Forwarded from Образование.Советский.Минск
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра прыход зімы.
За апошнія 30 гадоў зіма ў Беларусі ў сярэднім пачынаецца 19 лістапада – сярэднясутачная тэмпература пераходзіць у адмоўныя значэнні. Аднак поўны пераход на зімовыя рэйкі адбываецца 5 снежня. Менавіта гэтая дата з'яўляецца першай, калі нават максімальная тэмпература за суткі не перавышае 0 градусаў. Зрэшты, гэта, вядома, не перашкаджае прыходзіць адлігам, дажджам, а часам і зелянець траўцы.
Важны абрад сустрэчы зімы-спальванне Бедняка. Сухое і Мёртвае дрэва ўпрыгожвалі стужачкамі і вяроўкамі са спецыяльна завязанымі вузламі. Пасля ўпрыгожвання дрэва трэба было ссекчы і перанесці да вогнішча. Важны момант-дрэва нельга было дакранацца голымі рукамі, толькі рукавіцамі або любы іншы тканінай.
📌Цікава: Адноўленыя абрады і рытуалы продкаў беларусы і госці краіны могуць убачыць у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах, Дукорскім маёнтку, Дудутках, парку інтэрактыўнай гісторыі Сула.
#советский_район #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Адвэнт.
З Вульгаты слова "Адвэнт " перакладаецца "прыйсце". Першая нядзеля Адвэнту лічыцца 4-й нядзеляй да Божага Нараджэння.
Асноўнымі традыцыямі Адвэнту лічацца Адвэнтавы вянок, Адвэнтавы каляндар, а таксама Рараты.
Рараты – гэта адмысловыя святыя службы або імшы ў касцёлах, на пачатку якіх вернікі ў цемры запальваюць свечкі і спяваюць песні ў гонар Маці Божай. Па традыцыі Рараты адбываюцца раніцай перад узыходам сонца.
Свечкі – гэта сімвал добрых учынкаў, якія неабходна "збіраць" на працягу ўсяго перыяду Адвэнту. Добрыя ўчынкі, як свечкі, якія асвятляюць цемру, дапамогуць асвятліць цемру граху ў душы чалавека.
📌Цікава: Звычайна Раратка мае белы, або светла-жоўты колер, перавязваецца белай, або блакітнай стужкай і ўпрыгожваецца зеленню ці ліліямі. Гэтую свечку ставяць у сярэдзіну адвэнтавага вянка, або каля алтара.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра елку ў народнай культуры беларусаў.
У культуры нашых продкаў елка мае як негатыўны, так і станоўчы змест. З аднаго боку, елка мае асацыацыю з цёмнымі месцамі, з другога - сімвалізуе вечнасць жыцця.
Сімволіка елкі ў быце людзей часцей была негатыўная, значную ролю ў чым адыграла наяўнасць вострых іголак. Акрамя таго, елка як дрэва, што расце ў сырых, цёмных месцах, лічыцца недобранадзейнай, чорнай, таму яе ніколі не садзяць блізка каля хаты.
Аднак у беларускай традыцыі існуе ўяўленне пра елку як пра дрэва асвечанае. Гэта тлумачыць этыялагічнае паданне. Калі слугі цара Ірада хацелі забіць немаўля Хрыста, то Божая Маці хавала яго пад елку, што сама апускала сваё галлё, каб прыкрыць дзіця.
📌Цікава: даследчыкі культуры раяць выносіць елку вечарам 13 студзеня да заходу сонца, каб “вынесці” ўсю адмоўную энергетыку, што яна назбірала ў хаце: “З чым застаў чалавек на Новы год — з тым ён застанецца да канца”.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Новы год.
Новы год - любімае для ўсіх свята. Зусім мала часу засталося да яго надыходу. Горад зіхаціць сваім святочным убраннем. Святкаванне Новага года доўно ўвайшло ў жыццё нашага горада, ды краіны.
Доўгі час у розных кутках Беларусі Новы год сустракалі ў розныя даты. У гістарычный літаратуры святкаванне Новага года падаецца ажно шэсць разоў(!). Звычайна яны называюцца каляндарнымі стылямі.
Выйшаў з небыцця і наш навагодні дзед Зюзя. Ён прапісаўся ў вёсцы Азярцы, што знаходзіцца ў Пастаўскім раёне, Віцебскай вобласці. Славіцца сваёй гасціннасцю, бо ён ужо не такі суровы дзед як раней, і канешне яго палюбілі дзеці… Ходзіць чутка, што ён не крыўдуе на Дзеда Мароза за тое, што змяніў яго, а на адварот, нібыта, Зюзя сам запрасіў Дзеда Мараза, каб той пажыў на Беларусі, а ён увесь час атпачываў, набіраўся моцы…

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Каляду (Свята): Гісторыю i Традыцыі.
Большасць людзей у наш час лічаць, што Божае Нараджэнне і Каляда непарыўна звязаныя паміж сабой. На самай справе яшчэ з язычніцкіх часоў, калі не было нават прынята хрысціянства на Русі, а людзі верылі ў розных багоў, ужо існавала такая традыцыя, як Каляда. Свята гэты быў прысвечаны нябеснаму богу Дажбогу.
Старажытныя людзі верылі, што пасля зімовага сонцастаяння прачынаецца бог неба, і працягласць дня пачынае павялічвацца, а ночы - змяншацца. Нашы продкі былі ўдзячныя Дажбогу і пачыналі яго хваліць з дапамогай абрадавых песень - калядак.
Асноўнае прызначэнне Каляды - гэта правядзенне абрадаў, прысвечаных Калядная куцця. Каляда - свята, які быў самым вялікім і галоўным у зімовы час з часоў язычнікаў, гэтаксама як і зараз Божае Нараджэнне для ўсіх хрысціянаў.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам як мянялася беларуская нацыянальная валюта.
Неабходнасць ва ўласнай валюце з'явілася ў Беларусі з распадам СССР у пачатку 1990-х.
Першапачаткова на банкнотах хацелі надрукаваць партрэты знакамітых дзеячаў беларускай гісторыі і культуры. Але ад партрэтаў вырашылі адмовіцца і адлюстравалі звяроў, якія насялялі на тэрыторыі краіны - ваўкі, мядзведзі, зубры.
У 1999 годзе прыйшоў канец эпохі "зайчыкаў". Грошы адрозніваліся памерам і дызайнам: на іх з'явіліся поўная назва галоўнага банка краіны, яго абрэвіятура, назва грашовай адзінкі. Таксама з'явілася архітэктурная пабудова не з Мінска: на вадзяных знаках купюры адлюстроўвалася вежа ў Камянцы.
У лістападзе 2015 года было прынятае рашэнне аб правядзенні ў ліпені 2016 года трэцяй дэнамінацыі. Пры гэтым былі выпушчаныя ў абарачэнне абсалютна новыя банкноты. Кожная купюра прысвечана асобнаму тэрытарыяльна-адміністрацыйнаму цэнтру Беларусі.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра беларускіх нячысцікаў.
А ці бачылі вы беларускіх нячысцікаў? А ці ведалі, што іх малюе праграміст з Горадні? Ды яшчэ стылусам на смартфоне?
Сёння мы публікуем творчую гісторыю мастака-самавука Артура Басака пра тое, як цяга да малявання і міфалогіі ператварылася ва ўлюбёнае хобі і атрымала гарачы водгук у аўдыторыі.
Ён напісаў дзённік дасведчанага нячысціказнаўца, прысвечаны лясным нячысцікам. З яго вы даведаецеся, чым Лясун адрозніваецца ад Гаюна, хто такі Капялюшнік і як прыдбаць новыя боты сярод лесу. Акрамя таго, у гэтым дзённіку можна знайсці парады, як здабыць кавалачак кароны Вужынага Караля ды папараць-кветку, якая дае доступ да таямніц сусвету. На падрабязных ілюстрацыях можна разгледзець спакусніцу Зазоўку, небяспечнага Лядашціка, таямнічага Туросіка і нават такіх рэдкіх істотаў, як Аднарог, Лагішынскі воўк ды Паднор.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра БЕЛАРУСКАЕ ВЯСЕЛЛЕ.
Абрад вяселля - адзін з самых старажытных на Беларусь Абрад быў строга рэгламента- ваны зместам рэлігійнага календаря. Так, праваслаўным забаранялася ладзіць вяселле падчас пастоў, а царква ў гэтыя перыяды не вянчала маладых.
Вясельны абрад мае шмат традыцый і прыкмет, ад якіх, па меркаванні нашых продкаў, наўпрост залежала шчасце будучай сям’і.
Важнае месца ў вясельным абрадзе займаюць строі маладых. У абодвух яны былі абавязко ва белага колеру, які сімвалізаваў маральную чысціню, радасць, надзею на шчаслівае сумеснае жыццё. Як і сёння, маладыя заручаліся пярсцёнка- мі, але ў адрозненне ад нашага часу жаніх - залатым, нявеста - срэбным, што азначала па- яднанне Сонца і Месяца.
На дзявяты дзень вяселля ладзіліся пярэзвы, ці «пірагі», - застолле для бацькоў маладых. Госці зноў збіраліся ў бацькоў маладой, якія на працягу ўсіх мінулых дзён аказвалі паслугі гасцям.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра памятныя месцы, якія варта наведаць на 9 Мая.
Напярэдадні 9 Мая самы час успомніць аб подзвігу нашых продкаў і адправіцца ў шлях.
⭐️Мэмарыяльны комплекс «Хатынь». У гэтым месцы шчыміць у грудзях, калі ўсведамляеш, наколькі жудасныя рэчы рабіліся ўсяго крыху больш за 70 гадоў таму на нашай зямлі.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Шаўлічы». Вёска з таго часу так і не адрадзілася, папоўніўшы спіс 186 населеных пунктаў, якія зніклі з зямлі падчас Другой сусветнай вайны.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле». Мемарыял устаноўлены на месцы разлютаваных баёў, якія вяліся на падыходах да Магілёва.
⭐️ Мемарыяльны комплекс «Лоеў». Менавіта пад Лоевам у кастрычніку 1943 года разгортвалася адна з самых маштабных бітваў ВАВ - фарсіраванне Дняпра.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра летнія ідэі для заняткаў спортам.
Заняткі спортам для школьнікаў таксама неабходныя, як і правільнае харчаванне. Менавіта спорт дапамагае дзіцяці развівацца, вучыць абыходзіцца з уласным целам і дысцыплінуе.
🤸🏼♂️ Тэніс. Нягледзячы на адсутнасць у беларускім тэнісе такіх багатых традыцый, якія ёсць у Англіі ці іншых краінах Еўропы, гэты від спорту з'яўляецца адным з самых папулярных у краіне. Беларускія спартсмены ўваходзяць у эліту сусветнага тэніса і заўсёды прэтэндуюць на перамогі ў турнірах.
🤸🏼♂️ Басейн - гэта крута і выдатна ў любую пару года, асабліва летам. Плаванне развівае мышцы, падтрымлівае пазваночнік і ўмацоўвае імунітэт. Сёння знайсці басейн для заняткаў плаваннем у любым раёне Мінска не складана.
🤸🏼♂️ Як і ва ўсім свеце, даволі вялікай папулярнасцю ў Беларусі карыстаецца футбол. У краіне прынята праграма развіцця масавага футбола, паўсюдна будуюцца футбольныя палі.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра беларускія вёскі.
Якіх толькі цудаў няма ў Беларусі! Гэта і ўнікальныя помнікі архітэктуры, і цікавыя этнаграфічныя комплексы, і містычныя месцы, дзе можна прыадчыніць заслону таямніцы і залезці па вушы ў нязведанае.
🏡Аграгарадок Моталь
Тут уладкоўваюць сапраўднае баляванне пад назвай «Мотальскія прысмакі» — свята смачных страў і напояў традыцыйнай беларускай кухні.
🏡Вёска Сахновічы
Адзіная беларуская пячора не пацешыць дасведчаных спелеолагаў, але дакладна будзе цікавая ўсім астатнім. Некаторыя шукаюць тут нават знакамітыя напалеонаўскія скарбы!
🏡Вёска Хрустава
Бункер пачалі будаваць у 1986 годзе на выпадак вайны. І ўжо пасля распаду СССР, у 1992 годзе, патрэба ў ім адпала. Аднак большасць прац да гэтага часу ўжо была завершана. Толькі ўявіце сабе маштаб пабудовы: бункер складаецца з дзвюх шахт 61 і 62 метра ў глыбіню.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра XXXII "Славянскі базар".
"Гаворыць і паказвае Віцебск!" - гэтыя словы чутныя са сцэны Летняга амфітэатра ў горадзе на Заходняй Дзвіне. Трыццаць другі раз фестываль мастацтваў "Славянскі базар" гучыць на ўвесь свет добрай мелодыяй, збіраючы гасцей з усёй планеты.
Галоўная музычная падзея лета сёлета прыме звыш 5 тысяч артыстаў з 35 краін. І геаграфія найбуйнейшага ў Еўропе песеннага форуму, доўгажыхара на постсавецкай прасторы насуперак няпростай сітуацыі ў свеце з кожным годам толькі пашыраецца.
А галоўны пасыл фестывалю - праз мастацтва да міру і паразумення - напаўняецца новым сэнсам: сяброўства народаў, славянскае адзінства - гэта фундаментальныя каштоўнасці, якія нельга страціць.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра грыбы.
Грыбы – гэта шчодры дар прыроды. Чалавецтва з незапамятных часоў выкарыстоўвае іх як важны прадукт харчавання.
Мэта гэтага артыкула – паказаць назвы ўсіх відаў грыбоў, інакш кажучы, прадставіць мясцовадыялектныя назвы.
АПЕНЬКА – опэнько, опэнёк.
ВАЎНЯНКА – молочнік, валнуха, баран.
ГРУЗД САПРАЎДНЫ – жоўты – падмошанік.
КАЎПАК КОЛЬЧАТЫ – прыболотуха.
ПАДБЯРОЗАВІК – АБАБАК – бабка, бярозавік, падбарэзавік.
СВІНУХА – ольхоўка.
ТРУФЕЛЬ – землянэ сэрцэ, хрушч, хрушчэль.
ЧАГА – наросьля, гула.
ШАМПІНЬЁН – пачурка, попасьнік, воўчы.
ЯДАВІТЫЯ – атрутня, вужовыя.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Зажынкі.
Для аграрыяў слова жніво - асаблівае, бо ад моманту, калі збожжа трапляе ў зямлю да саспелага коласа праходзяць месяцы зладжанай працы. І пасля важна сабраць кожнае зярнятка ў агульны хлебны кошык.
Зажынкі звычайна спраўлялі ў пэўную дату. Лічылася, што ў гэты дзень птушкі змаўкаюць, а лета пераступае гарачы ўзрост - значыць, самы час збіраць плён прац. Такі своеасаблівы дзень нараджэння адзначалі з усёй урачыстасцю. Апраналі лепшыя сукенкі і кашулі, прыбіралі хату, рыхтавалі застолле, і ў прызначаны дзень пачынаўся абрад.
Кажуць, што любую працу трэба пачынаць з добрым настроем, тады і цяжкасцяў ніякіх не будзе. А першы сноп і зусім меў сакральны сэнс. Але цікава, што раней лічылі інакш. Калі няма настрою - яго падніме праца. Людзі разумелі: само жыта з поля ў каласы не збярэцца, таму на сум проста няма часу. З такой філасофіяй і жылі.

Сёння мы раскажам пра ідэі файнага адпачынку ў Беларусі
з дзецьмі.
☀️Як яшчэ больш згуртаваць сям'ю? Мы падкажам адказ: правядзіце лета ў Сілічах! Вядомы гарналыжны курорт прапануе новы фармат адпачынку ў Беларусі з дзіцем. Усё роўна, ці абярэце вы праграму на 3 ці 7 дзён — станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі будзе насычана кожнае імгненне, праведзенае тут.
☀️Завод, дзе вырабляюць велічныя БЕЛАЗы. Ніводны малыш не застанецца абыякавым, убачыўшы ўжывую такога гіганта!А ўжо калі ён апынецца ў кабіне самаскіда — пішчаць ад захаплення будуць і дзеці, і дарослыя.
☀️Перавернутая хата — гэта вясёлае выпрабаванне для непадрыхтаваных людзей. Вачамі мы бачым, што пад нагамі звычайная падлога, але калі мозг спрабуе зразумець, чаму мэбля на столі, ён, як правіла, церпіць фіяска.
Гэта толькі частка варыянтаў адпачынку з дзецьмі ў Беларусі. Калі вы засумавалі без мора, можна адправіцца ў адзін з беларускіх аквапаркаў, музеяў пад адкрытым небам.
#детский_сад_71 #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра каравай-фэст "Бацькава булка".
Пекараў з розных куткоў краіны сабрала сённяшняе свята. Які толькі выпечкі тут не было! А самае галоўнае, усё можна было паспрабаваць і нават прайсці ўласнымі нагамі шлях ад нараджэння збожжа да той самай “Бацькавай булкі”, якую ўсім, якія паспяхова прайшлі гэты майстар-клас, выдавалі ў падарунак.
Была ў наведвальнікаў яшчэ адна ўнікальная магчымасць: пакаштаваць на восем пякарскіх прадуктаў з розных абласцей краіны, занесеных у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі: вясельныя караваі, пончыкі, галлё, боханы духмянага хлеба — уся палітра традыцыйнай беларускай выпечкі ў адным месцы.

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра жывёльны свет Беларусі.
Жывёл, якія насяляюць Беларусь, не пералічыць.
Усяго ў нашай краіне налічваецца 457 відаў пазваночных, а таксама больш за трыццаць тысяч беспазваночных жывёл. Іх прынята дзяліць на сем класаў:
▪️птушкі (308 відаў);
▪️сысуны (81 від);
▪️касцяныя рыбы (66 відаў);
▪️земнаводныя (12 відаў);
▪️паўзуны (7 відаў);
▪️кругларотыя (3 віды).
Самыя распаўсюджаныя сярод бесхрыбтовых — гэта казуркі.
Неафіцыйнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь прызнаныя бусел і зубр. Зубрам, якіх можна сустрэць у нацыянальным парку «Белавежская пушча», яшчэ не так даўно пагражала знікненне з твару зямлі. Аднак цяпер, дзякуючы намаганням ахове дзяржавы, іх колькасць дасягнула 450 асобін і працягвае расці.

🎯РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!
Сёння мы раскажам пра каравай-фэст "Бацькава булка".
Пекараў з розных куткоў краіны сабрала сённяшняе свята. Які толькі выпечкі тут не было! А самае галоўнае, усё можна было паспрабаваць і нават прайсці ўласнымі нагамі шлях ад нараджэння збожжа да той самай “Бацькавай булкі”, якую ўсім, якія паспяхова прайшлі гэты майстар-клас, выдавалі ў падарунак.
Была ў наведвальнікаў яшчэ адна ўнікальная магчымасць: пакаштаваць на восем пякарскіх прадуктаў з розных абласцей краіны, занесеных у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі: вясельныя караваі, пончыкі, галлё, боханы духмянага хлеба — уся палітра традыцыйнай беларускай выпечкі ў адным месцы.
#дзiцячы-свд_71 #расцем_беларусамі

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра гарбузы
Гарбузы заўсёды былі культурай абавязковай на стале ў беларусаў і лічыліся агароднінай надзейнай і непатрабавальнай у вырошчванні. Іх пасевам пачыналіся сельскагаспадарчыя працы, іх зборам яны заканчваліся. Гарбузамі кармілі хатнюю жывёлу, з іх варылі смачныя, духмяныя кашы, у доўгія зімовыя вечары ласаваліся семечкамі.
Самы вялікі гарбуз, як правіла, гаспадар захоўваў у халодным месцы, а на Каляды, у Шчодры вечар, выносіў і разбіваў на парозе сваёй хаты, "каб багата жылося".
Па форме гарбуз нагадвае галаву чалавека. Так з'явіўся фразеалагізм «пустая галава (вар. "пусты чалавек"), як гарбуз».
Навукоўцы, калі даследавалі зярняткі гарбуза і сланечніка, заўважылі, што ні ў адной расліне больш няма такога складу вітамінаў, амінакіслот і іншых рэчываў, якія так неабходны чалавеку.