Еўрарадыё | Еврорадио
9.47K subscribers
41.5K photos
8.21K videos
14 files
30.8K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
У Беларусі ў вышук абвешчаны 20-гадовы нігерыйскі футбаліст Задзі Чукву Емануел. Ён знік 10 дзён таму ў Брэсцкай вобласці.

"Звярнуўся прадстаўнік футбольнай каманды і паведаміў, што 7 траўня пасля спартовых збораў спартовец не вярнуўся ў гатэль. Мог адправіцца ў Мінск",адзначаюць міліцыянты.

https://euroradio.pl/futbalist-z-nigeryi-znik-u-bresckay-voblasci-10-dzyon-tamu
У шклоўскай калоніі “палітычным” нашываюць жоўтыя біркі. Пра гэта ў лісце паведаміў палітвязень Вітольд Ашурак:

“Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк”.

Хм, штосці нагадвае. Не?

(на здымку жоўтая зорка Давіда, якой у канцлагерах падчас Другой сусветнай вайны пазначалі габрэяў)
“Без каментароў”. Такі адказ атрымала @euroradio ад Белстата на пытанне аб пераносе публікацыі дадзеных па смяротнасці.

Інфармацыя пра колькасць памерлых за 2020 год жыхароў Беларусі года павінна была з'явіцца на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта 17 траўня. Але за дзень да публікацыі тэрмін змянілі на нявызначаны: цяпер там напісана, што публікацыя будзе "па меры гатовасці".

https://euroradio.pl/belstat-ab-peranose-publikacyi-dadzenyh-pa-smyarotnasci-bez-kamentarou
Еўрарадыё | Еврорадио
Мінск. У “Кароне” на Кальвырыйскай — эвакуацыя. Як паведамляюць чытачы @euroradio, на вуліцы побач з гандлёвым цэнтрам зараз шмат людзей. На месцы прысутнічаюць супрацоўнікі міліцыі. Чарговае “мінаванне”? Калі ў вас ёсць нейкія падрабязнасці пішыце ў @euroradio_minsk…
Міліцыя правярае паведамленні пра мінаванне некалькіх гандлёвых цэнтраў у Мінску.

“Сёння ў 17 гадзін 30 хвілін у адзін з гандлёвых цэнтраў паступіла электроннае паведамленне з інфармацыяй аб закладзеных выбуховых прыладах ў некалькіх гандлёвых цэнтрах”, піша тг-канал сталічнай міліцыі, не ўдакладняючы пра якія гандлёвыя цэнтры ідзе гутарка.

@euroradio вядома пра эвакуацыю людзей з “Кароны” на Кальварыйскай.
У Мінску за год утрая вырасла плошча выстаўленых у арэнду офісаў, а стаўкі ўпалі на 20%. Рыэлтары пацвярджаюць: попыт на офісным рынку рэкордна ўпаў, такіх паказчыкаў за апошнія 6 гадоў не было. @euroradio разбіралася, з чым гэта звязана.

https://euroradio.pl/ploshcha-pustyh-ofisau-u-minsku-patroilasya-i-trend-na-pusty-ofis-zahavaecca
Audio
Важныя падзеі панядзелка, 17 траўня, у праграме ЕЎРАЗУМ

00:57 Лукашэнка падпісаў закон аб нацыянальнай бяспецы - што цяпер будзе

9:08 Навіны шоў-бізу

11:37 Суткі за катанні на роварах: аповед маці хлопца, затрыманага на Цнянцы

16:49 Навіны спорту

18:53 Што думаюць выкладчыкі ВНУ пра “справу студэнтаў”
Цяпер шмат беларусаў плануюць атрымаць прышчэпку ад COVID-19. Пры гэтым медыкі раяць некаторы час не мыцца і не займацца спортам. Ці мае гэта сэнс? Цікавы фактчэк ад Meduza. Калі коратка:

💧 Мыцца можна. Логіцы ў гэтай забароне не больш, чым у забароне мачыць манту (так, гэта заўжды можна было рабіць!)

💪 Спортам таксама можна займацца (калі вы сябе добра адчуваеце, канешне)

Адкуль ж гэтыя рэкамендацыі? Хутчэй за ўсё, іх вытворцы даюць "па звычцы".
Сёння ў Ратэрдаме пачынаецца "Еўрабачанне" – пройдзе першы паўфінал. "Балець" у гэты дзень можна будзе адначасова за Украіну і Расію.

Ад Украіны на конкурсе будзе гурт Go_A з электра-песняй на ўкраінскай. Ад Расіі – спявачка Маніжа (на фота), якая выступае супраць традыцыйнага вобразу «рускай жанчыны» і сутыкнулася з неймаверным хейтам на радзіме.

@euroradio распавядае аб скандалах і фаварытах Еўрабачання-2021.
Літаратуразнаўца і палітолаг Аляксандр Фядута ізноў прызнае свой удзел у "змове" супраць Лукашэнкі. Пра гэта ён напісаў у лісце да "Народнай волі". Цытуем:

"Регулярно вижу самого себя в телевизоре. Поэтому сообщаю:
1. Это действительно я.
2. Я действительно признаю себя участником заговора.
3. Я действительно даю показания.
4. Меня не пытают, не терзают, не мучают. Мало того: мне оказывается вся необходимая медицинская помощь. С этой точки зрения всё благополучно"
.
Рубрыка "стрыт фэшн". Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей прыляцеў з візітам у Таджыкістан у джынсах і швэдры.

https://euroradio.pl/uladzimir-makey-prylyaceu-z-vizitam-u-tadzhykistan-u-dzhynsah-i-shvedry
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Мілата дня. Жонка і сыночак палітвязня Паўла Севярынца спяваюць малітву.
Улады працягваюць аддаваць шмат увагі лесаапрацоўцы і экспарту прадукцыі гэтай галіны эканомікі. Гатовы праект дэкрэту Лукашэнкі, згодна з якім узмазніцца дзяржкантроль за экспартам лесаматэрыялаў.

Калі дэкрэт прымуць, гэта можа даваць казне дадаткова па 23 мільёны рублёў.

На фоне чутак пра масавыя вырубкі лясоў і тое, што ў лясной гаспадарцы вельмі шмат вакансій, выглядае гэты дэкрэт яшчэ цікавей, чым мог бы.
Сілавікі прыйшлі ў офіс TUT.BY і да некаторых супрацоўнікаў. У тым ліку да галоўнай рэдактаркі партала Марыны Золатавай.

Як піша адзін з заснавальнікаў парталу Кірыл Валошын, ДФР прыйшоў у сам TUT.BY і hoster.by.

Карэспандэнт @euroradio перадае, што каля офіса стаяць бусы, ёсць мужчыны ў масках.
Еўрарадыё | Еврорадио
Дырэктар парталу Людміла Чэкіна не здымае трубку. Няма сувязі і з часткай супрацоўнікаў.
Дзверы рэдакцыі TUT.BY завешаныя чорным поліэтыленам — каб не было бачна, што адбываецца ўнутры.
Еўрарадыё | Еврорадио
Дзверы рэдакцыі TUT.BY завешаныя чорным поліэтыленам — каб не было бачна, што адбываецца ўнутры.
Камітэт дзяржкантролю ўскосна пацвердзіў, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў "прыйшоў" на TUT.BY. У КДК сказалі, што пракаментуюць сітуацыю пазней.

На фоне атакі на самы буйны беларускі сайт у Палацы Незалежнасці сёння збіраецца на пасяджэнне Савет Бяспекі.
Еўрарадыё | Еврорадио
ДФР прыйшоў і ў рэгіянальныя офісы TUT.BY. Калі вы знаходзіцеся недалёка ад офісаў партала ў абласных цэнтрах, раскажыце нам у @euroradio_minsk, што там адбываецца.
Як распавяла @euroradio адна з журналістак TUT.BY, пра прыход сілавікоў яна даведаліся ад рэдактараў, якія напісалі пра гэта ў рэдакцыйныя чаты. Маўляў, да іх нехта грукаецца. Журналісты партала пакуль на сувязі.
Еўрарадыё | Еврорадио
Як распавяла @euroradio адна з журналістак TUT.BY, пра прыход сілавікоў яна даведаліся ад рэдактараў, якія напісалі пра гэта ў рэдакцыйныя чаты. Маўляў, да іх нехта грукаецца. Журналісты партала пакуль на сувязі.
Відавочцы кажуць, што сілавікі выходзілі з ліфта на першым паверсе офіснага будынку па праспекце Дзяржынскага, 57, дзе знаходзіцца рэдакцыя TUT.BY. Ці скончыўся ператрус у рэдакцыі, пакуль не вядома.