Сірэны будуць гучаць у Варшаве сёння а 17-й. Гэта адбываецца кожны год, бо 1 жніўня — гадавіна аднаго з найбольш важнай для палякаў падзеі: Варшаўскага паўстання.
Гэта трагічная спроба вызваліць горад ад немцаў правалілася. У тым ліку таму, што палякі чакалі дапамогі ад СССР, але Чырвоная армія стаяла на іншым беразе Віслы і проста назірала за знішчэннем сталіцы Польшчы.
Падрабязней пра гісторыю і прыкметнасць Варшаўскага паўстання чытайце ў артыкуле @euroradio.

❤22💔11🤡4⚡1👍1
Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі, якая нядаўна запісала адказ на абразу Беларусі з боку Інстасамкі, выпусціла новы альбом. У ім нуль згадак Беларусі, затое шмат "кручкоў" расійскага культурнага коду. Некалькі цытат:
Калі паслухаць — дык увогуле нельга здагадацца, што спявачка не з якога-небудзь Томску. І "Сіліконавы гном" з абаронай Беларусі выглядае як нешта неўласцівае для Мэйбі Бэйбі. Дык, атрымліваецца, гэты нечаканы ўсплёск патрыятызму здарыўся выпадкова? Ці па замове?
Пішыце свае версіі ў каментары!
"Мои транзакции с вкладами крутятся в банке, я типа молодого Тинькова"
"Ярославль и Хабаровск, нету лучше городов"
"Мой рэп — элитный продукт, это Азбука Вкуса"
Калі паслухаць — дык увогуле нельга здагадацца, што спявачка не з якога-небудзь Томску. І "Сіліконавы гном" з абаронай Беларусі выглядае як нешта неўласцівае для Мэйбі Бэйбі. Дык, атрымліваецца, гэты нечаканы ўсплёск патрыятызму здарыўся выпадкова? Ці па замове?
Пішыце свае версіі ў каментары!
🤮54💩8😁7🤡3❤2🤔2👍1👎1🤷1
Збіраем партфель да школы! Колькі гэта насамрэч каштуе ў Беларусі?
@euroradio вырашыла праверыць рэальныя цэны, а не тыя, што называюць чыноўнікі: https://euroradio.fm/zbiraem-partfel-da-shkoly-kolki-geta-kashtue
Спасылка, якая працуе без VPN

❤10👍1
Што цяпер адбываецца з прасторай “Робім разам”? Свой погляд на канфлікт з варшаўскімі ўладамі агучыў Сяргей Бульба.
“На дадзены момант сітуацыя застаецца без зменаў: хаб працягвае працу ў штатным рэжыме”, — сказаў @euroradio Бульба.
Ён падаў позву на гарадскую адміністрацыю праз рашэнне аб непадаўжэнні дамовы.
Падрабязней: https://euroradio.fm/syargey-bulba-raspavyou-shto-zaraz-adbyvaecca-z-prastoray-robim-razam

💩21🤡12👍8😁2🥱2🖕1
Беспілотнік, які ўпаў у Літве, заляцеў праз Беларусь з Украіны. У літоўскіх ВПС кажуць: калі гэта была расійская "Гербера", выбухоўкі там быць не павінна.
"Па нашай ацэнцы, ён заблудзіўся на Украіне, яго галоўнай задачай, верагодна, было збіць з толку ўкраінскія СПА", — сказаў журналістам прадстаўнік літоўскіх ВПС падпалкоўнік Арунас Чэряўка.
Адказаў падпалкоўнік і на пытанне пра тое, як дрон змог даляцець да вайсковага палігона. Аказалася, што там няма радараў.
Мінулым разам расійская "Гербера" залятала ў Літву 10 ліпеня.

😁12🤬7🤡2🤯1
"Кіраванне Беларуссю такім бясталентным складам палітыкаў скончылася б грамадскай катастрофай і канчатковай анексіяй краіны". Так Аляксандр Апейкін кажа пра Офіс Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаны пераходны кабінет.
Былы кіраўнік Фонду спартовай салідарнасці крытыкуе лідараў дэмсіл за адсутнасць праграмаў развіцця краіны.
Апейкін заклікае да роспуску ОСЦ і АПК і да правядзення кангрэсу дэмсіл і абрання там "новага легітымнага прадстаўніцтва".
У снежні 2024 у эфіры @euroradio Апейкін агучваў сцэнар самароспуску дэмсілаў і іх звароту да Лукашэнкі.

"А як і за што людзей лячыць будзем? Будаваць інфраструктуру, карміць насельніцтва? Дзе браць рэсурсы і куды прадаваць тавары? Два тыдні рабілі заявы пра чыйсьці чэлес. Поўная адарванасць ад жыцця, ад рэальных патрэбаў людзей".
Апейкін заклікае да роспуску ОСЦ і АПК і да правядзення кангрэсу дэмсіл і абрання там "новага легітымнага прадстаўніцтва".
У снежні 2024 у эфіры @euroradio Апейкін агучваў сцэнар самароспуску дэмсілаў і іх звароту да Лукашэнкі.
🤡55💊14💯8🔥3😁3👍2🥱2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Колькі беларусаў трапілі пад рэпрэсіі? Прадстаўнік BELPOL Уладзімір Жыгар у эфіры @euroradio сказаў, што мінімальная лічба — паўмільёна.
Глядзець цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=swH7eVcsgbM

💯19🤬8😱5🤡4😢2👍1😁1
Чаканая працягласць жыцця ў Беларусі ў 2024 годзе склала 74,7 гадоў, паведамляе Белстат. Побач з еўрапейскімі краінамі гэта маленькая лічба.
Прыклады некалькіх краін:
Гэты паказчык — ацэнка таго, колькі ў сярэднім будуць жыць тыя, хто нарадзіўся ў 2024 годзе.
Прыклады некалькіх краін:
Латвія — 76 гадоў
Літва — 77 гадоў
Польшча — 79 гадоў
Чэхія — 80 гадоў
Швецыя — 83 гады
Гэты паказчык — ацэнка таго, колькі ў сярэднім будуць жыць тыя, хто нарадзіўся ў 2024 годзе.
😢21🤔2❤1
Расія страціла з пачатку года 112,5 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Па яго словах, толькі за ліпень страты расіян склалі 20 тысяч чалавек.
"Украіна, аднак, таксама моцна пацярпела. З 1 студзеня 2025 года яны страцілі каля 8000 салдат, і гэты лік не ўключае іх зніклых без вестак. Украіна таксама страціла мірных жыхароў, але ў меншай колькасці, паколькі расійскія ракеты падаюць на Кіеў і іншыя населеныя пункты Украіны.
Гэта вайна, якой не павінна было здарыцца — гэта вайна Байдэна, а не Трампа", — напісаў ён у сваёй сатсетцы Truth ("Праўда").
Трамп паставіў ультыматум Расіі: да 8 жніўня Масква мусіць дамовіцца з Кіевам пра спыненне вайны. Гледзячы па сённяшнім заявам Пуціна, ён не прыслухоўваецца да патрабаванняў прэзідэнта ЗША.

👍15🔥5🤡3👀2💊2🎉1
Чыноўнікі знайшлі вінаватых у вясновым дэфіцыце бульбы. Па іх версіі, гэта шэраг сельскагаспадарчых арганізацый, якія недастаткова пастаўлялі тавар крамам.
Вядома, пра тое, чаму большасць вытворцаў вырашыла больш прадаць на экспарт, чым беларускім крамам, у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю не згадалі.
Падказка чыноўнікам:рэгуляванне цэн.
Вядома, пра тое, чаму большасць вытворцаў вырашыла больш прадаць на экспарт, чым беларускім крамам, у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю не згадалі.
Падказка чыноўнікам:
😁12👍3🤡3🤮2
Гэтым летам па Беларусі праходзяць сапраўдныя ўраганы. Але побач з Румыніяй нашыя праблемы блякнуць: непагадзь прывяла да наймацнейшага за 50 гадоў патопу.
Загінулі як мінімум тры чалавекі, тысячы дамоў пашкоджаны ці цалкам разбураны.
Вось яны — непрыемныя наступствы змены клімату.

😢18😁3🤯2❤1
Audio
Важныя падзеі і сэнсы пятніцы, 1 жніўня, у праграме ЕЎРАЗУМ:
01:03 Лукашэнка кажа, што гатовы выпусціць тысячы людзей: што з гэтым не так
16:14 Навіны спорту
18:50 Чаму Латушка мяркуе, што Мельнікава нежывая
29:08 Навіны шоу-бізу
31:51 Як новы завод дронаў у Мінску дапаможа беларускай эканоміцы

👍3