі іншае рэгуляванне. Частка прадпрымальнікаў дагэтуль не разумее, як працаваць.

“Сістэма рэгулявання цэн працуе ўжо амаль тры тыдні. Пытанняў узнікала шмат, асабліва ў сегменце нехарчовых (тавараў), так як харчовы і раней знаходзіўся ва ўмовах цэнавага рэгулявання, падыходы ім вядомыя. Мы ўжо бачым эфект ад прынятых мер. У кастрычніку ў нас дэфляцыя. І па годзе ў цэлым інфляцыя істотна замарудзіцца", — пахваліўся намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун.
“Султанат” Лукашэнкі, “схаваная” мабілізацыя, кабінетныя гульні — эфір з Паўлам Усавым

Што надае смеласці Лукашэнку ў яго пагрозах Захаду і ці ўратуе яго размяшчэнне ў Беларусі расійскіх войскаў? Што мяняе для дэмсіл іх уваходжанне ў Савет Еўропы і санкцыі, якія пагражае накласці МАП?

Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым. https://www.youtube.com/watch?v=eDLf87HYKDM
1 снежня пачнуць судзіць журналіста “Комсомольской правды” Генадзя Мажэйку. Яго вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці і абразе Лукашэнкі.

Справу разгледзяць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Таццяна Фалькоўская, якая нядаўна прысудзіла 8 гадоў калоніі журналістцы Ксеніі Луцкінай, піша @bajby.

Генадзь Мажэйка — аўтар артыкула, які выйшаў пасля перастрэлкі ў кватэры Андрэя Зельцэра 28 верасня. У перастрэлцы загінулі гаспадар кватэры і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. Мажэйка пагутарыў з аднакласніцай Андрэя Зельцэра, якая адгукнулася пра яго станоўча.
Разам з цэнамі ў крамах упаў і асартымент. МАРГ прызнае, што праблема з таварамі ў крамах ёсць. Але кажа, што паліцы пустыя не праз чарговае рэгуляванне цэн і немагчымасць гандлем яго выконваць без урону для асартыменту.

"Што тычыцца асартыменту тавараў, месцамі ўзнікаюць пэўныя складанасці. Сістэмнай прычыны тут няма, у кожнага яна свая. Камусьці спатрэбіўся час, каб перабудавацца. Напрыклад, у нехарчовым сегменце ў адной з буйных гандлёвых сетак быў па пэўных пазіцыях бедны асартымент. Прычына ў тым, што суб'ект гаспадарання не паспеў пераацаніць некаторыя пазіцыі", — распавёў намеснік міністра Андрэй Картун.

Па яго словах, праблем з таварамі на складах няма — там запас на тры-чатыры месяцы. Як толькі пераацэнка завяршаецца, тавары трапляюць у продаж.
"Сцяна". Новы фільм @euroradio пра падзеленыя народы.

Ён расказвае пра жалезную заслону, якая падзяліла беларусаў, пра трагедыю беларускіх сем'яў, якія не могуць убачыцца з блізкімі. І пра нямецкія сем'і, пра сяброў і сваякоў, чыя прыхільнасць адзін да аднаго апынулася мацней і даўгавечней Берлінскай сцяны. https://youtu.be/870Hx0ZyGXo