- 26 чалавек атрымалі фінансавую дапамогу
↳ 20 чалавек змаглі сабраць перадачы для родных у зняволенні
↳ 6 былых палітзняволеных атрымалі дапамогу ў рэсацыялізацыі і адаптацыі;
- 70 лістоў вы пацвердзілі праз наш сайт, 62 ліста мы атрымалі на сайт і даслалі;
95 лістоў мы апрацавалі і захавалі ў Банк Лістоў;
- 51 запыт мы атрымалі ў Тэлеграм-бот;
🆘 110 новых чалавек мы дадалі на сайт за месяц.
Як дапамагчы палітзняволеным сёння?
🎯 Абярыце адзін з варыянтаў:
- Станьце Вартаўніком/ніцай і падтрымлівайце канкрэтнага вязня рэгулярна;
- Зрабіце разавы данат ад 15$, 30$ або 50$ і атрымайце унікальны мерч;
- Падпішыцеся на Patreon (гэта наш асноўны інструмент збору на перадачкі);
- Дапамажыце сабраць пасылку ў калонію;
- Наш бот: @dissidentby_bot
🖤 Дзякуй, што застаецеся з намі. Разам мы можам больш.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9👍5🙏1
На dissidentby.com (stayrebel.fun - працуе без VPN) з'явіўся асобны раздзел з датычнымі да рэпрэсій над палітзняволенымі!
Як праваабаронцы, мы збіраем не толькі інфармацыю пра рэпрэсаваных, але і пра тых, хто ўдзельнічаў у палітычных рэпрэсіях. Мы лічым важным дакументаваць гэтую інфармацыю, бо выбар кожнага з гэтых людзей адбіваўся і працягвае адбівацца на лёсах тых, чыя «віна» толькі ў тым, што яны прагнулі дэмакратыі і свабоды.
На нашым сайце мы збіраем звесткі не толькі пра суддзяў і дзяржаўных абвінаваўцаў, але і пра следчых, турэмных наглядчыкаў, а таксама іншых супрацоўнікаў пенітэнцыярнай сістэмы.
Калі вы націснеце на картку канкрэтнага(-ай) суддзі, зможаце ўбачыць спіс палітвязняў, у дачыненні да якіх ён або яна вынеслі карныя прысуды. Калі вы не знаходзіце сябе ў спісе ахвяраў - значыць, мы пакуль не ведаем, хто вас судзіў. Будзем вельмі ўдзячныя, калі вы дашлеце нам гэтую інфармацыю - мы абавязкова дададзім яе на сайт.
На картцы кожнага палітвязня таксама пазначаюцца ўсе датычныя да яго/яе рэпрэсій.
Дзякуй! Давайце дакументаваць і ствараць публічныя архівы разам! Напісаць нам заўсёды магчыма праз сайт.
Асобную падзяку выказваем працы Кіберпартызанаў і Luka.zone🖤

Асобную падзяку выказваем працы Кіберпартызанаў і Luka.zone
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍6🔥2
Два гады таму ў няволі загінуў мастак Алесь Пушкін. Рэжым Лукашэнкі забіў чалавека за свабодную творчасць і грамадзянскую пазіцыю.
Алесь быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. У няволі яго не зламалі, таму і перавялі на турэмны рэжым, дзе ўмовы зняволення яшчэ больш жорсткія. 11 ліпеня 2023 года стала вядома, што Алесь Пушкін памёр у шпіталі, так і не атрымаўшы належнай медыцынскай дапамогі.
З 2020 года мы ведаем як мінімум пра восем смерцяў палітвязняў {толькі} у зняволенні. Гэта не выпадковасці - гэта наступствы сістэмы, заснаванай на гвалце.
Замест хвіліны памяці - усё жыццё барацьбе!

💔20😢8🙏7❤1
Чатыры гады таму затрымалі праваабаронцаў Вясны: старшыню арганізацыі Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча.
3 сакавіка 2023 года суддзя Марына Запаснік прысудзіла "вясноўцам" вялікія тэрміны: Уладзю — 7 гадоў калоніі, Валянціну — 9 гадоў калоніі, Алесю — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.
Сення ў цэнтры Вільні прайшла акцыя падтрымкі і салідарнасці з палітзняволенымі калегамі правялі праваабаронцы і прадстаўнікі кампаніі #FreeViasna. Праваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч адзначыла:

Я лічу, што важна прыняць удзел у акцыі па некалькіх прычынах. Па-першае, калі я пачала свой праваабарончы шлях як валанцёрка "Вясны", я займалася маніторынгам мірных сходаў. З тых часоў я гэтым займаюся і вельмі гэта люблю. Таму для мяне любая магчымасць скарыстацца гэтым правам ці паглядзець, як яно працуе, — гэта вялікая радасць і каштоўнасць.
Таму такія дзеянні, як публічныя акцыі салідарнасці, падтрымкі і распаўсюду інфармацыі — самае простае і самае першае, што можна і трэба рабіць. Прыцягваць увагу, казаць, бясконца нагадваць сабе, іншым людзям і свету пра тое, што адбываецца ў Беларусі: што ў нас ёсць палітвязні. што сярод іх ёсць праваабаронцы, што яны знаходзяцца ў нечалавечых умовах.
💔9😢4🔥2❤1
У вас ёсць магчымасць далучыцца да нашай рассылкі!
Мы размясцілі на сайце dissidentby.com форму, дзе вы можаце падпісацца на нашы навіны - толькі калі для вас гэта бяспечна (!)
Абяцаем, што спаму не будзе. Высылаем толькі важнае і рэдка. Гэта значыць, што вы можаце быць з намі ў канэкце, атрымліваць навіны і заставацца важнай часткай супольнасці па дапамозе палітвязням💌
👉 падпісацца: https://dissidentby.com
Мы размясцілі на сайце dissidentby.com форму, дзе вы можаце падпісацца на нашы навіны - толькі калі для вас гэта бяспечна (!)
Абяцаем, што спаму не будзе. Высылаем толькі важнае і рэдка. Гэта значыць, што вы можаце быць з намі ў канэкце, атрымліваць навіны і заставацца важнай часткай супольнасці па дапамозе палітвязням
👉 падпісацца: https://dissidentby.com
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6👍4
▪️ на старонцы "Падтрымаць" можна знайсці прамыя рэквізіты, магчымасць заданаціць разава або аформіць падпіску;
▪️ падпішыцеся на Patreon;
▪️ зрабіце данат праз PayPal: [email protected].
💎 Зрабіўшы данат праз сайт, вы можаце атрымаць унікальны мерч у падарунак.
Усе сабраныя намі сродкі ідуць на падтрымку вязняў. Ахвяруйце кошт кубачка кавы - і разам мы не пакінем нашых палітвязняў без дапамогі 💔
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6❤5
Таццяна адбыла ўвесь тэрмін зняволення і выйшла на волю ў студзені 2024 года. У зняволенні моцна пацярпела яе здароўе. Акрамя гэтага, у палітзняволенай развіўся цяжкі посттраўматычны разлад, які суправаджаўся асацыяльнасцю і немагчымасцю паўнавартасна ўзаемадзейнічаць з навакольнымі.
Пасля вызвалення я зразумела, што спакойна жыць у Беларусі мне не дадуць. Не стала чакаць чарговага абсурднага абвінавачання і разам са сваім сабакам выехала ў Польшчу. Але, на жаль, на гэтым мае беды не скончыліся.
Зараз Таццяна знаходзіцца ў Польшчы, дзе спрабуе атрымаць міжнародную ахову (польскія ўлады першапачаткова адмовілі Таццяне праз наяўнасць літоўскай візы) і аднавіць свае здароўе.
Мне тэрмінова патрэбныя абследаванні і лячэнне: гінеколаг праз падазрэнне на анкалогію, псіхалагічная дапамога, стаматолаг і акуліст, а таксама медыкаменты. Ваша падтрымка – гэта мой шанец на паўнавартаснае жыццё і аднаўленне пасля здзекаў і стратаў.
Падтрымаць Таццяну можна па спасылцы:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔7❤3🤬1
#dissidentby
🎁 Павіншуй вязняў з днём нараджэння!
⏩ Спіс вязняў, хто святкуе народзіны ў жніўні!
👇 Як можна павіншаваць?
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (❌ не з беларускай карткі).
✔️ Калі ласка, правярайце месцазнаходжанне вязня перад адпраўкай лістоў - яно можа змяніцца.
❗️ Не дасылайце грашовыя пералікі ад свайго імя.
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
❤️ Канструктар перадач ТУТ
- даслаць ліст або тэлеграму. Даслаць ліст можна праз сайт dissidentby;
- правесці акцыю салідарнасці ў любым фармаце;
- зрабіць данат на карысць палітвязняў (
▪️ Наш бот: @dissidentby_bot
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8✍5
Сёння стала вядома, што кіраўнік Фонду салідарнасці BySol Андрэй Стрыжак працяглы час падвяргаў шэраг актывістак і праваабаронцаў харасмэнту (гэта любая форма непажаданага і неадэкватнага ўваходжання ў асабістую прастору чалавека, якая носіць прыніжальны, пагрозлівы або настойлівы характар. Найчасцей гаворка ідзе пра сэксуальны харасмент, калі чалавек падвяргаецца непажаданым заўвагам, жэстам, дотыкам, паведамленням ці іншым дзеянням сэксуальнага характару, якія выклікаюць дыскамфорт, страх або прыніжэнне).
Ад імя нашай арганізацыі хочам заявіць, што лічым такія паводзіны недапушчальнымі і выказваем салідарнасць і падтрымку ўсім, хто пацярпеў ад падобных дзеянняў. Заклікаем калег і каляжанак да сумесных намаганняў у стварэнні максімальна бяспечнай і паважлівай прасторы ў праваабарончым і гуманітарным сектары.
Мы разумеем, наколькі складана і страшна дзяліцца такой інфармацыяй, таму выказваем падтрымку кожнаму і кожнай, хто апынуўся ў падобнай сітуацыі, і падкрэсліваем: вы - не адны.
Мы паважаем ваш досвед і верым, што гэтыя сведчанні маюць вялікае значэнне. Калі ў вас ёсць сіла і магчымасць гаварыць пра такія гісторыі - рабіце гэта. Толькі так галасы тых, хто пацярпеў, могуць быць пачутыя.

💔28❤18👍7🤯7🤔2
1000 дзён у зняволенні праваабаронца Наста Лойка!
Насту абвінавацілі па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці невядомыя. У выніку яе асудзілі на 7 гадоў зняволення.
У 2022 годзе Насту неаднаразова затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах. Раней яна таксама праходзіла падазраванай па справе ПЦ "Вясна".
Сёння Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю можна тут: https://www.amnesty.org.pl/akcje/petycja__bialorus_nasta_loika/#petition-first-name
📬 Таксама вы можаце напісаць праз наш сайт ліст для Насты - ён абавязкова захаваецца ў "Банку Лістоў".
Насту абвінавацілі па ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці) за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці невядомыя. У выніку яе асудзілі на 7 гадоў зняволення.
У 2022 годзе Насту неаднаразова затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах. Раней яна таксама праходзіла падазраванай па справе ПЦ "Вясна".
Сёння Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне. Падпісаць петыцыю можна тут: https://www.amnesty.org.pl/akcje/petycja__bialorus_nasta_loika/#petition-first-name
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢18❤7
15 сакавіка 2024 года былі затрыманы 4 чалавекі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" і "здраду дзяржаве". Пад вартай апынуліся Ларыса і Васіль Прохаравы, а таксама іх дзеці - Анастасія і Павал. Вядома, што Ларыса працавала санітаркай у ГГКБ №3, а яе муж і сын - на будоўле. Вядома, што іх абвінавацілі па такіх сур'езных артыкулах за фатаграфаванне аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі. Хутчэй за ўсе справа звязана з антываеннымі дзеяннямі на карысць Украіны.
У выніку судовых паседжанняў прагучалі жорсткія выракі: Ларыса і Павал атрымалі па 8 гадоў пазбаўлення волі, Васіль - 11 гадоў пазбаўлення волі, справа Анастасіі да суда не дашла (верагодна, адносна яе крымінальную справу спынілі).
З 2022 года каля 300 чалавек ужо былі асуджаны па крымінальных артыкулах за антываенныя дзеянні ў падтрымку Ўкраіны: данаты, каментары, акцыі прамога дзеяння, адпраўка інфармацыі ў тэлеграм-чаты і рэгістрацыя ў дабравольцы.
Калі ласка, паведамляйце нам пра палітычны пераслед праз кантакты ў апісанні каналу або ананімна праз сайт stayrebel.fun (даступны без vpn).
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔16🤬5😢3
Палітзняволеная Алена Гнаук больш за год у поўнай ізаляцыі. На сёняшні дзень у рэжыме інкамунікада* знаходзіцца як мінімум 11 чалавек.
Алена Гнаўк - актывістка з Пружан, якая была асуджана чатыры разы па крымінальных артыкулах. Алена з 2020 года падвяргалася сістэматычнаму пераследу па палітычных матывах: яе затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў. У траўні 2021 года жанчыну асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту на 2 гады "хатняй хіміі". У верасні таго ж года Алену паўторна асудзілі — за «абразу Лукашэнкі», а ў студзені 2022 году яе затрымалі за «парушэньне адбываньня пакараньня» і адправілі на 15 содняў на ІЧУ. Пасля на Алену ўзбудзілі новую крымінальную справу, па выніках якой яна атрымала 3,5 гады калоніі. У красавіку 2023 года Алену Гнаук асудзілі па артыкуле 411 КК РБ і дадалі яшчэ 1 год зняволення. Вядома, што да Алены ўвесь час ужываецца фізічны і псіхалагічны ціск. Яе рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА і ПКТ, пазбаўляюць амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў, а таксама скарацілі атаварку з трох базавых велічынь да адной.
@viasna_brest цытуе сваякоў жанчыны:
*інкамунікада - калі чалавек цалкам пазбаўлены сувязі з знешнім светам: яму не дазваляюць атрымліваць лісты, званкі, спатканні і адваката.

Дагэтуль не маем інфармацыі ад нашай маці — Алены Гнаук. Мы не атрымоўваем лістоў, не ведаем, дзе яна і ў якім стане. У яе праблемы са здароўем, і з сённяшнім рэжымам мы не ведаем, ці выйдзе яна пасля бягучага тэрміну. Яна больш за год у ізалыцыі, без лістоў, званкоў і сувязі са знешнім светам. Нам не кажуць, што з ёй. Мы проста моўчкі чакаем.
*інкамунікада - калі чалавек цалкам пазбаўлены сувязі з знешнім светам: яму не дазваляюць атрымліваць лісты, званкі, спатканні і адваката.
🤬17😢9❤2
Нам стала вядома, што палітзняволеная Анастасія Пакаташкіна адбывае пакаранне ў ПК-24 - Зарэчча.
Жанчына была асуджана на 3 гады зняволення за данат для ахвяраў рэпрэсій. У 2012 годзе Анастасія адбывала пакаранне па арт. 328 ч.1 з-за чаго яна зараз знаходзіцца ў калоніі для тых, хто паўторна трапіў за краты.

💔8✍2🔥1🤬1😭1