Forwarded from Образование.Советский.Минск
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра беларускіх нячысцікаў.
А ці бачылі вы беларускіх нячысцікаў? А ці ведалі, што іх малюе праграміст з Горадні? Ды яшчэ стылусам на смартфоне?
Сёння мы публікуем творчую гісторыю мастака-самавука Артура Басака пра тое, як цяга да малявання і міфалогіі ператварылася ва ўлюбёнае хобі і атрымала гарачы водгук у аўдыторыі.
Ён напісаў дзённік дасведчанага нячысціказнаўца, прысвечаны лясным нячысцікам. З яго вы даведаецеся, чым Лясун адрозніваецца ад Гаюна, хто такі Капялюшнік і як прыдбаць новыя боты сярод лесу. Акрамя таго, у гэтым дзённіку можна знайсці парады, як здабыць кавалачак кароны Вужынага Караля ды папараць-кветку, якая дае доступ да таямніц сусвету. На падрабязных ілюстрацыях можна разгледзець спакусніцу Зазоўку, небяспечнага Лядашціка, таямнічага Туросіка і нават такіх рэдкіх істотаў, як Аднарог, Лагішынскі воўк ды Паднор.
#советский_район #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра БЕЛАРУСКАЕ ВЯСЕЛЛЕ.
Абрад вяселля - адзін з самых старажытных на Беларусь Абрад быў строга рэгламента- ваны зместам рэлігійнага календаря. Так, праваслаўным забаранялася ладзіць вяселле падчас пастоў, а царква ў гэтыя перыяды не вянчала маладых.
Вясельны абрад мае шмат традыцый і прыкмет, ад якіх, па меркаванні нашых продкаў, наўпрост залежала шчасце будучай сям’і.
Важнае месца ў вясельным абрадзе займаюць строі маладых. У абодвух яны былі абавязко ва белага колеру, які сімвалізаваў маральную чысціню, радасць, надзею на шчаслівае сумеснае жыццё. Як і сёння, маладыя заручаліся пярсцёнка- мі, але ў адрозненне ад нашага часу жаніх - залатым, нявеста - срэбным, што азначала па- яднанне Сонца і Месяца.
На дзявяты дзень вяселля ладзіліся пярэзвы, ці «пірагі», - застолле для бацькоў маладых. Госці зноў збіраліся ў бацькоў маладой, якія на працягу ўсіх мінулых дзён аказвалі паслугі гасцям.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра памятныя месцы, якія варта наведаць на 9 Мая.
Напярэдадні 9 Мая самы час успомніць аб подзвігу нашых продкаў і адправіцца ў шлях.
⭐️Мэмарыяльны комплекс «Хатынь». У гэтым месцы шчыміць у грудзях, калі ўсведамляеш, наколькі жудасныя рэчы рабіліся ўсяго крыху больш за 70 гадоў таму на нашай зямлі.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Шаўлічы». Вёска з таго часу так і не адрадзілася, папоўніўшы спіс 186 населеных пунктаў, якія зніклі з зямлі падчас Другой сусветнай вайны.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле». Мемарыял устаноўлены на месцы разлютаваных баёў, якія вяліся на падыходах да Магілёва.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Лоеў». Менавіта пад Лоевам у кастрычніку 1943 года разгортвалася адна з самых маштабных бітваў ВАВ - фарсіраванне Дняпра.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра летнія ідэі для заняткаў спортам.
Заняткі спортам для школьнікаў таксама неабходныя, як і правільнае харчаванне. Менавіта спорт дапамагае дзіцяці развівацца, вучыць абыходзіцца з уласным целам і дысцыплінуе.
🤸🏼♂️ Тэніс. Нягледзячы на адсутнасць у беларускім тэнісе такіх багатых традыцый, якія ёсць у Англіі ці іншых краінах Еўропы, гэты від спорту з'яўляецца адным з самых папулярных у краіне. Беларускія спартсмены ўваходзяць у эліту сусветнага тэніса і заўсёды прэтэндуюць на перамогі ў турнірах.
🤸🏼♂️ Басейн - гэта крута і выдатна ў любую пару года, асабліва летам. Плаванне развівае мышцы, падтрымлівае пазваночнік і ўмацоўвае імунітэт. Сёння знайсці басейн для заняткаў плаваннем у любым раёне Мінска не складана.
🤸🏼♂️ Як і ва ўсім свеце, даволі вялікай папулярнасцю ў Беларусі карыстаецца футбол. У краіне прынята праграма развіцця масавага футбола, паўсюдна будуюцца футбольныя палі.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра беларускія вёскі.
Якіх толькі цудаў няма ў Беларусі! Гэта і ўнікальныя помнікі архітэктуры, і цікавыя этнаграфічныя комплексы, і містычныя месцы, дзе можна прыадчыніць заслону таямніцы і залезці па вушы ў нязведанае.
🏡Аграгарадок Моталь
Тут уладкоўваюць сапраўднае баляванне пад назвай «Мотальскія прысмакі» — свята смачных страў і напояў традыцыйнай беларускай кухні.
🏡Вёска Сахновічы
Адзіная беларуская пячора не пацешыць дасведчаных спелеолагаў, але дакладна будзе цікавая ўсім астатнім. Некаторыя шукаюць тут нават знакамітыя напалеонаўскія скарбы!
🏡Вёска Хрустава
Бункер пачалі будаваць у 1986 годзе на выпадак вайны. І ўжо пасля распаду СССР, у 1992 годзе, патрэба ў ім адпала. Аднак большасць прац да гэтага часу ўжо была завершана. Толькі ўявіце сабе маштаб пабудовы: бункер складаецца з дзвюх шахт 61 і 62 метра ў глыбіню.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра XXXII "Славянскі базар".
"Гаворыць і паказвае Віцебск!" - гэтыя словы чутныя са сцэны Летняга амфітэатра ў горадзе на Заходняй Дзвіне. Трыццаць другі раз фестываль мастацтваў "Славянскі базар" гучыць на ўвесь свет добрай мелодыяй, збіраючы гасцей з усёй планеты.
Галоўная музычная падзея лета сёлета прыме звыш 5 тысяч артыстаў з 35 краін. І геаграфія найбуйнейшага ў Еўропе песеннага форуму, доўгажыхара на постсавецкай прасторы насуперак няпростай сітуацыі ў свеце з кожным годам толькі пашыраецца.
А галоўны пасыл фестывалю - праз мастацтва да міру і паразумення - напаўняецца новым сэнсам: сяброўства народаў, славянскае адзінства - гэта фундаментальныя каштоўнасці, якія нельга страціць.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра грыбы.
Грыбы – гэта шчодры дар прыроды. Чалавецтва з незапамятных часоў выкарыстоўвае іх як важны прадукт харчавання.
Мэта гэтага артыкула – паказаць назвы ўсіх відаў грыбоў, інакш кажучы, прадставіць мясцовадыялектныя назвы.
АПЕНЬКА – опэнько, опэнёк.
ВАЎНЯНКА – молочнік, валнуха, баран.
ГРУЗД САПРАЎДНЫ – жоўты – падмошанік.
КАЎПАК КОЛЬЧАТЫ – прыболотуха.
ПАДБЯРОЗАВІК – АБАБАК – бабка, бярозавік, падбарэзавік.
СВІНУХА – ольхоўка.
ТРУФЕЛЬ – землянэ сэрцэ, хрушч, хрушчэль.
ЧАГА – наросьля, гула.
ШАМПІНЬЁН – пачурка, попасьнік, воўчы.
ЯДАВІТЫЯ – атрутня, вужовыя.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Зажынкі.
Для аграрыяў слова жніво - асаблівае, бо ад моманту, калі збожжа трапляе ў зямлю да саспелага коласа праходзяць месяцы зладжанай працы. І пасля важна сабраць кожнае зярнятка ў агульны хлебны кошык.
Зажынкі звычайна спраўлялі ў пэўную дату. Лічылася, што ў гэты дзень птушкі змаўкаюць, а лета пераступае гарачы ўзрост - значыць, самы час збіраць плён прац. Такі своеасаблівы дзень нараджэння адзначалі з усёй урачыстасцю. Апраналі лепшыя сукенкі і кашулі, прыбіралі хату, рыхтавалі застолле, і ў прызначаны дзень пачынаўся абрад.
Кажуць, што любую працу трэба пачынаць з добрым настроем, тады і цяжкасцяў ніякіх не будзе. А першы сноп і зусім меў сакральны сэнс. Але цікава, што раней лічылі інакш. Калі няма настрою - яго падніме праца. Людзі разумелі: само жыта з поля ў каласы не збярэцца, таму на сум проста няма часу. З такой філасофіяй і жылі.

Сёння мы раскажам пра ідэі файнага адпачынку ў Беларусі
з дзецьмі.
☀️Як яшчэ больш згуртаваць сям'ю? Мы падкажам адказ: правядзіце лета ў Сілічах! Вядомы гарналыжны курорт прапануе новы фармат адпачынку ў Беларусі з дзіцем. Усё роўна, ці абярэце вы праграму на 3 ці 7 дзён — станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі будзе насычана кожнае імгненне, праведзенае тут.
☀️Завод, дзе вырабляюць велічныя БЕЛАЗы. Ніводны малыш не застанецца абыякавым, убачыўшы ўжывую такога гіганта!А ўжо калі ён апынецца ў кабіне самаскіда — пішчаць ад захаплення будуць і дзеці, і дарослыя.
☀️Перавернутая хата — гэта вясёлае выпрабаванне для непадрыхтаваных людзей. Вачамі мы бачым, што пад нагамі звычайная падлога, але калі мозг спрабуе зразумець, чаму мэбля на столі, ён, як правіла, церпіць фіяска.
Гэта толькі частка варыянтаў адпачынку з дзецьмі ў Беларусі. Калі вы засумавалі без мора, можна адправіцца ў адзін з беларускіх аквапаркаў, музеяў пад адкрытым небам.
#детский_сад_71 #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра каравай-фэст "Бацькава булка".
Пекараў з розных куткоў краіны сабрала сённяшняе свята. Які толькі выпечкі тут не было! А самае галоўнае, усё можна было паспрабаваць і нават прайсці ўласнымі нагамі шлях ад нараджэння збожжа да той самай “Бацькавай булкі”, якую ўсім, якія паспяхова прайшлі гэты майстар-клас, выдавалі ў падарунак.
Была ў наведвальнікаў яшчэ адна ўнікальная магчымасць: пакаштаваць на восем пякарскіх прадуктаў з розных абласцей краіны, занесеных у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі: вясельныя караваі, пончыкі, галлё, боханы духмянага хлеба — уся палітра традыцыйнай беларускай выпечкі ў адным месцы.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра жывёльны свет Беларусі.
Жывёл, якія насяляюць Беларусь, не пералічыць.
Усяго ў нашай краіне налічваецца 457 відаў пазваночных, а таксама больш за трыццаць тысяч беспазваночных жывёл. Іх прынята дзяліць на сем класаў:
▪️птушкі (308 відаў);
▪️сысуны (81 від);
▪️касцяныя рыбы (66 відаў);
▪️земнаводныя (12 відаў);
▪️паўзуны (7 відаў);
▪️кругларотыя (3 віды).
Самыя распаўсюджаныя сярод бесхрыбтовых — гэта казуркі.
Неафіцыйнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь прызнаныя бусел і зубр. Зубрам, якіх можна сустрэць у нацыянальным парку «Белавежская пушча», яшчэ не так даўно пагражала знікненне з твару зямлі. Аднак цяпер, дзякуючы намаганням ахове дзяржавы, іх колькасць дасягнула 450 асобін і працягвае расці.

🎯РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння мы раскажам пра каравай-фэст "Бацькава булка".
Пекараў з розных куткоў краіны сабрала сённяшняе свята. Які толькі выпечкі тут не было! А самае галоўнае, усё можна было паспрабаваць і нават прайсці ўласнымі нагамі шлях ад нараджэння збожжа да той самай “Бацькавай булкі”, якую ўсім, якія паспяхова прайшлі гэты майстар-клас, выдавалі ў падарунак.
Была ў наведвальнікаў яшчэ адна ўнікальная магчымасць: пакаштаваць на восем пякарскіх прадуктаў з розных абласцей краіны, занесеных у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі: вясельныя караваі, пончыкі, галлё, боханы духмянага хлеба — уся палітра традыцыйнай беларускай выпечкі ў адным месцы.
#дзiцячы-свд_71 #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра гарбузы
Гарбузы заўсёды былі культурай абавязковай на стале ў беларусаў і лічыліся агароднінай надзейнай і непатрабавальнай у вырошчванні. Іх пасевам пачыналіся сельскагаспадарчыя працы, іх зборам яны заканчваліся. Гарбузамі кармілі хатнюю жывёлу, з іх варылі смачныя, духмяныя кашы, у доўгія зімовыя вечары ласаваліся семечкамі.
Самы вялікі гарбуз, як правіла, гаспадар захоўваў у халодным месцы, а на Каляды, у Шчодры вечар, выносіў і разбіваў на парозе сваёй хаты, "каб багата жылося".
Па форме гарбуз нагадвае галаву чалавека. Так з'явіўся фразеалагізм «пустая галава (вар. "пусты чалавек"), як гарбуз».
Навукоўцы, калі даследавалі зярняткі гарбуза і сланечніка, заўважылі, што ні ў адной расліне больш няма такога складу вітамінаў, амінакіслот і іншых рэчываў, якія так неабходны чалавеку.

I🇧🇾!Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра беларускі лён.
Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску. Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.
На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.
Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра беларускія "Мальдывы".
З-за незвычайна бірузовага колеру крэйдавыя кар'еры часта называюць беларускімі "Мальдывамі". Самыя вядомыя з іх знаходзяцца ў Гродзенскай вобласці пад Ваўкавыскам - менавіта туды часцей за ўсё адпраўляюцца падарожнікі.
Самыя блізкія да сталіцы крэйдавыя кар'еры знаходзяцца ў 140 км ад Мінска - да іх і дабірацца прасцей за ўсё. Калісьці тут здабывалі крэйду, а пазней кар'еры запоўніліся вадой. Вакол высаджаны лес, і выглядае гэта вельмі класна: асабліва цікава бірузовая вада глядзіцца на фоне соснаў і бяроз. Лепшая лакацыя для фатаграфій тут - драўляны трамплін на другім кар'еры (ён паменш), які размешчаны крыху далей ад дарогі.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра «ў».
У беларускім алфавіце ёсць унікальная літара – у кароткі (беларускі варыянт «у нескладовае»). Так як часта менавіта па гэтым сімвале на пісьме іншаземцу можна вызначыць нашу родную мову, літара заслугоўвае таго, каб яе ўвекавечылі ў камені.
Літара ў кароткае сустракаецца і ў алфавітах іншых моў. Да прыкладу «ў» пішацца ў татарскай, каракалпакскай, узбекскай мовах, ужываецца ў фіна-вугорскіх і ў некаторых групах іранскіх моў. Аднак для большасці беларусаў яна з'яўляецца сімвалічнай, роднай і ўнікальнай.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра цiкавага жыхара лесу — казулю.
Казуля – самы маленькі прадстаўнік аленяў. Важаць яны не болей за 35 кг. Здаецца, што такая невялічкая жывёлка будзе слабой. Але гэта зусім не так! Казулі даволі моцныя і спрытныя.
👆Пра паходжанне назвы жывёлы варта пакінуць пару слоў. Па адной версіі «казуля» з'явілася праз тое, што ў жывёлкі трохі раскосыя вочы. Па другое версіі найменне паходзіць ад назвы іншай падобнай жывёлы – «казы».
Лёс казуль няпросты. Шматразова яны былі на мяжы знікнення. На шчасце, казулі захаваліся і сёння нярэдка сустракаюцца на ўзлессі. Найбольш іх у Гомельскай і Гродзенскай абласцях.
📌Цiкава, яны не надта статкавыя жывёлы, часцей сустракаюцца па 3-5 асобін. Толькі ў халодны перыяд можна сустрэць больш буйныя групы
#дзіцячы-сад_71 #расцем_беларусамі