Еўрарадыё | Еврорадио
9.84K subscribers
39.9K photos
7.89K videos
14 files
29.5K links
Хутка, чотка і па-беларуску. Падтрымаць нас: buymeacoffee.com/euroradio

Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk

Нашы суполкі ў сацсетках:
TikTok: tiktok.com/@euroradio
FB: facebook.com/euroradio.fm
Instagram: instagram.com/euroradio
Download Telegram
Азербайджанская нафтавая кампанія SOCAR не будзе пастаўляць нафту ў Беларусь у траўні з-за адсутнасці запыту з беларускага боку. Нафта з Азербайджана не паступала ў Беларусь і ў красавіку.

Магчыма, такая сітуацыя звязаная з тым, што Мазырскі НПЗ сыходзіць у чэрвені на рамонт. Раней планавалася, што гэта адбудзецца ў сярэдзіне траўня. Менавіта туды павінен паступіць 1 мільён тон азербайджанскай нафты ў 2021 годзе.

З гэтага аб'ёму Беларусь імпартавала за першы квартал 360,1 тысячы тон нафты.
"Калі ён бачыць, як усё працуе без яго неабходнасці паруліць, вядома гэта выклікае як мінімум раздражненне, як максімум гнеў", так каментуе незалежны аналітык Сяргей Чалы ў стрыме на канале "Чалы live" словы Лукашэнкі пра тое, што без дзяржавы немагчыма аднавіць пацярпелы ад пажару касцёл у Будславе.

На думку Чалага, у сітуацыі са зборам сродкаў на аднаўленне храма Лукашэнка зноў сутыкнуўся з тым, што грамадства жыве ў абыход кантролю, указу і вокрыку.

14 траўня Лукашэнка ў чарговы раз абвінаваціў сваіх апанентаў у намеры прысвоіць грошы, якія нібыта збіраюцца на аднаўленне касцёла. Пры гэтым, як падкрэслівае Сяргей Чалы, Лукашэнка не разабраўся, што збор сродкаў абвясціла Каталіцкая царква, а грошы збіраюцца на рахункі непасрэдна прыходу касцёла ў Будславе і дабрачыннага каталіцкага таварыства "Карытас".
Кубка свету па біятлоне ў Беларусі не будзе! Выканаўчы камітэт Міжнароднага саюза біятланістаў (IBU) узгадніў абноўлены каляндар гонак на сезон 2021-2022 — і Мінска ў ім няма. Прычына — "цяперашняя сітуацыя ў Беларусі".

Спаборніцтвы, якія павіны былі прайсці ў Раўбічах у сакавіку 2022 года, перанесеныя ў Фінляндыю.
Еўрарадыё | Еврорадио
Нямецкія універсітэты могуць спыніць супрацоўніцтва з БДУ. Пра гэта ў афіцыйным лісце паведаміў прафсаюз GEW, які абураны сітуацыяй у БДУ, у тым ліку, пераследам і незаконнымі звальненнямі сябраў прафсаюза ў ВНУ. Цяпер у БДУ ёсць праграмы супрацоўніцтва з…
Нямецкія універсітэты пакуль не спынялі супрацоўніцтва з БДУ. Пра гэта @euroradio паведамілі ў самой навучальнай установе:

“У цяперашні час ідзе рэалізацыя праектаў акадэмічнай мабільнасці ў рамках праграмы Эразмус+ з Гісэнскім універсітэтам імя Юстуса Лібіха, Енскім універсітэтам імя Фрыдрыха Шылера, Дрэздэнскім тэхнічным універсітэтам і Вышэйшай школай Мітвайда — універсітэтам прыкладных навук. Ажыццяўляецца студэнцкі абмен з Рурскім універсітэтам г. Бохума ў рамках міжвузаўскага дагавора.

Акрамя таго, актыўна рэалізуюцца сумесныя адукацыйныя праграмы II ступені вышэйшай адукацыі з Вышэйшай школай Мітвайда — універсітэтам прыкладных навук і Магдэбургскім універсітэтам імя Ота-фон-Герыке. Усяго па стане на красавік бягучага года 24 студэнтаў і магістрантаў БДУ праходзяць навучанне ў нямецкіх універсітэтах па сваіх спецыяльнасцях. У наступным семестры плануецца прыезд у БДУ студэнта з Патсдамскай універсітэта”.

Пра магчымае спыненне супрацоўніцтва ў афіцыйным лісце паведаміў прафсаюз GEW, абураны сітуацыяй у БДУ, у тым ліку, пераследам і незаконнымі звальненнямі сябраў прафсаюза ў ВНУ.
Міністэрства па падатках і зборах адмовіла аб'яднанню прадпрымальнікаў "Перспектыва" ў падаўжэнні мараторыя на адказнасць за гандаль таварамі без маркіроўкі. Праверкі пачнуцца з 1 ліпеня 2021 года. ІП, якія закупляюцца таварамі на тэрыторыі ЕАЭС, павінны будуць мець дакументы, якія пацвярджаюць іх паходжанне.

Прадпрымальнік і кіраўнік "Перспектывы" Анатоль Шумчанка неаднаразова заяўляў, што атрымаць патрэбныя дакументы ў расійскіх контрагентаў проста немагчыма.

https://euroradio.pl/mpz-ne-padouzhyc-maratoryy-na-adkaznasc-ip-za-gandal-bez-markirouki
Нацыянальны парк "Белавежская пушча", які ўваходзіць у склад Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, прадаў у Расію некалькі зуброў. Пакупнік — ТАА "Виола" з Кастрамской вобласці.

У Белавежскай пушчы кажуць, што цяпер у нацыянальным парку жыве больш зуброў, чым аптымальна. Таму частку з іх можна і прадаць, грошы лішнімі не будуць.

Зубр у Беларусі занесены ў "Чырвоную кнігу" і знаходзіцца пад строгай аховай. У Белавежскай пушчы на дадзены момант жыве блізу 675 зуброў.
У Мінску АМАП забраў не менш за 10 раварыстаў, якія ўдзельнічалі ў гонцы вакол Цнянскага вадасховічша. Што вядома на дадзены момант:

— пачалося з затрымання аднаго хлопца ў майцы з Лукашэнкам. Астатнім удзельнікам сказалі: "Катайцеся, але без палітыкі";
— праз нейкі час сілавікі вярнуліся з падмацаваннем і пачалі правяраць рэчы ўдзельнікаў гонкі "ў пошуках чаго-небудзь";
— скончылася ўсё масавым затрыманнем: на відэа трапілі чатыры мікрааўтобусы сілавікоў, на якіх удзельнікаў гонкі і іх ровары звезлі з Цнянкі;
— затрыманых "для высвятлення" даставілі ў Савецкае РУУС Мінска;
— сярод затрыманых — арганізатар гонкі.

Крыніца: @valioozz
Еўрарадыё | Еврорадио
Белстат збіраўся 17 траўня апублікаваць дадзеныя па памерлых за 2020 год. Але перадумаў. Цяпер дадзеныя будуць апублікаваныя "па меры гатовасці". Маўчанне ўладаў фактычна пацвярджае, што каранавірус, які яны ігнаравалі ў 2020 годзе, забіў нашмат больш жыхароў…
Белстат хавае не толькі дадзеныя па памерлых у Беларусі. Пад забарону трапіла і інфармацыя пра міграцыю, якая павінна была сёння з'явіцца ў агульным доступе.

Падобна да таго, што ўлады баяцца паказаць, што беларусы масава з'язджаюць з краіны праз палітычны крызіс, рэпрэсіі і ціск на бізнес.
Мінінфарм заблакаваў доступ да сайта інфармацыйнага цэнтра дапамогі пацярпелым — Probono.by. Гэта валанцёрскі праект, дзе былі сабраныя ініцыятывы дапамогі па самых розных кірунках.

Нягледзячы на гэта, неабходную кансультацыю або дапамогу вы можаце атрымаць:
■ па нумары +375 44 709-79-11
■ праз телеграм-бота @tut_pomogut_bot
■ Viber https://www.viber.com/probono
■ на сайце, які па-ранейшаму даступны пры ўключаным VPN.
Год таму памёр бізнесмен і мецэнат Юрый Зісер. Чалавек, які вельмі шмат зрабіў для ўсяго беларускага інтэрнэту, ён не дажыў да 60 гадоў. Зісер заснаваў TUT.BY і хостынг-правайдэр Hoster.by.

Пасля смерці Зісера беларусы нават прапаноўвалі назваць адну з вуліц у яго гонар, але чыноўнікі гэтую ініцыятыву "завярнулі".
Пенсіянера МУС аштрафавалі за чырвоную паласу на плоце. Але спярша склалі пратакол за жорсткае абыходжанне з жывёламі.

https://euroradio.pl/pensiyanera-mus-ashtrafavali-za-chyrvonuyu-palasu-na-ploce
Апублікаваны склад зборнай Беларусі па хакеі на ЧС-2021 у Латвіі. Па ім бачна, як "паспяхова" працуе беларускі хакей, на які ўлады штогод выдаткоўваюць мільёны долараў.

З 27 чалавек шасцёра — замежнікі, гадаванцы хакейных школ з іншых краінаў. Гэта 1/5 каманды. У нацыянальнай зборнай Беларусі!
Генпракурор Беларусі Андрэй Швед ужо не ў першы раз заяўляе, што ў 2020 годзе было заведзена нетыпова шмат адміністрацыйных спраў за "неанацызм" — 88. Паводле яго слоў, "гэта ў 12-14 разоў больш чым за ўсе папярэднія гады".

Але вось што кажа статыстыка МУС: у 2019 годзе было 98 адміністрацыйных спраў за "неанацызм". То бок, за "фенаменальны" па меркаванні Шведа 2020 год было заведзена менш справаў, чым за "тыповы" 2019-ы.
На аднаўленне касцёла ў Будславе беларусы ахвяравалі ўжо больш за 330 тысяч рублёў!

Сёння валанцёры чысцяць дах касцёла, дзе яшчэ шмат попелу і дробнага смецця.
З Гібралтарам на $10 млн: як Беларусь гандлюе з краінамі-афшорамі. Іх назвы вам наўрад ці што-небудзь скажуць. Але аб'ём экспарту-імпарту з імі вылічваецца мільёнамі долараў...

Вядома, у афіцыйных дакументах не знайсці артыкула "вывад сродкаў". Ён можа быць замаскіраваны пад любую аперацыю з купляй-продажам "паслугі". А гандаль з далёкімі экзатычнымі краінамі, уся эканоміка якіх трымаецца толькі дзякуючы іх афшорнай дзейнасці, выклікае найбольшыя падазрэнні.

https://euroradio.pl/z-gibraltaram-na-10-mln-yak-belarus-gandlyue-z-krainami-afshoram
“Справа студэнтаў”: што на яе адкажуць выкладчыкі ВНУ?

“Справу студэнтаў”, па якой праходзіць 12 чалавек, ужо разглядае суд. Маладых людзей, найперш актывістаў “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, і адну выкладчыцу вінавацяць у арганізацыі масавых пратэстаў у ВНУ.

Якой была рэакцыя на суд сярод студэнтаў і выкладчыкаў БДУ? Як рэпрэсіі адбіліся на навучальным працэсе і якую пазіцыю занялі педагогі? Ці атрымаецца ў рэжыму знішчыць прагу да свабоды ў моладзі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае выкладчыца факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ Таццяна Сініца.
У Беларусі прапагандыстам цяпер змогуць змяняць знешнасць за дзяржаўны кошт. І не толькі прапагандыстам. І не толькі знешнасць.

https://euroradio.pl/u-belarusi-prapagandystam-zmoguc-zmyanyac-zneshnasc-za-dzyarzhauny-kosht
Эканамічны тг-канал @lukanomika са спасылкай на сваіх падпісчыкаў з банкаўскай сферы раіць сачыць за старонкай са складам праўлення Нацбанка Беларусі. Маўляў, неўзабаве яе чакае абнаўленне.

У Нацбанку адказваюць: "Павел Уладзіміравіч [Калаўр] на працоўным месцы, а чуткі мы не каментуем".

Але там, на старонцы, не толькі Калаўр! На ўсякі выпадак заскрынім.
Вадалажская: сёння беларусы — ідэалісты, і гэта нас рухае наперад

17 траўня ў эфіры @euroradio — метадолаг і сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук, экспертка Агенцтва гуманітарных тэхналогій, праграмная каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

Пра тое, ці патрэбная ўвогуле нам сёння нацыянальная ідэя, чым нацыянальная ідэя адрозніваецца ад нацыянальнай павесткі і чаму так важна заставацца ідэалістамі нягледзячы ні на што, мы разважаем у праграме “Ідэя Х”.